Сяргей Пляскач - Пярэваратні ў пагонах і без стр 8.

Шрифт
Фон

У сямейнай скарбонцы Белых назбіралася пяць тысяч долараў. Цэлых пяць тысяч! Не жартачкі! За тысячы дзве можна прадаць старую машыну, і за сем тысяч набыць крыху навейшую, якая літаральна праз год-два пачне таксама, як і цяперашні «гольфік», літаральна развальвацца на хаду. Юры Уладзіміравіч таемна пасміхаўся з тых сямі тысяч, якія іх сямя нібыта збіраецца выдаткаваць на навейшую машыну: перспектыва змяніць шыла на мыла яго зусім не вабіла. На шчасце, у ягонай асабістай схованцы ўжо даўно назапасілася больш за пятнаццаць тысяч, і калі скласці іх з тымі сямю тысячамі, пра якія ведае жонка, можна смела ехаць у які-небудзь сталічны аўтасалон, а не на рынак з патрапанымі старымі аўтамі, па абсалютна новенькую машыну. Што скажа Галя, калі ўбачыць новы аўтамабіль замест «бэушнага»? Нічога не скажа: жонка, як і большасць жанчын, адрознівае аўтамабілі толькі па колеры. Якія там ужо маркі, мадэлі, гады выпуску

Нейкім цудам інспектар сапраўды здолеў прадаць свой «гольфік» роўна за дзве тысячы долараў. Юры думаў, што будзе шкадаваць сваю першую, няхай сабе і безнадзейна старую машыну, як у кнігах вершнік заўсёды шкадуе свайго баявога каня, але адчуў толькі незвычайную палёгку, калі перадаў ключы ад яе новаму гаспадару: нарэшце скончыліся ягоныя пакуты!

Крыху паразважаўшы, Юры Уладзіміравіч дадаў да гэтых дзвюх тысяч яшчэ адну са сваёй схованкі: няхай больш саліднаю будзе афіцыйная сума. Пералічыў тое, што заставалася ў схованцы,  роўна пятнаццаць тысяч! Цудоўна! За дваццаць тры тысячы можна набыць цалкам прыстойную машыну.

Калі ж інспектар пачаў вышукваць у інтэрнэце, які аўтамабіль ён можа сабе дазволіць, то хутка высветліў, што практычна ўсе аўтасалоны прапаноўваюць цэлыя сістэмы зніжак і растэрміновак. Значыць, жонцы ў выпадку чаго можна будзе сказаць, што машына новая, але за яе яшчэ трэба нешта даплаціць. Але гэта ў крайнім выпадку Рэальна ж ацаніўшы зманлівыя перспектывы, Юры Уладзіміравіч усё болей і болей схіляўся да таго, што трэба браць аўтамабіль на тысяч дзесяць даражэйшы за тую суму, якая ёсць у ягоным распараджэнні: штомесячныя выдаткі на растэрміноўку лёгка пакрыюць хабары, затое ён зможа ездзіць на прыстойнай машыне, як і належыць саліднаму чалавеку на высокай пасадзе

За гады службы ў органах Юры Белы выдатна засвоіў, што з калегамі па працы лепей не сябраваць: сёння ты нечы начальнік, а заўтра ён твой; а начальнікі мусяць аддаваць загады, і часам вельмі непрыемныя для падначаленых. І як загадаць сябру?.. Як пакараць за правіны?.. Таму, мабыць, і даслужыўся Белы да намесніка кіраўніка раённай аўтаінспекцыі, што ніколі ў стасунках з калегамі не пераступаў межаў субардынацыі сам і не дазваляў рабіць гэтага іншым у дачыненні да сябе. Праўда, і большасць старых сяброў у родным мястэчку даўно ператварыліся ў проста знаёмых, бо ўсе яны без выключэння некалі палічылі, што сяброўства з Белым дае ім нейкія перавагі на дарозе. Юры так не лічыў і асабліва не пераймаўся з таго, што былыя сябры ўспрымалі яго ці то як здрадніка, ці то як адборнага карерыста. Як кажуць: дружба дружбаю, а служба службаю

Такім чынам, Юры Белы звярнуўся па дапамогу да свайго малодшага брата Андрэя адзінага чалавека, які меў аўтамабіль, але даўно ўжо засвоіў, што злоўжываць братавым становішчам не варта. Ён дамовіўся з Андрэем, што той у бліжэйшую суботу адвязе яго ў Мінск і дапаможа выбраць новую машыну.

Калі надышла раніца вызначанага для паездкі дня, Юрыю давялося нейкі час адгаворваць Галю, якая раптам выказала жаданне таксама паехаць у сталіцу:

 Мы ж там нікуды, акрамя аўтарынка, не паспеем! Да таго ж, можа, яшчэ давядзецца па абявах у газетах матляцца па ўсім горадзе Толькі стомішся, і ўсё! Ды і не факт, што за раз атрымаецца знайсці што-небудзь прыдатнае!

Як ні дзіўна, але аргументы Юрыя падзейнічалі: Галя вырашыла, што лепей сходзіць на працу і даробіць неабходныя справаздачы, бо ўсе клопаты, звязаныя з завяршэннем навучальнага года,  экзамены, выпісванне атэстатаў ды пасведчанняў, тлумны ды дурнаваты выпускны засталіся ў мінулым, і калі яна ў суботу даробіць усе паперы, то ў першы дзень водпуску можа смела заставацца дома.

Юры Уладзіміравіч уздыхнуў з палёгкаю: лішніх пытанняў атрымалася пазбегнуць. Жонка выняла з сямейнай скарбонкі ўсе восем тысяч долараў, уважліва пералічыла і, як у банку, перацягнула пачак з грашыма сіненькім гумавым колцам.

 Колькі беларускіх даць?  спыталася яна ў мужа, працягваючы долары.

 У мяне ёсць грошы, хопіць. Пайду лепей у гараж зайду: знак аварыйны трэба ўзяць, а то сталічныя калегі ведаеш якія злыя! Не паглядзяць, што свой!..

У гаражы інспектар дастаў са сваёй скарбонкі пятнаццаць тысяч, якія таксама былі перацягнутыя банкаўскай сіненькай гумкай, але скручаныя ў цыліндр: ну і добра, няхай так і застаюцца, буду ведаць, у якім пачку колькі

Юры ўсунуў важкі скрутак у нагрудную кішэню джынсавай курткі і зашпіліў клапан, яшчэ раз памацаў пачак з васьмю тысячамі, які ляжаў ва ўнутранай левай ніжняй кішэні, узяў у рукі знак аварыйнага прыпынку і выйшаў на вуліцу. Праз хвіліну падехаў на сваім старэнькім «опелі-кадэт» Андрэй.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3