Сяргей Пляскач - Пярэваратні ў пагонах і без стр 7.

Шрифт
Фон

Ірка абсалютна не задумвалася, дзе менавіта ў той уяўнай разбітай машыне павінныя знайсціся грошы на білет да Магілёва. Лужыны крыві, кавалкі чалавечага мяса ды невыносныя перадсмяротныя стогны людзей яе фантазія чамусьці абачліва абмінала.

Неяк у кастрычніку напрыканцы ўрокаў усіх вучняў сабралі ў адзін клас. Разам з дырэктарам ды настаўнікамі ў памяшканне ўвайшлі два талачынскіх міліцыянты, якіх усе тут выдатна ведалі: інспектар па справах непаўналетніх Кубарэвіч ды ўчастковы Янкоўскі.

Нічога незвычайнага: зноў якую-небудзь лекцыю прачытаюць, папалохаюць спецшколай самых хуліганістых або будуць пытацца ці не стаў хто выпадкова сведкам чарговага злачынства: бойкі, крадзяжу курэй ці веласіпеда

 Учора ўвечары на дарозе Талачын Круглае адбылася аўтааварыя,  сказаў замест прывітання ўчастковы.

У Іркі ўсё аж абарвалася ўсярэдзіне: як жа так?! Варта ёй было пайсці раней дадому

 Загінулі людзі, працягваў міліцыянт.  І калі на месца здарэння даставілі сваякоў, высветлілася, што ў ахвяр аварыі зніклі мабільныя тэлефоны ды грошы. Вадзіцель, які першы заўважыў разбітую машыну, паведаміў, што бачыў дзяцей, якія беглі праз поле ў бок Друцка Выходзьце сюды, героі.

Героі, відавочна, не спяшаліся паўстаць перад усёю грамадою, і міліцыянт прыспешыў іх:

 Давайце-давайце! Хутчэй!

Да настаўніцкага стала падбрылі чырвоныя, бы вараныя ракі, два шасцікласнікі і сямікласнік. Усе трое шморгалі насамі і не ўздымалі вачэй.

 Вось гэтыя хлопчыкі Замест таго, каб выклікаць дапамогу, не пабаяліся і абчысцілі кішэні нябожчыкаў Забралі два мабільных тэлефоны і грошы, агульнай сумаю дзесяць мільёнаў рублёў Затым прыйшлі ў вёску і набылі ў магазіне два кілаграмы сыравяленай каўбасы, дванаццаць пачкаў марожанага і два кілаграмы шакаладных цукерак Але гэтага ім падалося недастаткова, і яны ўгаварылі жыхара вёскі Віктара Іванчанку,  у гэтае імгненне ўсе прысутныя, дзеці і дарослыя, утаропіліся ў Ірку, быццам гэта не айчым адказваў за яе паводзіны перад іншымі, а яна была ягоным апекуном,  набыць ім дзве бутэлькі пладова-ягаднага віна «Талачынскае» і блок цыгарэт «Мінск»

Ірка спачатку абурылася такой занадта пільнай увагай да сябе, быццам гэта яна зрабіла нешта дрэннае, але потым падумала і нечакана узрадавалася: мабыць, пасадзяць цяпер Віцька!..

З усяе ж міліцэйскай прафілактычнай гутаркі Ірка зрабіла зусім не тыя высновы, якіх дабіваліся ўчастковы ды дзіцячы міліцыянт: найперш, чужыя мабільнікі браць нельга ні ў якім разе, бо ва ўсіх тэлефонах цяпер ёсць нейкія штучкі, якія дазваляюць бачыць іх месцазнаходжанне. Гэтых дробных ідыётаў толькі і знайшлі праз тыя мабільнікі. Па-другое, скрадзенымі грашыма нельга адразу ж карыстацца! Гэта ж аксіёма! Яны што, кіно зусім не глядзяць? І самае галоўнае: ні ў якім разе не прызнавацца! Як бы ні выпытвалі маўчаць! Паспрабавалі б тыя бадзёрыя следчыя даказаць, што хлопчыкі трацяць не свае грошы, а скрадзеныя з месца злачынства: збіралі ўлетку грыбы ды чарніцы і прадавалі. Паспрабуй дакажы! Асабліва калі астатнія надзейна схаваць І яшчэ: чым меней людзей ведае, тым лепей! Значыць, тое, што Ірка заўсёды гуляе сама па сабе,  надзейная перасцярога. Так трэба і надалей. Застаецца толькі дачакацца сваёй машыны Дзесяць мільёнаў!.. Хаця б пяць І адзін мільён гэта крута!..

IV

Старэнькі «фольксваген» усё часцей і часцей падводзіў свайго гаспадара: ледзь не праз дзень што-небудзь псавалася. Было відавочна, што кожны рамонт патрабуе ўсё большых і большых выдаткаў. Надышоў той перыяд жыцця аўтамабіля, калі ён больш прастойваў у саматужных ды афіцыйных майстэрнях, чым ездзіў. А сказаць папраўдзе, ён ужо проста раздражняў!

І Юры Уладзіміравіч Белы пачаў рыхтаваць глебу пад замену старой машыны. Ён любіў вадзіць і вельмі цяжка пераносіў дзень без аўтамабіля. Але ў Круглым усё пад рукою, і машына не самая неабходная рэч у гаспадарцы. Ды ён і на службовай заўсёды мог душу адвесці Але казённая ёсць казённая: куды хочаш не паедзеш. Да таго ж і перад калегамі сорамна: ва ўсіх машыны як машыны, толькі ён на антыкварнай ездзіць

Жонка, зразумела, супраць новай машыны, бо трэба дзецям на вучобу адкладаць, крэдыт за кватэру выплачваць ды ўсё такое. Але ёсць у Юрыя Уладзіміравіча бясспрэчны аргумент цешча! Да яе на грамадскім транспарце не наездзішся, да таго ж туды нічога прамога і не ходзіць. Вось і выбірай, жонка: новая машына ці спатканні са старэнькай маці раз на год!

У сямейнай скарбонцы Белых назбіралася пяць тысяч долараў. Цэлых пяць тысяч! Не жартачкі! За тысячы дзве можна прадаць старую машыну, і за сем тысяч набыць крыху навейшую, якая літаральна праз год-два пачне таксама, як і цяперашні «гольфік», літаральна развальвацца на хаду. Юры Уладзіміравіч таемна пасміхаўся з тых сямі тысяч, якія іх сямя нібыта збіраецца выдаткаваць на навейшую машыну: перспектыва змяніць шыла на мыла яго зусім не вабіла. На шчасце, у ягонай асабістай схованцы ўжо даўно назапасілася больш за пятнаццаць тысяч, і калі скласці іх з тымі сямю тысячамі, пра якія ведае жонка, можна смела ехаць у які-небудзь сталічны аўтасалон, а не на рынак з патрапанымі старымі аўтамі, па абсалютна новенькую машыну. Што скажа Галя, калі ўбачыць новы аўтамабіль замест «бэушнага»? Нічога не скажа: жонка, як і большасць жанчын, адрознівае аўтамабілі толькі па колеры. Якія там ужо маркі, мадэлі, гады выпуску

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3