Дмитрий Максимович Акулич - Хаціна стр 23.

Шрифт
Фон

 Ты ж ведаеш, як ён трапіў у атрад? Я вось толькі з самалёта памятаю яго Мабыць, мы заходзілі ўсе разам на борт!? Так?  дадаў падазрэнняў радавы Мельнік.

 А ты маеш рацыю. Нешта з памяці выпала, не памятаю, каб ён быў з намі на агульным сходзе перад заданнем.  занерваваўся лейтэнант і дастаў з кішэні пачак цыгарэт.

 Можа шпіён які?

 Хто ж яго ведае. Аднаму Богу вядома Магчыма, «зялёныя» нешта паабяцалі яму. Вось і працуе на ворага. Пазней пра яго ў капітана спытаю.  Сядоў памаўчаў з хвіліну, затым дадаў:  Будзеш цыгарэту?

Мельнік не адмовіўся. Закурыў. Рабіў кароткія зацяжкі, выпускаючы белы дым. Ён знаходзіў усё новыя тэмы для размоў. Усё з той жа нястрыманасцю гаварылі гэтыя двое, а таксама лёгкім позіркам сачылі за тым, што робіцца ў шэрым будынку.

Тым часам Алесь, які ішоў за салдатам Зуйко, цяжкімі крокамі ўздымаўся на другі паверх. Яны прайшлі ўглыб калідора, павярнулі направа, зайшлі ў невялікае памяшканне. Алесь, які выйшаў з-за спіны радавога Зуйко, спыніўся, выпрастаў цела. Хутка агледзеўся. Тут жа, як і ва ўсім будынку, вокны не мелі шкла, было пыльна і шэра, а на падлозе валялася адарваная са сцен чырвоная абліцоўванне. У далёкім куце, на ацалелых мастацкіх палотнах ляжала дзяўчына, а над ёй стаяў Катляроў. Дужы, адважны духам мужчына, правёўшы час у поўным маўчанні, схіліў свой твар над дзяўчынай. Ён быў падаўлены пачуццямі трывогі і жадання хутчэй вярнуцца да жонкі. Адчуваючы бяссілле, камандзір быў ахоплены болем і злосцю. Яго раздзірала тое, што ён не можа мірна вярнуцца дадому. Ён трымаў гэта ўнутры сябе да тых часоў, пакуль не пачуў крокі салдат. Капітан хутка змяніўся: апусціў свае шырокія далоні да аўтамата і імгненна павярнуўся ў бок салдат. На яго твары, з секунду, завіс вобраз вар'ята. Блакітныя вочы шырока скруглелі, палохана навіслі шырокія бровы. Зуйко, спалохаўшыся непрыхаванага жаху на твары капітана, тут жа паспяшаўся да акна, маленькімі крокамі накіраваўся да кропкі агляду.

 Траўнік! Давай, рабі сваю працу!  сурова сказаў капітан, ахмурыўшы твар.

Катляроў не надаваў моцнага значэння вяртанню свайго салдата ў атрад. Ён адпусціў гэтыя думкі, бо перажыванне за жыццё маладой дзяўчыны было мацней. Пасля звароту да радавога Траўніка, капітан апусціў галаву і адышоў ад цела.

Алесь не быў ваенным урачом і тое, што ад яго чакалі дапамогі, палохала яго. Ён яшчэ не ведаў, як дапамагчы дзяўчыне, таму разгублена падбег да яе. На сіне-жоўтых палотнах без рамачных карцін ляжала стройная чарнявая дваццацігадовая дзяўчына ў зялёным камбінезоне. Тканіна яе адзення была запэцканая рознакаляровымі плямамі ад фарбаў. Галава і тонкія пальцы рук былі цэлыя. А на каленях і локцях кроў. Побач з целам зіхацела серабрыстая маска з чалавечымі абрысамі твару. Алесь, зірнуў на чысты, белы твар дзяўчыны. Ён быў уражаны. Перад хлопцам ляжала яго былая жонка, але ў гэтым свеце яна была яшчэ юнай, такой ж, як у першы дзень іх знаёмства. Алеся страсянула імгненным успамінам. Зялёна-сінія вочы загарэліся на яго бледным твары. Памяць вяртала яго ў эпізод іх знаёмства, якое пачалося ў фае карціннай галерэі Усё адбывалася мінавіта ў такім будынку, у якім яны зараз знаходзіліся. Вось чаму Алесю было знаёма тое памяшканне на першым паверсе. Тады, некалькі гадоў таму, Алесь рэдка выбіраўся ў падобныя месцы, як гэта. Не, не тое каб ён не любіў такія мерапрыемствы, Алесь проста не знаходзіў на іх час. Але ў той, яшчэ звычайны суботні дзень, сябар Сяргей запрасіў Алеся на выставу, з нагоды прэм'ернага паказу карцін сваёй нявесты. Алесь не змог адмовіць сябру і адкінуў усе свае нязначныя справы. Хлопец надзеў на сябе самае лепшае: белую кашулю і чорны пінжак, чорныя нагавіцы і цёмныя туфлі. Спешна пакінуў дом. На мерапрыемстве маладому чалавеку было прыемна і ў той жа час крыху няёмка. Алесь не надта ўяўляў, як паводзіць сябе ў падобным месцы, ды яшчэ прыехаў занадта рана. Ён некалькі хвілін стаяў у холе, на першым паверсе. Чакаў, калі ж прыйдзе сябар і разбавіць яго адзіноту.

Стала нечаканым для Алеся тое, што, з-за спіны, вытанчаныя дзявочыя пальцы закранулі яго твар, заплюшчылі яму вочы. У адказ хлопец крануў далікатную скуру яе цёплых далоняў.

 Адгадай, хто цябе знайшоў?  запыталася незнаёмка мяккім голасам.

Тады Алесь узяў у свае вялікія рукі яе далікатныя далоні і павярнуўся да яе. Перад ім стаяла чароўная, маладая дзяўчына Марына ў зялёнай сукенцы. Ёй было не па сабе ад таго, што Алесь быў не тым чалавекам, якога яна хацела бачыць. Дзяўчына тут жа сказала:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора