Дмитрий Максимович Акулич - Хаціна стр 24.

Шрифт
Фон

 Ой, прабачце, вы так падобныя да майгосябра Прашу прабачэння, мне так няёмка сказала цёмнавалосая Марына і прыбрала свае далоні.

Пасля гэтых слоў яна адышла ад Алеся і павольна сышла ў цэнтр выставачнай залы. Алесь не адводзіў ад яе вачэй, ён забыўся аб сваёй няёмкасці і адзіноце. Дзяўчына крок за крокам аддалялася, азіралася. Яна жадана кідала свой пяшчотны погляд на зачараванага светлавалосага хлопца Алеся.

Ва ўвесь гэты прыемны антураж улез яго сябар Сяргей. Ён ціха падышоў і нешта сказаў. Алесь не пачуў яго. І сябар, заўважыўшы няадводзячы погляд Алеся ад незнаёмкі, крануўся яго пляча і з цікавасцю спытаў:

 Спадабалася дзяўчына?

 Так. Яна прыгожая.  знаходзячыся пад уплывам пачуццяў, несвядома прагаварыўся Алесь.

 Зараз жа даведаюся, хто яна.  сказаў Сяргей і хутка адышоў.

Усіх папрасілі сабрацца ў галоўнай зале, прэзентацыя зараз пачнецца. Алесь, не чакаючы сябра, адправіўся туды адзін. І вось, ужо ў асяроддзі людзей, мастак распавядаў аб сваіх карцінах. Алесь стаяў з усімі, у натоўпе, круціў галавой, вачыма перабіраў твары. Пакуль не адшукаў тую самую, таямнічую незнаёмку ў зялёнай сукенцы ў цэнтры публікі. Гледзячы на яе прыгажосць, ён перастаў чуць голас мастака. Дзяўчына таксама ўбачыла Алеся і не адводзіла ад яго вачэй. Яны абменьваліся ўсмешкамі адзін з адным. Калі ж прамова мастака скончылася і ўсе пачалі разыходзіцца, падыходзіць да карцін, Алесь страціў дзяўчыну з-пад увагі. Ён паспрабаваў адшукаць яе сярод людзей, якія любаваліся творчасцю, стаялі ля розных карцін. Алесь асцярожна прабіраўся скрозь натоўп, падыходзіў да кожнай работы. Апынуўшыся ў няўдачы, расчараваўшыся, хлопец вырашае ўсё ж заняцца тым, для чаго ён сюды прыйшоў: паглядзець на мастацкія работы яго знаёмай. Спыніўшыся перад шырокім каляровым палатном, Алесь убачыў у ім нешта добрае і сапраўднае. Мастак адлюстраваў наступнае: маленькая шчаслівая светлавалосая дзяўчынка ў жоўтым сарафане і вялікімі блакітнымі вачыма, радуецца залатому бранзалету на сваёй правай руцэ. А пад карцінай подпіс: «Сапраўднае чараўніцтва».

 Шампанскага?  спытала дзяўчына.

Алесь зноў пачуў вытанчаны голас дзяўчыны ў зялёнай сукенцы. Яна стаяла побач, трымала ў руках два келіхі шампанскага, шчыра ўсміхалася.

 Так. Дзякуй.  узаемна ўсміхаючыся, адказаў ён.  Я цябе ўсюды шукаў.

 Праўда? Дык чаму ж не знайшоў?  ціха вымавіла яна.

 Ты ўмееш добра хавацца. Але ў цябе выдатна выходзіць знаходзіць мяне. Ты ж на гэты раз мяне ні з кім не зблытала.

 Не. На гэты раз, не.

 Складзеш мне кампанію?  спытаў Алесь.  Я тут упершыню.

 З задавальненнем.  ціхім, ласкавым голасам адказала дзяўчына.

 А як жа твой сябар?

 Які? Ах такёнён пакінуў мяне.  далікатна адказала дзяўчына і тут жа спытала:  як табе карціна?

 Яна выдатная.

Вызваліўшыся ад імгненных ўспамін, Алесь хутка вярнуўся ў сучаснасць, дзе атачалі яго змрочныя сцены, якія выстаялі пасля бамбёжкі, дзе салдаты з халоднымі тварамі незадаволена расхаджвалі па будынку. Марына ляжала ля яго ног на раскінутых мастацкіх палотнах. Хлопцу было не па сабе.

Тым часам Катляроў шырокім крокам падышоў да Зуйко і спытаў:

 Лейтэнант таксама тут?

 Так дакладна.  дзіўным, асіплым голасам адказаў радавы.

 І даўно яны вярнуліся?  падазрона спытаў Катляроў.

 Не ведаю.

 Заставайся тут. Працягвай сачыць за горадам, толькі зараз з таго вузкага аконнага праёму.  спакойна пакамандаваў Катляроў і выйшаў з памяшкання.

Зуйко перанёс снайперскую вінтоўку па загадзе камандзіра, настроіў прыцэл і стаў назіраць за спакоем параненага горада. Ён адчуваў у душы лёгкую мяцежнасць, прадчуваў, што неўзабаве адбудзецца нешта дрэннае. І гэта пачуццё адцягвала яго ад пільнага дазору. Зуйко не гадаў, што адбудзецца, ён задаваў сабе толькі адно пытанне: «Дзе ж гэта здарыцца?» Час ад часу ён паглядаў на Траўніка. Заўважаў, як той даставаў з заплечніка аптэчку, нешта казаў, шаптаў, нахіляўся да дзяўчыны зноў і зноў.

Алесь пальцамі дакрануўся да тонкай шыі Марыны і адчуў слабы пульс. Тады ён неакуратна стаў корпацца ў медыцынскім чамаданчыку. Недастаткова шмат было ў гэтай прамавугольнай белай скрынцы з чырвоным крыжам. Хлопец паводзіў сябе разгублена і няўмела. Адкінуўшы інструменты для аказання хірургічнай дапамогі, Алесь даставаў лекі. Ён чытаў назвы прэпаратаў, перакладаючы таблеткі і бутэлечкі ў бок. У рэшце рэшт, ён узяў маленькую карычневую бутэлечку аміяку і кавалачак ваты. Затым адкруціў крышку флакона з празрыстай вадкасцю і рэзкім пахам. Трохі прамачыў вату і паднёс яе да носа дзяўчыны ў надзеі, што гэта дапаможа. Праз секунду яна адкрыла свае карыя вочы, яны замяталіся ў розныя бакі. Марына не разумела, што з ёй адбываецца. Перад ёй сядзеў усмешлівы светлы хлопец у ваеннай шэрай уніформе, на якую быў накінуты чорны плашч. Алесь шчасліва глядзеў на яе аднаўленне, а таксама радаваўся таму, што ў яго ўсё атрымалася. Дзяўчына падняла галаву, пыл з яе доўгіх прамых валасоў разляцеўся, зайграў вакол галавы. Марына агледзелася. У страшным, параненым памяшканні яна ўбачыла бяздушны кінуты погляд салдата Зуйко. Затым спалохана зірнула на радавога Траўніка і хутка абняла яго. Знаходзячыся ў нядоўгіх абдымках, Алесь адчуў сябе сапраўдным у гэтым свеце, па-сапраўднаму жывым. Цяпло ахапіла яго цела, радасць ахінула яго галаву. Ён зноў вярнуўся да любоўных адчуванняў. Але Марына, прыйшоўшы ў крыху больш цвярозыя пачуцці, прыбрала свае рукі ад хлопца, адціснула яго.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора