Яўген Аснарэўскі - Мерэйна Патэстас стр 4.

Книгу можно купить на ЛитРес.
Всего за 0.01 руб. Купить полную версию
Шрифт
Фон

 Не важна,  адказаў кот.  Важна, што ты зможаш зрабіць нарэшце тое, пра што марыў.

 І аб чым гэта я марыў?

 Прачытаць кнігу Фіхтэ. Памятаеш, табе яшчэ ва ўніверы страшна спадабалася слова «Фіхтэ». Ты яшчэ думаў, што гэтае слова для няветлівай адмовы.

 Не было такога,  удакладніў я.

 Было-было,  адказаў кот.  Успомні лепш, як Машка Волкава на трэцім курсе сказала табе, што ў яе ёсць эпiкантус, а ты адразу закахаўся і ўяўляў сабе, дзе гэты эпiкантус ў яе знаходзіцца.

Я злёгку пачырванеў, або па меншай меры мне так здалося.

 Ты ж і цяпер яшчэ часам успамінаеш Машу? Праўда? Вось вазьмі і напішы ёй неяк у iнэце.

 Ну-у-у-у,  працягнуў я,  я ж жанаты. Як жа Наташа?

 Наташа?

 Так.

 А мы ёй не раскажам,  працадзіў кот і па-злачынску падняў вусы.

 Ага, вядома!  кінуў я злосна.

 Добра, не важна. Не важна, што ты будзеш рабіць, але галоўнае, каб ты быў у канатусе. Не хочаш здрадзiць жоначцы? Ну і малайчына! Але гэтая ізаляцыя на карантыне паставіла складаныя пытанні перад нашай сям'ёй, праўда ж? Калі вы не можаце не лаяцца хоць бы на працягу двух тыдняў, якія праводзіце ў шчыльным кантакце

 Што значыць у шчыльным кантакце?  удакладніў я.

 Як што? 24 на 7 адно з адным,  адрэзаў кот.  Хiба ж толькі ў прыбіральні і ў краме не разам, а ўвесь астатні час «тугезер», так бы мовіць. І ты ўжо гатовы прыдушыць жонку падушкай, пакуль яна спiць

 Зноў хлусіш,  сказаў я холадна.  Завязвай, Эдуард.

Кот хмыкнуў, а потым прыстукнуў лапамі па стале і прамурчаў сабе ў вусы.

 Добра, хочаш зачыняць вочы на праўду  справа твая. Але я б раіў быць са мной шчырым. Калі ўжо ты не можаш прызнацца ў сваіх жаданнях хатняму гадаванцу, то нядзіўна, што і жонцы да гэтага часу не сказаў, чаго хочаш у ложку

На гэты раз я дакладна пачырванеў.

 Ну я Я

 Ды хопіць мармытаць,  перабіў кот.  Скажы шчыра, што хочаш паспрабаваць утрох. Вось якраз Машу Волкаву можна было б паклікаць, з яе эпiкантусам.

 Можа лепш абмежавацца Фіхтэ,  нясмела прамовіў я, і потым умольна паглядзеў на ката, а той хмыкнуў і сказаў:

 Фіхтэ спатрэбіцца для іншага.

 Ды кінь глупствы гаварыць,  сказаў я, асмялеўшы.  Жартачкі плоскія! Ты сам разумееш пра што я  пра тое, што для твайго канатуса хопіць і простага чытання даўно заўважанай кнігі.

 Слабак,  адказаў кот, скептычна памахаўшы галавой.

 Хто? Ды сам ты слабак! Я, між іншым, вучыўся і паралельна працаваў на двух працах. Паспрабавалі б так тыя багацейчыкi, якіх мамка з таткай у інстытут чмохнулі,  ускіпеў я.

 А яшчэ ты ўжо два гады збіраешся пачаць бегаць кожную раніцу. Якраз ад атлусцення твайго дапаможа. Але нешта пакуль не пачаў,  заўважыў няўмольны кот.

Ваша оценка очень важна

0

Дальше читают

Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3