- Ты мне спаць не даеш сваiм тэлевiзарам! - Яна сцiшылася i ласкава загаварыла: - Альберцiк, мы ж дамовiлiся, што ў нас будзе спартовая сям'я, каб усе зайздросцiлi, у паходы па выхадных будзем хадзiць, пайшлi!
- Iдзi адна! - буркнуў ён.
- Тады пайшлi пасля абеду на тэнiсныя корты!
- Пайшла ты прэч! - кiнуў у яе падушкай Альберт.
- Для чаго я тады замуж выходзiла? - раззлавалася Галя. - Каб на лежня глядзець па выхадных! Я, калi не замужам была, то кожныя выхадныя на экскурсii, у паходы хадзiла!
- Жраць вары! Бялiзну мый! Вось для чаго ты замуж выйшла! - агрызнуўся Альберт.
- Ты такi, як i Анатоль, - расчаравана ўздыхнула Галя. - А казаў, што калi будуць дзецi, то з iмi ў паход пойдзем...
- Калi будуць - не да гэтага будзе!
- Дык тады ж i жыць нецiкава так: у ложку валяцца, жраць...
- I сексам займацца! - зарагатаў Альберт.
- Як жывёлы! - плюнула Галя. - Вось i ўся рамантыка сямейнага жыцця!
- Ну, дык трэба было ехаць працаваць у Польшчу! Чаму не паехала? Цяпер там Арынка працуе, быўшая мая ўхажорка!
- Ты i Арынцы мазгi пудрыў сваiм каханнем да Святланкi! Усё хацеў, каб цябе шкадавалi! Ды з табою ганьба адна куды iсцi! Пайшлi да маёй цёткi, там дзецi, а ён: "Маёй дачушцы таксама годзiк!" Казёл ты! Якой тваёй дачушцы? Я да Светкi гэтай ездзiла, ты ж, як мы iшлi ля яе iнтэрната, казаў: "Вось тут я са Святланкай хадзiў..." Я пайшла да яе, а яна i кажа: "Не слухай ты гэтага плаксу! Я ад мужа дзiця нарадзiла! Гэта ж ён, каб бабы шкадавалi ды частавалi!"
Альберт ускочыў з ложка i схапiў Галю за валасы.
- Сучка, навошта туды хадзiла? - закрычаў.
- А каб зразумець, што дурная была! - вырвалася Галя. - Чым бабу бяруць?! Жаль да сябе выклiкаюць, каб пашкадавала бедненькага! Вось ты i прыдумаў! А ў мяне ў iнтэрнаце асобны пакойчык, а ты ў сваiм з хлопцамi жыў! Вось i разгадала тваю задуму!
Альберт крыкнуў i зарагатаў.
- Ах ты, кудлач! - закрычала Галя. - Дамасед смярдзючы! Толькi паветра псуеш у пакойчыку, хоць бы ў туалет пайшоў смярдзець, тут табе што, канюшня? Нажрэцца i смярдзiць!
- У сваёй хаце!
- А вось гэта не хочаш? - Галя сунула яму пад нос кукiш.
- А ты калi апранацца па-людску навучышся, дурнiца? - засмяяўся Альберт. Я цябе ўжо раз пакалацiў, як з кiно iшлi, а мала! Кароткiя нагавiцы апранула, як семнаццацiгадовая! Трэба апранацца, як жанчына замужняя - у доўгае!
- Збiрай свае транты i тэлевiзар свой, i каб духу твайго тут не было! закрычала Галя. - Заўтра ў загс пойдзем на развод!
Альберт схапiў яе за валасы.
- Мiлiцыя, ратуйце! - загаласiла яна. - Дзеўкi, ратуйце!
Вырвалася i пабегла ўнiз па лесвiцы за камендантам iнтэрната.
IV
Марусi здалося, што над яе галавою з'явiлася галоўка дзiцяцi, яна паглядвала на яго знiзу ўверх. Над яе галавою, ля сцяны - жывая выява тварыка дзiцяцi! Ён жывы! Маруся абрадавалася - такая забаўная мардашка: вочкi, носiк, вусны. Яна хацела падняцца, каб разгледзець яго, але... прачнулася.
- Ну што? Бачыла сынка? - усмiхнулася ёй бабка Сашуля.
Маруся здзiвiлася: адкуль яна ўсё ведае?
- Ага, я ўсё ведаю! - загадкава адказала тая. - Ты, як да мяне толькi на кватэру стала, калi прыехала ў Вiшаньку на гэты аб'ект, то я ўжо бачыла, што ля цябе кружыцца душа дзiцяцi, хлопчыка. Дзiця само выбiрае мацi, за два месяцы да зачацця ўжо ля яе кружыцца. Ты будзеш багатая i шчаслiвая. А душа гэтая на зямлi шмат пакутавала, вось Бог i паслаў яе да цябе, каб пажыла шчаслiва другi раз. I ты сама ў тым жыццi была нешчаслiвая, пакутавала, а цяпер будзеш шчаслiвая. А аборт - вялiкi грэх, бо тая душа ля цябе кружыцца, а ты адрываеш нiткi, якiмi яна была звязана з небам i зямлёю, таму гэтыя дзецi застаюцца на астрасоме мацi i паразiтуюць, дрэннае ўсё для яе робяць, помсцяць. Вось калi ён цябе i кiне, князь гэты, то не рабi аборт!
Маруся паднялася з ложка, апранулася.
- Я сама яго кiну, - адказала яна. - Ён такi!.. Задаецца, цi што? Учора Аўдоцця прынесла мне сукенку, каб я перашыла, ён прыйшоў, калi вас не было, убачыў i як закрычыць: "Навошта ты хамам шыеш?"
- Марусечка, - усмiхнулася баба Сашуля. - ён праўду кажа! Ты ж яго будучая жонка, так ён лiчыць.