- Усе вы прыйшлi на зямлю з мiнулага жыцця, i на вашых далонях напiсаны ваш лёс у гэтым жыццi. Пэўна, саграшылi ў нечым, вось i другi раз нарадзiлiся, каб выправiцца... Табе не дзiўна, чаму Соф'я так ненавiдзела дачку сваю, Аленку?
- З-за кахання да цябе, гэта ўсе ведаюць!
- I не толькi! Каханне - гэта пакаранне ад Бога ёй. У мiнулым жыццi Соф'я i Аленка былi ворагамi, вось Бог i даў адной ад другой нарадзiцца, каб памiрылiся. Соф'я не захацела мiрыцца. Тады Бог дапусцiў, каб д'ябал усялiўся ў яе... Чакаў, што пакаецца, але - не, яна працягвала ненавiдзець усiх... Тады яе душа пакiнула цела, лiнiя сэрца з яе далонi знiкла. Будзь асцярожна, калi ў каго на далонi няма лiнii сэрца - гэта дэманаiд. Мая задача - знiшчаць дэманаiдаў. Усе маньякi, забойцы - гэта ўжо не людзi, iх цела пакiнула душа, гэта дэманаiды. I мне смешна з вашых законаў - вы судзiце iх! Як можна судзiць д'ябла? Яго трэба знiшчаць, знiшчаць целы, у якiх ён знаходзiцца...
- Дзядзька Рыгор, - ашаломленая, Зоська глядзела на яго шырока раскрытымi вачыма, - чаму вы ўвесь час кажаце: "вашы законы", "вас пасылаюць на зямлю", вы хiба не адносiцеся да нас, хiба вы не чалавек?
Рыгор раскрыў ёй сваю далонь, i Зоська ўбачыла, што ў яго на руцэ адсутнiчае лiнiя жыцця. Толькi роўная лiнiя розуму на ўсю руку, якая злiлася з лiнiяй сэрца.
- Хто вы? - запытала яна. - У дзядзькi Рыгора была лiнiя жыцця...
- Я - бiяробат. Бiяробат-паляўнiчы, мая задача - знiшчаць д'ябла!
- А дзе ж тады дзядзька Рыгор?
- Яго душа ўжо з Богам.
- Значыць, у нашы целы могуць усяляцца д'яблы i бiяробаты? Цi бываюць бiяробаты злымi?
- Бываюць рознымi. У залежнасцi ад iх задачы.
- Хто iх пасылае?
- Ты ўсё роўна забудзеш нашу размову. Памятай толькi адно: твая лiнiя сэрца выходзiць з рукi. Вер лёсу, не шукай, наперакор яму, кахання i шчасця ў сям'i. Рабi кар'еру! Сяброўства даражэй кахання! Каханне прыносiць пакуты i здрады, сяброўства - нiколi. Закаханы - дабыча для д'ябла: раздваенне асобы, вар'яцтва. Адам i Ева ў Эдэмскiм садзе былi сябрамi, пакуль iх не спакусiў д'ябал... Рабi кар'еру!
...Недзе над вухам назойлiва звiнеў камар. Зоська падняла твар ад зямлi i заўважыла, што ляжыць у бульбоўнiку.
- Зусiм ужо ад сваёй навукi здурнела! - буркнула мацi. - Гэта ж трэба - у другi iнстытут надумала паступаць, аднаго з яе мала!
Праз агароды бег да iх бацька.
- Што, Светка паганяла? - з'едлiва пасмiхнулася мацi.
Той падышоў да iх, нейкая лiхаманка трэсла яго. На вуснах ажно пена з'явiлася.
- Бабы, ратуйце! - прамармытаў ён. - Светка на працу збiралася перад люстэркам, а я на яе адлюстраванне глянуў - дальбог, не яна там была! Бабы, не яна! Там Соф'я была ў люстэрку! Я як закрычу, а Светка смяецца! Гэта душа вядзьмаркi Соф'i ўсялiлася ў Светку, бабы!
Бацька загаласiў.
- Не верыце? - прашаптаў ён. - Калi вядзьмарка здыхае, то яе душа застаецца ў астральным свеце, яна ўжо ведае, што дзверы нябесных варот зачынены перад ёй i што праз некаторы час яна знiкне назаўсёды, тады яна ўсяляецца ў другое цела, каб прадоўжыць крыху сваё жыццё. Блукаючая душа гэта. Светка чаравала на мяне, каб адбiць, дык вось Соф'я i ўсялiлася ў яе. А я-то думаю, чаму Светка то адна, то другая, быццам два чалавекi ў ёй жывуць, ай, бабы! Пабягу ў царкву каяцца! Ай, бабы! Пабягу да бацюшкi, а потым да вас, даруйце i схавайце ад Светкi!
I ён, трасучыся i прычытаючы, падаўся да царквы ля маёнтка.
- Дарагi, прачынайся, ужо палова на восьмую! - ласкава дакранулася да пляча Альберта Галя.
- Я ж сказаў табе, я ранiцай люблю паспаць у выхадны! - схаваў кудлатую галаву пад коўдру Альберт. - Да таго ж, я - сава, позна засынаю, позна прачынаюся!
- А я - жаваранак! - раззлавалася Галя.