Адамович Лидия - Кветки самотнай князёыны (на белорусском языке) стр 85.

Шрифт
Фон

Таму не павiнна апускацца так! Аўдоцця ж тая на цябе пляткарыла. I наогул не май сябровак там, дзе жывеш! Вось паглядзi, якая ў яго сястра, Гайва гэтая! Пустая, дурнiца, у сваiм iнтэрнаце, па вучобе, жыла - усе яе сяброўкi пра яе прыгоды з хлопцамi ведалi. Як пазнаёмiцца з кiм, то сяброўкi i напляткараць. Прыехала сюды - тут завяла сябровак. Да яе такi чалавек харошы пасватаўся, а бабы тутэйшыя такога пра яе яму наплялi! Кiнуў! А цяпер яна ў сябе дома працуе, ля Нiцы недзе. Дык на працы нi з кiм не заводзiць сяброўства i там, дзе жыве, не сябруе нi з кiм, толькi так афiцыйна, ветлiва, i ўсё! Яна мае сяброўку зусiм у другiм горадзе. Вось ёй i расказвае свае прыгоды. Дык цяпер да яе пасватаўся вельмi багаты чалавек, а на працы i там, дзе яна жыве, аб ёй толькi добрыя ўражаннi. Вось i табе, Маруся, не трэба нi з кiм тут сябраваць. Лепш будзь маўклiваю, тады падумаюць, што ты ганарыстая, а ганарыстых вельмi прасты люд паважае i баiцца. Прастому чалавеку патрэбен кнут. А калi ты жонка князя ды яшчэ з iмi панiбрацтвуеш, то яны перастануць цябе паважаць, запомнi гэта. З прастымi не трэба знацца, iх не перавыхаваеш, толькi сябе зганiш!.. Абыходзь iх лепш, Марусечка!

Баба Сашуля выцерла рукi аб фартух i ўздыхнула.

- Мой бацька купец быў, - прадоўжыла яна, - ой, колькi гора нацярпеўся ад прастога люду, а ўсё ад зайздрасцi iхняй. Людзi ненавiдзяць тых, хто разумнейшы за iх, стараюцца зганiць... Едзь лепш адсюль, Марусечка, едзь туды, куды цябе клiча князь...

Дуброўскi з'явiўся пад вечар i з парога голасна выгукнуў:

- Ну што, турыстка-альпiнiстка, гатова да велпаходу? Нашы ровары чакаюць нас на мытнi. Датуль нас давязе мой сябар.

Маруся ўсмiхнулася, узяла свае рэчы, пацалавалася на развiтанне з бабуляй. Тая шапнула ёй пару слоў-наказаў i сунула ў рукi свой малiтваслоў:

- Бяры, унучачка, чую сэрцам, што нядоўга мне на гэтым свеце засталося, а табе згадзiцца... Будзеш на чужыне жыць, успомнiш мяне. Лепш на добрай чужыне, чым на зайздроснай радзiме... У вёску нiколi не вяртайся - з'ядуць ад зайздрасцi. Нiхто нiколi цябе тут не зразумее, лепш - горад, якi нi ёсць, але там культура, унучачка, iнтэлектуальнае развiццё, а тут толькi праца, моўчкi працуеш, моўчкi адпачываеш, усё бачком-маўчком. Гэта толькi для тых, у каго душа не ўзнялася да нябёсаў, чыя душа яшчэ спiць. А табе трэба ляцець, узнiмацца, больш бачыць, сустракацца з рознымi людзьмi, наведаць розныя краiны, гарады. Бывай, унучачка! Дабра табе i шчасця!..

Бабка Сашуля змахнула слязiнкi з вачэй. Вайдаш i Маруся выйшлi з хаты. Бабка паглядзела ў акно i прашаптала:

- Сустракалiся мы i ў тым жыццi, у мiнулым... У тым жыццi вы былi сябрамi, вось i цяпер знайшла душа душу... I ў тым жыццi вы былi аднаго полу. Нiшто наша цела ў параўнаннi з душою...

Iрэна са Сцяпанам перабiралi бульбу. Моўчкi, павольна.

- А ведаеш, Сцяпан, у Мексiцы ёсць раслiна, якая мяняе свой колер на працягу дня. На золку яна белая, у поўдзень - ружовая, затым цёмна-чырвоная, к вечару становiцца фiялетавая, а ноччу - зноў белая. Пахне толькi тады, калi белы колер мае!..

- Ай, якая мне справа да гэтага! - буркнуў Сцяпан. - Працуй моўчкi! Гэта ў вас у горадзе прынята балаболiць, а ў нас усе моўчкi працуюць!

- А чым жа тады галава забiта, як рукi працуюць?

- А нi чым! Пустая, i ўсё... - абазваўся ён, са злосцю кiдаючы ў вядро бульбiну. - Гэта ў цябе галаве сумна, а мы думаем: як на зiму чаго нарыхтаваць, як дзе што купiць, як дзе пахмялiцца...

- Прымiтыў. На ўзроўнi неандэртальца, - скрывiла вусны Iрэна. - У якiя ты гульнi любiў у дзяцiнстве гуляць?

- Па дрэвам лазiлi i гарэлку спрабавалi самi гнаць, каб матка не бачыла. На рыбу хадзiлi... Баба нас глядзела, а матка i бацька ўсё на ферме...

- Якая, па-твойму, павiнна быць iдэальная жанчына?

- Як Сонька наша! - Сцяпан падхапiўся.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги