- У гэтай вёсцы Рыгор мой жыве! Цяпер, калi ён разышоўся з жонкаю, калi старая памерла, цяпер вы, гады, мне не перашкодзiце выйсцi замуж за Рыгора! Дзякуй богу, што бацьку твайму ногi адняло! Я ж казала - калека!
- Ты называла яго ўвесь час так, i твае словы збылiся! Ты прыцягваеш адмоўную энергiю на людзей!
- Я - прарочыца! - засмяялася Соф'я. - Казала на цябе - прастытутка? Вось прастытуткай i стала, валяешся ў нагах у гэтага хама, Мiколы! - Соф'я плюнула сабе пад ногi. - Цяпер нiхто не перашкодзiць майму шчасцю!
- Я так i ведала, што бабка памрэ! - усхлiпнула Аленка. - Наш сабака цэлую ноч выў. Потым каровы снiлiся - цэлы статак. А адна адбiлася i прэцца да бабiных варот, а я не пускаю...
- Я варажыла, - усмiхалася Соф'я, - хадзiла да цыганкi, i яна сказала, што i калека хутка памрэ... I разводу не трэба! Рыгор будзе мой...
- Дзе пахавалi бабку? - спытала са слязьмi на вачах Аленка.
- Дзе жыве Рыгор, сучка? - закрычала Соф'я. - Ты мне зубы не загаворвай!
- Атрутнае ў цябе каханне, - прашаптала Аленка. - Ад д'ябла яно!
- А што ад Бога твайго? Што? - ускiпела Соф'я. - Што мне даў твой Бог? Колькi я нi прасiла, нi малiла яго, каб у мяне здарыўся выкiдыш! Табою, сучка, зацяжарала, як Рыгор быў у войску! А ты, сучка, моцна трымалася ў жываце! Колькi я камення пацягала! Колькi праклёнаў табе пасылала, а ты ўсё роўна, назло мне i майму шчасцю з Рыгорам, нарадзiлася! Кажы зараз жа, дзе ён жыве?
Аленка моўчкi паказала на невялiчкую хатку сярод прыземiстага саду. Соф'я, кiнуўшы дачку ў слязах, пабегла ў двор да Рыгора.
- I як жа ж ты той шакалад робiш? Усiх дзяцей перакормiш! - дзiвiлася баба Саша, назiраючы, як Маруся памешвае на агнi малако з цукрам.
- Колькi ты лыжак малака лiла? - убегла ў хату Гайва. - У мяне нiчога не выходзiць - вада адна, i ўсё...
- Трэба ж пароўну ўсяго, - усмiхнулася Маруся, - калi дзве лыжкi малака, то i дзве лыжкi цукру... Глядзi, размешваем... Трэба, каб пяць хвiлiн толькi пакiпела, не болей... Здымаем!
Маруся ўзяла анучкай мiску i паставiла на прыпечак.
- Чым займаецца твой брат? - як быццам з ветлiвасцi папыталася ў дзяўчыны. - А дзед што робiць?
- Дзед тэлевiзар глядзiць, - Гайва ўзяла ў лыжку масла i палажыла ў мiску.
- Яшчэ адну лыжку кладзi, - параiла Маруся. - А брат што робiць?
- Таксама глядзiць! - Гайва палажыла лыжку масла i пачала размешваць, лiзнула языком. - Смачна як! А ў Вайдаша нешта настрою няма.
Яна ўзяла ў Марусi з рук пакецiк з парашком какавы.
- Дзве лыжкi сыпаць? - перапытала ў Марусi.
Тая кiўнула.
- Вайдаш сумны, - працягвала Гайва, памешваючы ў мiсцы. - Нехта яму настрой сапсаваў...
- Стаў на агонь усё! - загадала Маруся. - Няхай кiпiць чатыры хвiлiны. Тады разлiвай у формачкi i стаў у халадзiльнiк...
- I ў цябе таксама няма настрою! - заўважыла Гайва. - Учора мы з табою столькi шакаладак нарабiлi! А сёння ты нiчога не хочаш рабiць...
- Нешта Вайдаш са мною i не павiтаўся, - паскардзiлася Маруся. - Глянуў i адвярнуўся.
- На цябе наплялi ўсяго, - растлумачыла Гайва, - быццам бы ты з Галiным Толiкам абдымалася ў лесе...
- Вось яно што! - уздыхнула Маруся. - Ён у плёткi верыць?
- Можа, ён цябе зараўнаваў! - засмяялася Гайва.
- Анатоля я ведаю проста як сябра, перадай яму! I хай ён не судзiць мяне па сабе! Анатоль мне ўсю праўду пра яго сказаў, пра яго адносiны з Галяй i Аленкай! - раззлавалася Маруся.
- Пойдзем сёння ў лагер! - прапанавала Гайва. - Няхай Вайдаш параўнуе! I Алесiк таксама!
Маруся згодна кiўнула галавою.
...Утульна i цiха было ноччу ля вогнiшча. Анатоль раздаваў у кубках гарбату. Мiкола абапёрся на грыф сваёй гiтары i пазiраў на цёмную паверхню вады, у якой раз-пораз плёскалася рыба. Антось трымаў у руцэ галiнку i адмахваўся ёю ад камароў. Галя сядзела, насупiўшыся, ля яго i кiдала незадаволеныя позiркi на Марусю i Гайву.
- Я раскажу вам аповяд, - прапанаваў Мiкола. - Пра каханне. Шкада, што няма Аленкi, паехала на магiлу да сваёй бабкi. Але ж слухайце. Некалi чалавек быў магутны, ён меў выгляд страшны: жаночае i мужчынскае тулавы, зрослыя ў адно. Багi вельмi баялiся гэтых людзей, таму рассеклi iх на палавiны: мужчынскую i жаночую...