Адамович Лидия - Кветки самотнай князёыны (на белорусском языке) стр 38.

Шрифт
Фон

- Нам трэба выбрацца да Нёмана, на тое месца, дзе мы былi, Мiкола, у тым годзе, - ён павярнуўся да хлопца. - Памятаеш той хутар, ля якога мы ў балота трапiлi?

- Няхай яно гарыць, тое месца! - раззлаваўся Мiкола. - Цэлы дзень па балоце iшлi, а ўсё моста праз Нёман няма i няма! На тым баку - хутар, хлопец з лодкай. Мы яму пакрычалi, i ён нас пачаў перавозiць, а мацi яго крычыць: "Ганi "Чайку" назад!" Хiба яна не бачыла, што нам дапамога трэба? Скнары яны ўсе тут. Раней хутарамi жылi, дый цяпер, хоць i вёскi ўтварылiся, псiхалогiя людзей засталася ранейшая. У кожным двары свой калодзеж. Спачатку iдзе высокi плот, потым сад, гаспадарчыя пабудовы, а тады ўжо хата. Людзi ваўкаватыя, i ўсё iх жытло стаiць да людзей задам! Хiба ж гэта вулiца вясковая, калi вокны на дарогу не глядзяць? Мы ж з табою былi ў Загаллi, у аднаго сябра-турыста, дык там звычайная палеская вёсачка, а ўсе вокны ў хатах - на вулiцу, ля кожнай хаты - лавачка ўкопана, людзi вечарамi сядзяць, гамоняць, песнi пяюць, а тут усе пазашываюцца ў норы i сядзяць, адзiн аднаго ненавiдзяць!..

- Не ўтрыруй, калi ласка! - строга сказаў Анатоль. - Пайшлi да Нёмана!

Хлопцы i дзяўчаты моўчкi скiравалi за Анатолем, толькi Мiкола нехаця плёўся ззаду...

- А я кажу: калi ў мяне жонка патлусцее - будзе кожную ранiцу вакол хаты бегаць! - сур'ёзна паўтарыў Анатоль, памешваючы мярзотны кiпень у катле.

- Як ты называеш гэтую страву? - наiўна папыталася Галя, лiслiва заглядваючы ў твар хлопцу.

Анатоль раздражнёна ўздыхнуў i нiчога не адказаў. Аленка пацягнула Галю за штармоўку i пасадзiла з сабою побач на бярвенца.

- Думай, калi пра што пытацца! - па-даросламу шыкнула на яе. - Бачыш - ён заняты! Гэта ж ягоны фiрменны напiтак: глiнтвейн...

- Глiнтвейн? - перапытала Галя. - А з чаго ён?

- Гарачае вiно з перцам, карыцаю i гваздзiкай, - шапнула Аленка.

Анатоль строга глянуў у iх бок i сказаў:

- А вось што зробiць кожная з вас, калi заўважыць, што спаднiчка стала цесная?

Iрэна павярнулася да Аленкi i ўзбуджана зашаптала:

- Гэтае вiно, гэтае вiно... падобнае на вусны Янкi! Такiя гарачыя, палкiя... Мяккiя, як мармелад... Я хацела б растаптаць ягоныя вусны сваiмi абцасамi!

Вочы дзяўчыны гарэлi д'ябальскiм агнём.

- Не зацыклiвайся! - строга вымавiла Аленка. - Твае думкi пра яго блакiруюць аўру, i нi адна разумная iдэя не прыйдзе да цябе. Адкiдвай гэтыя думкi, iнакш звар'яцееш!

Аленка ўсмiхнулася Анатолю i сказала:

- Ну, калi мая спаднiчка стане цеснай, то я буду ранiцай бегаць па два кругi вакол возера, больш нават за нашага майстра бегу - Мiколу!

Мiкола задаволена кiўнуў Аленцы, правёў пальцамi па струнах гiтары:

- Цудоўная жонка камусьцi будзе! А вы, Iрэна з Галяй, што зробiце?

- Знайду багатага мужа, каб купiў другую спаднiцу! - скрывiла вусны Iрэна.

- А я... - марудзiла Галя, не ведаючы, што адказаць, каб спадабацца Анатолю.

Нарэшце, паказваючы сваю эканомнасць i гаспадарлiвасць, вымавiла:

- А я зраблю такiя клiны, каб пашырыць... Лампасiкi...

Гучны выбух смеху разарваў вячэрнюю цiшыню ля вогнiшча. Не смяяўся толькi адзiн Анатоль.

- Трэба некаму схадзiць на хутар, - пасля доўгага маўчання вымавiў ён, яек купiць альбо курыцу... Заўтра будзе працяглы маршрут. Пешшу да Вiшанькi. Нiякiх болей аўтобусаў. Лiшнюю вагу скiнем i мазгi праветрым...

- Нам трэба Уздзенскi раён наведаць, - напомнiў Антось, сур'ёзна задумлiвым позiркам гледзячы на Анатоля. - У вёсцы Нiзок стаiць паўразбураны маёнтак Наркевiча-Ёдкi. У "Зборнiку помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусi" за 1987 год, па Менскай вобласцi, пра нашага славутага земляка нi слова...

- Нiзок ёсць у маршруце, - згодна кiўнуў галавою Анатоль i дадаў: - Дык, можа, ты збегаеш на хутар? Вазьмi каго-небудзь з дзяўчат!

- Ну, дык вы ж самi казалi ранiцою, што прадасце курыцу, - разгублена стаяла перад маленькаю, з падслепаватымi вачыма старою Галя.

- А на чым вы з таго боку пераехалi, га? На лодцы? - перапытала тая.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги