Адамович Лидия - Кветки самотнай князёыны (на белорусском языке) стр 32.

Шрифт
Фон

У маленькае акно свяцiла поўня. Мiкола глянуў на покуць. Там вiселi абразы, гарэла лампадка. "Якая лампадка? - падумаў ён. - Не было нiякай лампадкi вечарам!"

Надзiва светла было ў хаце. Бразнула клямка. Адчынiлiся i зачынiлiся дзверы ў пакой. Стукнулiся адзiн аб адзiн вiлачнiкi ля печы.

- Ай, Стэфка! - заварочаўся нехта на печы. - З самага ранку топчашся! Дай мне паспаць!

- Спiце, мама, спiце! - адказаў жаночы голас. - Казiк каня запрагае ў поле. Трэба нешта яму сабраць. Хутка дзецi прачнуцца!

Насцеж расчынiлiся дзверы з сяней. Пачулiся дзiцячы гоман, валтузня... Дробны пошчак маленькiх ножак па ўсёй хаце... Стук лыжак аб стол...

- Чэсiк! Не лезь першы па бульбу! - заверашчаў зычны дзявочы галасок.

Пачулiся цяжкiя крокi па хаце.

- Зноў аброць закiнулi! - абурыўся мужчынскi голас. - Стэфа! Налi ў слоiк кiслага малака. Духата зранку!

Мяккая вадкасць плёхнулася на дно пасудзiны...

Потым наступiла цiшыня. Некуды знiк месяц. Праз шчылiну адчыненых дзвярэй пранiк сноп цьмянага святла. На парозе застыў маленькi светлагаловы хлапчук з кучаравымi пышнымi валасамi.

- Тата! - радасна закрычаў ён i працягнуў да Мiколы рукi.

- Iдзi адсюль! - падаў нехта няветлiвы голас з печы. - Ужо пеўнi спяваюць!

Мiкола адчуў, што валасы на галаве становяцца дыбам. Праз нейкi момант пачуўся ранiшнi спеў першага пеўня...

- Баранавiцкi раён! - ускрыкнула Галя амаль на ўвесь аўтобус. - Зараз будуць Петкавiчы, радзiма першадрукара Iвана Фёдарава.

Анатоль таўкануў яе ў бок: "Маўчы, непрыстойна!", але яна не сунiмалася, павярнулася на сядзеннi назад, да сяброў, i паведамiла:

- А даведалiся, што ён быў з Беларусi, праз ягоны герб, якi знойдзены ў архiвах Кракава. Iван Фёдараў быў шляхцiц з роду Рагазоў...

Яна павярнулася да Анатоля, i ён шапнуў:

- Выйдзем у Баранавiчах - i адразу да маёй цёткi!

- Я хачу наведаць спачатку Пакроўскую царкву! - не пагадзiлася Галя. - У яе падвалах знаходзяцца мазаiчныя вiтражы, якiя рыхтавалi выдатныя майстры жывапiсу ў часы Рэчы Паспалiтай, расейскiя i беларускiя мастакi...

- Мне перад жанiцьбай вельмi важна, што скажа мая цётка пра цябе! - заявiў Анатоль. - А вiтражы пачакаюць!

- I сапраўды, у гараскопе правiльна сказана: усе Панны - прыдзiрлiвыя! адвярнулася ад яго Галя, але ўрэшце потым згадзiлася з Анатолем.

...Цётка Людвiка аказалася дзябёлай адзiнокай жанчынай, якая жыла ў цеснай аднапакаёвай кватэры. Яна запрасiла Анатоля з Галяй у вузкую кухню i, ледзь прасоўваючыся памiж ракавiнай, халадзiльнiкам i кухонным сталом, на ўсе лады расхвальвала Анатоля, войкала, завiхалася, збiраючы на стол. Анатоль запалiў, выпусцiўшы клубок сiвога дыму цётцы ў спiну.

- Хоць мужчынам запахла! - закрактала цётка Людвiка. - Люблю дым...

Галя ж напружана назiрала, як на канцы цыгарэты нагарае слупок попелу, i разважала, куды яго дзене Анатоль. Той павольна скiнуў яго на падлогу.

- Зноў, як бацька! - незадаволена шапнула яму Галя.

Анатоль строга глянуў на яе i пачаў есцi бульбу з салам. Цётка Людвiка прымасцiлася побач.

- А вы не будзеце снедаць з намi? - пацiкавiлася Галя.

- Я на дыеце, - паскардзiлася тая. - Сэрца балiць, нельга тлушчу ўжываць, малачко вось п'ю...

З'еўшы скварку, Анатоль зноў салодка зацягнуўся цыгарэтай.

- Ты паеш спачатку, а потым палi! - заўважыла Галя.

- Ты лепш раскажы, хто твае бацькi! - сказала цётка Людвiка. - Не хачу, каб наш Толечка трапiў у дрэнныя рукi!

- У мяне добрыя бацькi, - адказала Галя. - Калгаснiкi... А я - будучы бiблiятэкар.

- Ай! - аж ускочыла цётка. - Дык бiблiятэкары ж у выхадныя працуюць! А хто ж Толiчка накормiць?

- Зранку нагатую...

Цётка Людвiка падцiснула вусны i пачала прыбiраць са стала. Анатоль незнарок выпусцiў дым проста ў твар Галi.

- Фу! Надымiў! - паднялася тая з месца. - Пойдзем лепш у другi пакойчык, пагаворым...

- Ты глянь на яе! - пiснула цётка Людвiка, аж вусны яе затрэслiся.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги