Адамович Лидия - Кветки самотнай князёыны (на белорусском языке) стр 33.

Шрифт
Фон

- Якая праява! Дым ёй замiнае!

I яна, цяжка дыхаючы, апусцiлася на крэсла. Анатоль хуценька паднёс ёй вады.

- Бр-р-р! - напiўшыся, выцiрала вусны тая. - Толiчак, не спадабалася мне твая паненка... У-ф-ф! Сэрца забалела... Не прыеду на тваё вяселле...

- Цётка Людвiка!.. - Анатоль паклаў ёй на плячо сваю руку. - Цётка Людвiка!..

- У-ф-ф! - уздыхнула яна. - Не, не прыеду, Толiчак!..

- Нам час iсцi ўжо, - маркотна вымавiў ён, сцiснуўшы цётчыну руку. Прабачце, калi што не так...

I кiнуў Галi, каб iшла на выхад. Сам рушыў за ёю.

- Толiчак! - усхапiлася цётка Людвiка i заспяшалася за iм, трымаючыся рукою за сэрца. - Прыязджай, прыязджай! Адзiн...

Той моўчкi кiўнуў на развiтанне. Ужо ў пад'ездзе накiнуўся на Галю:

- Чаму перад маiмi родзiчамi паводзiш сябе так, га?

- А што, я хiба ведала, што яна такая нелюдзiмая? - абурылася Галя. - Што я такога дрэннага сказала ёй? Выйсцi ў другi пакой - гэта абраза?

- Яна любiць мяне, а ты "надымiў", "пайшлi ад яго ў другi пакой"! Быццам грэбуеш мною!

- А што, я павiнна балдзець, як твая цётка, ад дыму тваiх цыгарэт? Можа, ты стукнеш яшчэ, дык мне i малiцца на цябе трэба будзе?

- Маўчы, калi сабралася замуж! Раней трэба было думаць, а цяпер кола закруцiлася - дарогi назад няма! - крыкнуў на яе Анатоль.

...Слонiм. Тутэйшы ансамбль Мiхаiла Клеафанса Агiнскага, брата вядомага музыканта... Iрэна правяла далонню па сцяне старога будынка, прытулiлася шчакою да халоднага каменя. Глянула ўверх - над ёй бяздоннае блакiтнае неба.

- Я хачу застацца тут, - прашаптала яна Аленцы. - Памерцi, каб нiколi не вяртацца ў горад, дзе ўсё напамiнае Янку i бацьку.

Яна пазiрала на Сцяпана, хоць была да яго абыякавая. Хлопец здаваўся працавiтым, але ўвесь час у паходзе маўчаў: не спрачаўся, нiчога не расказваў, нiкога не крыўдзiў i нi за каго не заступаўся...

- А можа, вось за такога i трэба выходзiць замуж? - разважала ўслых Iрэна. - На дзяўчат не звяртае ўвагi, значыць, жонцы здраджваць не будзе.

- Не кiдайся ў крайнасцi! - папярэдзiла яе Аленка.

- А што, ён цiхi, спакойны, - зазначыла Iрэна. - Я навучу яго сексу, i ён будзе ўдзячны мне за гэта, i нiколi яго не пацягне да другой, бо з другою яму не будзе так, як са мною. Я - суперзорка, так сказаў Янка.

- Выкiнь з галавы Янку i Сцяпана! - строга сказала Аленка. - Пайшлi, трэба яшчэ ў былым Слонiмскiм манастыры пабываць. А потым - у Жыровiчах, там жыве мая бабулька, там - мой любiмы манастыр...

- Хутчэй на аўтобус! - паклiкаў усiх Мiкола. - Да Жыровiч iдзе!

Галя памкнулася была iсцi за ўсiмi, але Анатоль пацягнуў яе за рукаў штармоўкi.

- Стойце! Усе назад! Тут некалькi кiламетраў, а прыгажосць якая! Пойдзем пехам...

- Iсцi да такога месца адна асалода! - падтрымала Аленка. - Анатоль праўду кажа: раней паломнiкi да святых месцаў пешшу хадзiлi.

...З левага боку вiднеўся на ўзгорку зялёны лес. Жоўтае поле пшанiцы звiнела налiтымi каласамi. Босыя ногi падарожнiкаў ступалi ў гарачы пясок, як у муку, пакiдаючы глыбокiя сляды. Па дарозе амаль не было транспарту.

- Некалi землi гэтыя належалi праваслаўнаму вяльможу, падскарбiю Аляксандру Солтану. Было гэта ў 1470 годзе, пры Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм, пачаў аповяд Антось. - Пастухi пасвiлi статак i ўбачылi яркае святло, якое лiлося праз галiны дзiкай грушы, пад якою працякаў ручай. Падышлi i ўбачылi на дрэве iкону. Невялiчкую, з далоньку, iкону Божай Мацi. Прынеслi Солтану, але ён схаваў яе ў скрыню, а калi прыйшлi да яго госцi, то хацеў пахвалiцца, палез - а яе там няма! Праз нейкi час пастухi знайшлi iкону на той самай грушы. Тады Солтан пабудаваў храм у гонар з'яўлення цудатворнай iконы. Ля храма з'явiлася вёска Жыровiчы. Землi тут былi добрыя, "тлустыя", казалi. Каля дзесяцi гадоў знаходзiлася iкона ў храме, але ўзнiк пажар, i драўляны храм згарэў. Нiхто на папялiшчы не знайшоў iконы.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги