Адамович Лидия - Кветки самотнай князёыны (на белорусском языке) стр 17.

Шрифт
Фон

Менавiта ў такiя часы цiхага роздуму i спакою наведвае нас Дух Святы - мы ачышчаемся душою сярод цiшынi, сярод прыгажосцi аксамiтна-зялёных дрэваў, ласкавай травы i шчырых кветак, удумлiва-спакойнага неба i цiхай малiтвы. Iрэна ведала, што дома яна абавязкова адключыць тэлефон, перастане чытаць газеты i часопiсы на нейкi час, не будзе глядзець тэлевiзар. Цiшыня i спакой - цудатворныя лекi!

Iрэна зайшла па дарозе ў Дом фота, заказала ў бары каву, нетаропка пiла, гледзячы на сябе ў люстэрка. Прыгожыя, танюткiя пальчыкi трымаюць кубак з кавай. Вусны, цалуючы, кранаюць яго край, у роце - гарачыня i гаркаваты, як ад бразiльскiх цыгарэт, прысмак... Насупраць яе сядзiць элегантна апрануты мужчына гадоў за трыццаць. Густыя чарнявыя валасы з нiтачкамi срэбра, зачасаныя ўгору. Класiчнага крою пiнжак, прыгожы iмпартны гальштук i белы шарфiк, цёмнае палiто расшпiлена... Iрэне хочацца, каб ён звярнуў на яе ўвагу, але той заняты размовай са сваiм субяседнiкам - сур'ёзным пажылым чалавекам.

- Рэстаўраваць стары маёнтак, я лiчу, будзе больш выгадна, чым будаваць новы аздараўленчы цэнтр, - гаворыць той, хто спадабаўся Iрэне.

- Месца выбрана добрае, спадар Дуброўскi, - адказвае пажылы, - Вiшанька цудоўная вёска: лес, рэчка побач... А людзi! Добрыя, старыя мясцiны... Цяпер такiх вёсак амаль не засталося, усюды прыезджыя людзi, карэнных жыхароў амаль няма, а гэта, можна сказаць, старажытная вёска, такая, якую я ведаў у дзяцiнстве... Ласкавая палеская вёсачка!.. Параскiдаў Чарнобыль людзей па чужых мясцiнах...

Мужчына ўздыхнуў.

- Нiчога, вернуцца яшчэ, - супакоiў яго Дуброўскi. - Наша задача наладзiць цэнтр для лячэння дзяцей. Трэба захаваць генафонд Беларусi...

Iрэна з сумам пазiрала на Дуброўскага i ў душы зайздросцiла той жанчыне, якую, пэўна, захоўваў у сваiм сэрцы гэты чалавек. Як хацелася ёй быць на месцы гэтай жанчыны. "Гэты чалавек не для мяне, - падумала Iрэна, - я не дарасла да яго... А як бы хацелася мець такога!.."

Яна адчула, як не хапае ёй таты ў гэты складаны для яе час. Яна паедзе да яго! Хоць бы на хвiлiну адчуць поцiск яго дужых далоняў, убачыць родныя вочы! Можа, таму ён i пiў, што мацi перастала заўважаць у iм мужчыну, можа, таму i выбраў для сябе адзiноту. Гэта лепш, чым жыць сярод абыякавасцi. Чаго шукаў ён у вясковай самоце? I цi знайшоў?..

А вось i дзедава хата. Мусiць, года з паўтара Iрэна не была тут. Ёй адчынiла маладая жанчына, павяла здзiўлена чорнымi брывамi, зашпiлiла таропка знiзу халат, чорныя даўгiя валасы рассыпалiся па плячах. Недзе ў глыбiнi пакоя плакала дзiця. Iрэна прывiталася i прайшла ў хату. Бацька сядзеў на кухнi. Убачыўшы дачку, падняўся насустрач ёй.

- Я прыехала, тата, - Iрэна прысела на край канапы, агледзелася. - Божа, як вы жывяце? - уздыхнула здзiўлена, але без злосцi. - Нават тэлевiзара няма... А я сёння ў фiлармонiю iду!

- Шчаслiвая! - усмiхнуўся бацька.

- Шчаслiвыя вы! - адказала дачка, а затым, махнуўшы рукою, дадала: Добра! Паказвайце мне маю сястрычку альбо брацiка. Я не раўную...

...На сцэне невысокi, у белым касцюме музыкант з Германii - Мюлер. Iрэна пачула толькi ягонае прозвiшча. Музыкант iграе на аргане. Вядучая сказала, што Мюлер у дзяцiнстве любiў прыйсцi досвiткам у касцёл. З вiтражных вокнаў на арган падалi першыя сонечныя промнi, i ў гэтых промнях танцавалi ў паўзмроку маленькiя блiскучыя пылiнкi... Музыкант склаў мелодыю iх танца... Iрэна, як зачараваная, растваралася ў дзiўнай музыцы...

Але казка скончылася - у гардэробе Iрэна адчула сябе адзiнокай i разгубленай. Мужчыны падавалi жанчынам палiто, а Iрэна сваё ўзяла сама. "Каб я была замужам, я б не была адзiнокаю тут", - падумала яна.

- Iрэначка! Прывiтанне! - Яна ўбачыла Нiнэль Мiхайлаўну, якая вядзе ў iнстытуце харэаграфiчны факультатыў. - Ты чаму не прыходзiш на рэпетыцыi? Што здарылася з табою?

- Ужо ўсё прайшло! - усмiхнулася тая. - Прыйду!

- Прыходзь, Iрэначка! - Нiнэль Мiхайлаўна ўзяла пад руку свайго мужа. Ну, бывай! - заспяшалася да выхаду.

"Шчаслiвая!" - з сумам падумала дзяўчына.

Ля пад'езда нехта стаяў.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке