Адамович Лидия - Кветки самотнай князёыны (на белорусском языке) стр 18.

Шрифт
Фон

Спачатку Iрэна спалохалася, потым сэрца нечакана забiлася - няўжо Янка? Падышла блiжэй.

- Я так даўно цябе чакаю, - сказаў ён з дакорам. - Дзе ты ходзiш?

- Янка, Яначка! Дарагi мой! - узрадавалася Iрэна. Моцна прыцiснулася да ягоных грудзей. Потым, усё яшчэ не верачы, што ён тут, заглянула ў твар. Такiя родныя блакiтныя вочы, светлыя валасы, пухлыя, як у капрызнага дзiцяцi, вусны, а над iмi "шляхецкiя", як ён смяяўся, вусы...

- З другiм была? - з рэўнасцю запытаў Янка, але тут жа дадаў: - Рыхтуйся да вяселля! Трэба дрожджаў дастаць. У цябе ж суседка ў сталовай працуе. Мая мацi гарэлку выжане...

- А як жа ж Рэня? - з крыўдай мовiла Iрэна.

- Трэба яна мне, крываногая! - кiнуў Янка. - Болей з ёй не сябруй, гэта не сяброўка, што хлопцаў адбiвае! Ну, пайшлi да тваёй суседкi!

- Давай спачатку да нас! Скажам маме пра наша вяселле, можа, падарункi якiя трэба, родзiчаў назавеш, каб ведаць, што каму купляць...

- О, гэта справа! - ажывiўся Янка. - Тады пайшлi!

Iрэна ўляцела ў кватэру радасная, трымаючы за руку Янку.

- Мамачка! - закрычала яна, але раптам застыла на парозе.

Яна ўбачыла ў сваёй кватэры незнаёмага мужчыну.

- Iрэначка, гэта Iван Сяргеевiч! - сарамлiва паднялася з-за стала мацi. Ён - камерсант. У нас ёсць шанц пабываць за мяжою!

Iрэна засмяялася:

- Я ж казала табе, што сорак два гады - гэта яшчэ не канец жыцця!

- Я ад васемнаццацi гадоў цягну лямку сямейнага жыцця, - паскардзiлася мацi. - Хачу абнаўлення, навiзны! З iм я адчуваю сябе маладою!

- А ты i не старая! - бадзёра адказала Iрэна.

- Ты была ў бацькi? - устрывожана мовiла мацi. - Як ён там, не памёр яшчэ? Конюхам працуе альбо ў вартаўнiкi падаўся? I гэта з вышэйшай адукацыяй!

- Навошто ты зневажаеш яго? - раззлавалася Iрэна. - Ён разумны, малады, таленавiты i мае права на асабiстае шчасце!

- Ах ты, нягоднiца! - замахнулася на яе мацi. - Ты ўсё жыццё патурала ягонаму вар'яцтву!

Янка схапiў Iрэну за руку, выцягнуў з кватэры.

- Я ж казаў, пайшлi лепш да суседкi! - мовiў ён.

Iрэна заплакала.

- Супакойся, - абняў яе Янка. - Я табе на паперцы напiшу сваiх родзiчаў, а ты ўсё купiш, дамовiлiся?

Iрэна згодна кiўнула галавой i хацела пацалаваць хлопца, але той адхiлiўся.

- Што гэта за прышчык у цябе на вуснах? - строга запытаў ён.

- Прастыла...

- А можа, з кiм была, га? - занепакоiўся Янка. - Можа, што дрэннае?

- Адчапiся! Пайшлi лепш да суседкi!

...Задаволеная чырванашчокая цётка Соф'я выйшла са спальнi ў прыгожым зялёным халаце.

- Iрэначка, Янка! - заўсмiхалася яна. - А мая ж Аленка дадому вярнулася! Дачушка, у нас госцi!

З кухнi выбегла Аленка ў спартовым касцюме.

- Усё спортам займаешся? - абнялася з ёю Iрэна, гарэзлiва спытаўшы: Закадрыла свайго спартсмена-бегуна?

- Ой, закадрыла, Iрэначка! - абазвалася Соф'я, несучы ўсiм каву на падносе. - Сядайце, даражэнькiя, на канапу! Аленка ж купiла бiлеты ў беларускi тэатр на п'есу "Верачка", запрасiла Мiколу, заўтра пойдуць!

- Ну, як ты ладзiш з мацi? - шапнула на вуха сяброўцы Iрэна.

- Цярплю, - махнула рукою тая. - Мне грошы патрэбны, бо Мiкола дужа любiць, каб модна я апраналася...

- А чубчык ты не фарбуй, - заўважыла Iрэна, - зараз модна ўсё натуралёвае! Ты й так прыгожанькая, русявая...

- Мы ў паход летам iдзём! - паведамiла Аленка. - Мiкола групу вядзе, бо Анатоль адказаўся. А я палаткi дастаю! З адной дзяўчынай пазнаёмiлася, Марусяй зваць, яна мне дапаможа!

- Хопiць шаптацца! - усмiхнуўся Янка. - Ты, Аленачка, маю Iрэну не зводзь нiкуды, у нас летам вяселле. Вось прыйшоў да вас, цётка Соф'я, кланяцца, ласкава зiрнуў ён на жанчыну, - дрожджаў дастаньце!

- Дастану... - працягнула Соф'я i насцярожана глянула на Iрэну: няўжо даравала ўсё яму?

- I яшчэ, калi зможаце, дзiцячых кансерваў, - папрасiў Янка. - Мы з Iрэнай да маёй сястры Лiлi паедзем у госцi.

Iрэна ласкава прытулiлася да хлопца.

- Нешта ты цямнiш, Яначка! - прысела ў крэсла Соф'я. - Кастусь! паклiкала мужа.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке