Адамович Лидия - Кветки самотнай князёыны (на белорусском языке) стр 16.

Шрифт
Фон

Смейся, смейся, пакуль весела! Ты ад мяне хутка такi контрудар атрымаеш - заплачаш!

Наташа хiхiкнула i ўзялася з асалодаю есцi цёплыя катлеты з укропам зверху. Мiкола ўключыў магнiтафон i запрасiў Аленку на танец.

Увесь час шаптаў дзяўчыне салодкiя, сакавiтыя, як вiшня, словы кахання. Наташа танцавала адна. Павольна, прыгожа кружылася па пакойчыку ў шчыльна абцягнутых джынсах, у самавязаным узорыстым швэдры.

- Табе час iсцi! - заўважыў ёй Мiкола. - Зараз прыйдзе вахцёр з тваiмi дакументамi!

- Ой, не плач! - працягнула Наташа i прысела на крэсла, узяла ў руку шклянку з недапiтым вiном i павольна пацягнула праз саломiнку.

- У мяне застанецца Аленка! - настойлiва сказаў Мiкола.

- Я не супраць! - усмiхнулася Наташа, сцягваючы праз галаву швэдар.

Яна засталася ў прыгожым танюткiм лiфчыку. Затым павольна зняла джынсы i бухнулася ў ложак.

- Давайце яшчэ вып'ем! - засмяялася Наташа, гледзячы на збянтэжаных Аленку i Мiколу. - На развiтанне, з Аленкай... Зараз Мiкола правядзе цябе дахаты... А потым вернецца да мяне!

- Запомнi! - крыкнуў ёй Мiкола, падышоўшы да ложка. - Я не люблю агрэсiўных, плаксiвых i назойлiвых жанчын!

- З якой кнiгi гэты выраз? - насмешлiва мовiла Наташа. - Мусiць, Дэйла Карнегi цяпер чытаеш? Фiлосаф! Напэўна, ужо дзесяць сшыткаў спiсаў на афарызмы? Iнтэлектуал! Я не агрэсiўная - проста заўсёды гавару праўду! Не плаксiвая - мне твой замуж патрэбен як сабаку пятая нага! У нас дзяўчаты, мацi-адзiночкi, кватэры льготныя атрымлiваюць! Ды я лепш буду мацi-адзiночкай, чым за такога, як ты, пайду! Навошта мне за табою ў вёску ехаць? Я не назойлiвая, я - ветлiвая, павiншаваць цябе прыйшла! I пажартавала я цяпер, скрывiла вусны Наташа ў пагардлiвай усмешцы, - хацела пабачыць, як ты са сваiмi бабамi разбiраешся, калi ўсе разам прыходзяць!

Наташа ўскочыла з ложка, спрытна апранулася i, паслаўшы Мiколу паветраны пацалунак, выйшла з пакойчыка.

- Нарэшце! - з лёгкасцю ўздыхнуў хлопец i прытулiўся вуснамi да Аленчынага пляча. - Я кахаю цябе, - прашаптаў ён дзяўчыне. - Заставайся сёння ў мяне, да ранку... А заўтра, на золку, разам скiруем да возера, на ранiшнi бег...

Пасля саўны Iрэна прыняла масаж. З даўняга часу знаёмая ёй Светачка пляснула ў далонi, калi Iрэна скiнула прасцiну i лягла на масажную кушэтку.

- Як вы пахудзелi! Парайце дыету!

- Дэпрэсiя... - адказала Iрэна. - Лепей быць мажной, але шчаслiвай...

Цела Iрэны разамлела, сагрэлася, i здалося ёй, што стала яна лёгкай-лёгкай i ўзнялася над зямлёю... Як даўно не была Iрэна ў салоне "Грацыя"! Гэта яе самае любiмае месца, выходзiш адсюль зусiм iншым чалавекам - новым, памаладзелым, шчаслiвым... Як спяшалася яна адсюль раней да Янкi - акрыленая, вясёлая! Ён багатварыў яе цела, цалаваў яго. Iрэна адчувала спiною халадок зялёнай травы i пах кветак, пяшчотныя вусны Янкi... Цёплы рачны пясок сыпаўся ёй на жывот... Пырскi халоднай вады лагодзiлi твар...

- Якiм колерам будзеце фарбаваць пазногцi на нагах?

Абудзiлася ад думак Iрэна ўжо ў педыкюрным пакойчыку.

Чаму думкi пра Янку не пакiдаюць яе? Праз сцяну - касметычны кабiнет. Яна абавязкова зробiць там маску, масаж твару, i ёй накладуць макiяж "Лебедзь" ён так пасуе да яе вачэй.

- Я параю вам макiяж "Раманс"! - усмiхнулася касметычка. - Вы ж сказалi, што iдзяце на вечар...

- У фiлармонiю, - паправiла Iрэна. "Адна iду..." - падумала з сумам.

...З люстэрка пазiрае прыгожая дзяўчына - пшанiчнага колеру валасы ўкладзены ў складаную прычоску. "Застаўся апошнi штрых, - усмiхаецца свайму адлюстраванню Iрэна, - манiкюр!"

- Ну вось, цяпер я пачну новае жыццё! - з палёгкай уздыхнула Iрэна, выйшаўшы з салона.

...Яна адчула, што адзiнота можа быць пяшчотнай i спакойнай. На душы ўтульнасць i асалода.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке