Адамович Лидия - Кветки самотнай князёыны (на белорусском языке) стр 13.

Шрифт
Фон

- Дзякую, - шчыра адказала Маруся.

- А ты праз iх Бога не кiдай! - параiла дзяўчына. - Я раней злавалася, што мне не шанцуе, нават крыжык i iконку праз акно выкiнула, а потым зразумела, што ўсе мае беды праз грахi мае. Шчырая вера ў Бога прыйшла да мяне пасля наведвання Жыровiцкага манастыра. Там ёсць цудатворная iкона i крынiца. Я стаяла ля iконы, а да мяне быццам цяпло iшло, i такая асалода ў грудзях! Пагаварыла з Мацi Божай, папрасiла ў яе дапамогi, i сапраўды ўсё збылося. А калi нашы мары не збываюцца, значыць, так хоча Бог - яму ж лепш ведаць, што нам трэба для нашага выратавання.

- А дзе знаходзiцца Жыровiцкi манастыр? - зацiкавiлася Маруся.

- Ля Слонiма. Адтуль аўтобус, тройка, у Жыровiчы ходзiць. Праз паўгадзiны. Калi мы вызначалi маршрут нашага паходу, якi будзе летам, я папрасiла ўключыць Слонiм, каб зноў пабыць у манастыры!

- Вы турыстка? - узрадавалася Маруся. - А я так хачу заняцца турызмам! Сапраўды, спартовым!

- Ай, навошта вам спартовы турызм? У нас кiраўнiк паходу, Толiк Хвашчэўскi, займаецца прафесiйным турызмам. Ну й што з таго? Захворванне суставаў атрымаў, радыкулiт, хранiчны бранхiт. Кожны раз пасля паходу ў бальнiцу кладзецца. А ўсё роўна! Аж пакрыўдзiўся на нас, калi мы прапанавалi ў паход уключыць элементы экскурсii на аўтобусе.

- Анатоль Хвашчэўскi? - здзiвiлася Маруся. - Майстар працоўнага навучання ў ПТВ?

- Вы яго ведаеце?

- Канешне! - усмiхнулася Маруся. - Такi выдатны хлопец, дзелавiты, разумны, спартсмен!

- Гэта так, - пагадзiлася дзяўчына, - але ж занадта ўпарты. Адмовiўся весцi неспартовы паход. Цяпер нам няма дзе ўзяць палаткi.

- Гэта не праблема, - шчыра прамовiла Маруся. - Я вам дапамагу. Наш начальнiк аддзела вядзе спартовы гурток. Мы таксама выязджаем на прыроду. Ёсць палаткi, спальнiкi, астатняе. Я сёння папрашу ў яго!

- Нам трэба ўлетку...

- Зразумела! - весела адказала Маруся. - Давай знаёмiцца! Маруся Вайтовiч, iнжынер праектнага аддзела "Менскбудпраекта". Зараз я табе свой тэлефон пакiну.

I хуценька напiсала на паперцы.

- А я - Алена Акулiч, - усмiхнулася дзяўчына, паклала паперку ў кiшэню. Шчаслiва! Пабачымся!

Маруся амаль подбегам неслася па калiдоры да свайго аддзела, усё баялася нарвацца на Дуброўскага. Мiнулы раз ён моцна насварыўся на яе за спазненне.

- Ну што? - выдыхнула Маруся, заскочыўшы ў аддзел. - Не заглядваў Дуброўскi?

- Няма на каго тут яму заглядваць, - засмяялася Зоська, разглядваючы свой нос у пудранiцу i пэцкаючы пэндзлiкам пад вейкамi.

- Ён цяпер на польскiх паненак заглядваецца, - дадала Надзея Шэбан, разлiваючы ў кубкi каву. - У Гданьск паехаў на два тыднi. Можа, хоць цукерак прывязе?

- Глядзi, каб прывёз! - скрывiла вусны Зоська. - Вось у маёй сяброўкi начальнiк аддзела! Каву разам з iмi п'е, смяецца, жартуе. А наш Дуброўскi нават на навагоднiм агеньчыку мяне да танцаў не запрасiў, колькi нi маргала яму.

Зазванiў тэлефон. Надзея Шэбан падняла слухаўку.

- Маруся, цябе! - усмiхнулася ёй. - Напэўна, Анатоль твой...

Маруся з хваляваннем узяла слухаўку.

- Слухаю! - весела сказала яна. - Сцяпан? А дзе ж Анатоль? Што-небудзь здарылася? Зноў трэнiроўка... не можа пайсцi са мною ў кiно?.. Ты запрашаеш? Дзякую, Сцяпан... Я не пайду! Ну i што, што Анатоль папрасiў цябе? Няхай сабе прападаюць бiлеты! Запрасi так каго... Прабач!

Яна паклала слухаўку, i на вочы навярнулiся слёзы крыўды.

III

Мiкола мыўся пад душам пасля ранiшняга бегу, калi ў дзверы пастукалi. Закруцiўшыся ў прасцiнку, хлопец адчынiў дзверы. На парозе стаяла дзяўчына ў блакiтнай дутай куртцы, джынсах i вязанай шапачцы. У руках трымала вялiкую сумку.

- Вы да Антося? - ветлiва запытаў ён.

- Да цябе, дарагi! - цмокнула тая Мiколу ў шчаку i, адхiлiўшы з дарогi, прайшла ў пакойчык.

Кiнула, не гледзячы, убок рукавiчкi, шапку, паставiла сумку на стол. Адным махам развяла на куртцы замок i засталася ў прыгожым вязаным швэдры.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке