- Я выратую цябе ад iх!
Перапалоханы Мiкола ў адчаi скокнуў з балкона i паляцеў на халодны мокры асфальт...
Анатоль вярнуўся ў пустую кватэру. Пасля таго як ён пабiў цяжарную Агапку, яго пасадзiлi на пятнаццаць сутак. Прыехалi бацькi Агапкi i забралi з кватэры мэблю. Так пастанавiў суд. Анатолю засталася кватэра. Iх пакуль не развялi, чакаюць, калi Агапка дзiця народзiць. Тады Анатоль будзе плацiць алiменты. Зараз Агапка жыве ў вёсцы, у сваiх бацькоў. Вялiкi быў скандал! Цяпер Анатолю сорамна паказацца ў вёску. Але ён заспакойвае сябе тым, што атрымаў майстра спорту. Марыць адкрыць свой турклуб, але далей мар справа не iдзе. У Анатоля прагрэсiруе хвароба ног. Дэфармуючы артроз даў знаць сябе ў турме, ды яшчэ Камчатка хваробы падбавiла. Так што Анатоль з цяжкасцю рухаецца па кватэры. Славу Богу, халадзiльнiк пакiнулi яму. Ён узяў адтуль банку з пракiслай смятанай i пачаў есцi з хлебам. Уключыў электрагрэлку, паклаў на ногi. Лёг на канапу. Тэлевiзара не было. Запалiў. На душы было тужлiва. Сястра Танечка выйшла замуж, за мяжу. Пашанцавала дзяўчыне. Можа, што i Анатолю прышле, кашулю якую, не забудзе ягонай дабрынi. Сябры адвярнулiся ад яго, у турме не наведвалi. Як у паходы вадзiў, тады добра было, а як жонку паганяў адвярнулiся. А цяпер i жонкi няма, i ў паходы ён ужо не хадок...
Анатоль доўга палiў, па звычцы скiдваў попел на падлогу. Ну i добра, што жонкi няма, хоць крычаць няма каму! Што хоча, тое i робiць ён, сам сабе гаспадар!
Разважаючы так, Анатоль заснуў. Цыгарэта тлела на коўдры... Скрозь сон Анатоль пачуў непрыемны пах гарэлага, але яму снiлiся паход, вогнiшча, Камчатка... Яшчэ снiлася, што яго паказваюць па тэлевiзары...
Прачнуўся Анатоль, ужо калi вакол шугала полымя, прачнуўся ад болю - гарэў сам. Выбег на лесвiчную пляцоўку i пачаў дзiка крычаць, каб яго ратавалi...
...У бальнiцу сябры ўсё-такi прыйшлi, але не шмат, як марыў Анатоль, той-сёй, з розных паходаў. Сядзелi сумныя, спачувалi яму. Гаварылi пра тое, што цяпер яму трэба ехаць у санаторый, лячыць ногi, ды рабiць пластычную аперацыю на твары...
Анатоль не хацеў верыць у тое, што стаў iнвалiдам. Ён марыў пра далейшыя паходы, пра пошукi новай жонкi - прыгожай, разумнай, пакорлiвай. Толькi цi будзе тая разумная пакорлiвай, такою, як Агапка, разважаў ён. Вось Агапка дурная, а давяла яго да турмы... Ён ужо думаў аб тым, можа, якую iнвалiдку ўзяць, каб не хацела дзяцей цi каб не мела, але прыйшоў да высновы, што ўсе жанчыны хочуць мець дзiця... Так i не вырашыў Анатоль, як жыць яму далей. Чакаў, калi прыедзе мацi, яна абавязкова нешта прыдумае, яна хiтрая i вельмi ганарыцца сынам. Таксама марыць аб ягонай славе, аб тым, каб пра яго даведалiся людзi, каб пра яго здымалi фiльмы, пiсалi кнiгi... Анатоль i сам ведаў, што ён незвычайны хлопец i што самае лепшае ў яго яшчэ наперадзе...
Э п i л о г
Прайшло дваццаць год з таго часу, як Антось упершыню, у студэнцкiя гады, ступiў на зямлю, якая зберагала ў сабе рэшткi маёнтка Дарыны. На зямлю, людзi якой перадалi студэнтам паданне пра князя Вiтаўта i Дарыну. Шмат падзей адбылося з таго часу. Даўно ўжо ўзвышаецца i красуецца белакаменны маёнтак Вайдаша Дуброўскага, у якiм размясцiўся санаторый для хворых дзяцей постчарнобыльскага перыяду. Стаiць ля маёнтка i царква, у якой амаль шаснаццаць год працуе святаром Антось. Цяпер яму пад пяцьдзесят. Гора людскога i радасцi перабачыў ён на сваiм вяку: вянчаў, хрысцiў, хаваў. Пахаваў ён з адпяваннем i Галю, цiхую вясковую вар'ятку, якая да канца сваiх дзён так i пражыла ля сцен маёнтка... Удалося яму пабываць i ў доме для старых i iнвалiдаў, дзе ён прымаў споведзь ад памiраючага Анатоля Хвашчэўскага. Перажыў ён i Мiколу, якi дваццаць год назад пакончыў жыццё самагубствам i быў пахаваны тут, у Вiшаньцы, але за агароджай могiлак.
...