Адамович Лидия - Кветки самотнай князёыны (на белорусском языке) стр 101.

Шрифт
Фон

Нечакана яна ўбачыла... Вайдаша. Ён iшоў насустрач ёй i ўсмiхаўся. Яна падбегла да яго.

- Каханая! - прашаптаў Вайдаш i наблiзiў да яе свае вусны.

Галя застыла на месцы ад радасцi i хвалявання. Але ён знiк! Галя чуць не заплакала.

- Навошта ты гэта зрабiла? - крыкнула цётцы Свеце, цi хто там быў перад ёю, няхай хоць сам д'ябал, але Галi хацелася прадоўжыць казку... - Вярнi мне яго, вярнi! Вярнi маё каханне!

- Здымi крыж! - пачула ўладарны голас.

Зняла. I зноў убачыла Вайдаша. Ён пачаў цалаваць яе горача i палка. Павёў да свайго замка. Яна стаяла з iм ля высокай мураванай сцяны i бясконца цалавалася.

- Каханая, каханая! - шаптаў Вайдаш. - У нас будзе сапраўдная спартовая сям'я. Будзем хадзiць у паходы... Я не буду пiць! Каханая, каханая, паедзем са мною ў Гданьск, будзем жыць за гранiцай...

Галя млела ад шчасця, смяялася, уцякала ад яго, але ён даганяў i цалаваў яе, гаварыў словы кахання...

...Мацi знайшла Галю ля замка, сярод дрэваў, ля якiх дзяўчына бегала, спынялася, гладзiла iх, абдымала i прыцiскалася вуснамi.

- Я знайшла свайго каханага! - усмiхалася яна абступiўшым яе людзям. - Я цяпер князёўна!

Галя бегала, шчаслiвая i радасная, ля сцен замка, пастуквала па iх кулачком, забаўлялася i шаптала:

- Каханы, каханы! Пацалуй мяне!

- Галя! - узяў яе за руку святар, якога прывялi сюды. - Перахрысцiся, Галя, i д'ябал выйдзе з цябе!

- Не! - адмаўлялася Галя, адпiхвала ад сябе крыж. - Я хачу застацца са сваiм каханым! Мне добра, вельмi добра! Пакiньце мяне ўсе ў спакоi!

Мацi спрабавала завесцi дачку дадому, але тая ўсчала такi крык, што святар параiў не чапаць дзяўчыну. Ёй прынеслi коўдру i паклалi спаць у каморы, на гаспадарчым двары маёнтка. Яна радасна ўсмiхалася ў сне.

- Не чапаць яе, - папрасiў Галiну мацi святар. - Iнакш д'ябал у ёй узбунтуецца i яна чаго-небудзь дрэннага наробiць. Будзем малiцца за яе душу, каб Бог вызвалiў яе з палону д'ябла. Не чапайце яе! Гэта ўжо не Галя, гэта толькi яе цела... Душа ў палоне д'ябла...

Мiкола ўвайшоў у свой пакойчык i хацеў ужо ўключыць тэлевiзар, як пачуў шум вады. У душавой нехта мыўся. Ён вярнуўся ў калiдор, адкрыў дзверы i ўбачыў пад душам голую жанчыну. Мiкола аслупянеў.

- Соф'я! - усклiкнуў ён. - Ты ж мёртвая!

- Слугi д'ябла не памiраюць, - пагардлiва скрывiла яна вусны, адпiхнула Мiколу i прайшла ў ягоны пакой.

Села на ложак.

- Што табе патрэбна? - сурова вымавiў Мiкола.

- А што, нельга ўжо i проста так наведаць свайго калегу? - усмiхнулася Соф'я.

- Якi я табе калега?

- Па забойствам, - растлумачыла тая. - Не будзь такiм сцiплым, восем немаўлятак - гэта тое, што нам трэба, каб залiчыць цябе да слуг д'ябла. Нам i аднаго забойства, без пакаяння, хапае, а ты - проста скарб, супермэн! Восем забойстваў i нi аднаго пакаяння!

- Я вiнаваты, што дзяўчаты самi вешалiся на мяне, а потым рабiлi аборты? закрычаў Мiкола. - Пайшла прэч адсюль, мярцвячына! Пайшла да д'ябла!

- З задавальненнем, мiлы! - усмiхнулася Соф'я. - Але толькi разам з табою!

Яна прайшла на балкон, села на поручнi.

- Чао, мiлы! - памахала ручкай. - Чакаю цябе ўнiзе!

I знiкла.

Мiкола не знаходзiў сабе месца ад злосцi. Выйшаў у калiдор i нос да носа сутыкнуўся з бялявым хлопчыкам. Той запытальна пазiраў на Мiколу.

- Я бачыў цябе ў музейнай хатцы, калi начаваў там летась, - прашаптаў Мiкола. - Што табе патрэбна? Ты - Аленчын?!

Хлопчык прайшоў праз сцяну i знiк.

Мiкола пачаў мыць рукi. Нечакана з крана палiлася чырвоная вадкасць. Ён адскочыў да сцяны, паспешна выцер аб ручнiк рукi, вярнуўся ў пакой. Вырашыў папiць кавы. Адкрыў крышку чайнiка, каб праверыць, цi ёсць вада. У чайнiку плавала маленькая дзiцячая ножка, з пальчыкамi.

- Гэта мая, - пачуў ён голас, - гэта калi мне восем тыдняў было. Яшчэ ў мяне былi ручкi, я стукаў кулачком, смактаў пальчык, спаў i прачынаўся...

Мiкола закрычаў i выхапiўся на балкон.

- Мiлы, iдзi да мяне! - пачуўся знiзу голас Соф'i.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги