Адамович Лидия - Кветки самотнай князёыны (на белорусском языке) стр 103.

Шрифт
Фон

Аб усiм гэтым успамiнаў айцец Антось, калi з невялiчкай групай паломнiкаў са свайго прыхода падыходзiў да сценаў Iерусалiма.

- Вось i збылася мая мара! - усклiкнуў белагаловы юнак.

- Марыць нельга, - мовiў айцец Антось, - трэба толькi жадаць i прасiць Бога...

- А я мару сустрэць каханне, - сказала пухленькая дзяўчына гадоў васемнаццацi, - я ўжо стварыла вобраз свайго каханага...

- Нельга ствараць нiякiя вобразы, - адказаў ёй хлопец у белай майцы, з блакiтным заплечнiкам, - усе гэтыя вобразы ажываюць у астральным свеце, затым блакiруюць наш мозг i не даюць прабiцца нi адной разумнай думцы. Чалавек пастаянна думае пра адно i тое ж, потым пачынае бачыць свае вобразы - выклiкае вобразы астральнага свету на сябе i вар'яцее. Вельмi небяспечна сутыкацца з астральным светам. Я спрабаваў пiсаць вершы, i мне не давалi спакою рыфмы, я нават размаўляў рыфмамi. А потым напiсаў паэму, i яе героi снiлiся пастаянна мне... Усе гэтыя вобразы прыходзяць да нас з астральнага свету. Я спалiў сваю паэму i нiчога цяпер не пiшу... Не стварай вобраз каханага i не мар наогул, гэта небяспечна - Чорная здань заўсёды на паляваннi!..

...Паломнiкi падышлi да святога месца пахавання i ўваскрашэння Госпада.

- Тут заўсёды ў Вялiкую суботу на Дамавiне Госпада з'яўляецца благадатны агонь, - прашаптаў сваiм паломнiкам айцец Антось.

Сёння была Вялiкая субота. Яны паспелi прыйсцi ў Iерусалiм к гэтаму дню, напярэдаднi Вялiкадня. Усе застылi ў цярплiвым маўчаннi. У натоўпе паломнiкаў з розных частак свету айцец Антось заўважыў белавалосую жанчыну сярэднiх гадоў. Яна стаяла побач з цемнаскурай дзяўчынкай i абдымала яе. Айцец Антось падышоў да iх.

- Калi я не памыляюся, вы - Iрэна? - запытаў ён. - Вельмi дзiўна вас тут сустрэць...

- Так, дзiўна, - адказала тая. - Але я тут... I дачка мая таксама хрысцiянка. А муж - мусульманiн. Я - другая ягоная жонка. У нас прынята так мець некалькi жонак... Я шчаслiвая, Антось. У мяне свая вiла, сваё хобi падарожжы. У нас з дачкою - роднасныя душы. I яна хоча стаць манахiняй.

Iрэна азiрнулася.

- Тут i Аленка! Памятаеце Аленку? - усмiхнулася яна. - Аленка тут з сёстрамi з Полацкага манастыра. Яшчэ тут i Маруся з Вайдашам Дуброўскiм. У iх сын вучыцца на святара... Мы ўсе сустрэнемся ў верхнiм пакоi ўсыпальнiцы пасля набажэнства, дамовiлiся? Прыходзьце, айцец Антось, так будзе прыемна сустрэцца ўсiм сябрам! Не забудзьце - у верхнiм пакоi, пасля набажэнства!..

...З'явiўся праваслаўны патрыярх. Ён благаславiў народ i запынiўся ў маўчаннi ля ўвахода ў пакой, дзе знаходзiлася Дамавiна Гасподня. Святары знялi з яго верхнюю рызу, i ён застаўся ў адным падрызнiку. Ля дзвярэй стаяць прадстаўнiкi грамадзянскага парадку. Нарэшце яны здымаюць пячатку з ўвахода ў Дамавiну Гасподню. Праз некаторы час, пасля шчырай малiтвы, атрымаўшы благадатны агонь, патрыярх запальвае пучкi свечак, па 33 свечкi ў кожным, па лiку год зямнога жыцця Збавiцеля, i перадае прысутным, i ўся прастора вакол Дамавiны Гасподняй свецiцца морам агню. Гэты благадатны агонь на працягу 10-15 хвiлiн зусiм не пячэ i не спальвае рук, калi да яго датыкнуцца...

Здаецца, цякуць ручайкi да Дамавiны Гасподняй з усiх куткоў планеты, бо ў натоўпе i грэкi, i расейцы, i армяне, i арабы, i ангельцы, амерыканцы, французы, туркi, жыды i iншыя. Увесь народ голасна гаворыць малiтву да Бога:

Ойча наш, якi ёсць у небе!

Свяцiся Iмя Тваё.

Прыйдзi валадарства Тваё.

Будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння.

I адпусцi нам грахi нашы,

Як i мы адпускаем вiнаватым нашым.

I не ўводзь нас у спакусу,

Але збаў нас ад лiхога. Аман.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги