Джеймс Олдридж - Паляыничы (на белорусском языке) стр 46.

Шрифт
Фон

Я наняў яго i каня даволi танна. Бiлi добры працаўнiк. Калi я адыходзiў сюды, ён пачаў капаць канавы на сядзiбе. Ведаеш, ён збiраўся хоць нейкiм чынам выкарыстаць нават тое сапрэлае сена, але нi ў чым не сустракае падтрымкi Сэма.

Рой быў удзячны, але не чакаў нiчога добрага.

- Будзем спадзявацца, што Бiл расшавелiць Сэма, - сказаў ён i скiнуў з плячэй свой мех.

- Магчыма.

Рой сумняваўся ў гэтым i раптоўна адчуў, што Сэм знарок губiць яго, iмкнецца зрабiць з яго ляснога валацугу без iншага прыстанiшча, акрамя гэтага лесу, без iншага жылля, акрамя вось гэтай хацiны.

- Не, ты падумай, Джэк. I як гэта чалавек можа так проста пакiнуць сваю хату? - закрычаў Рой. - Як можа Сэм нават думаць пра такое?

- Акрамя Сэма шмат хто ў Сент-Элене зробiць тое ж самае, - сказаў Джэк. Ажно да самай вайны ўсе мы былi сведкамi, як дробныя фермеры адзiн за адным выбывалi з гульнi. Вайна крыху прыпынiла гэта, але зараз усё пачынаецца нанава. Стары Прат ужо распрадаецца, Рой, а калi стары Прат сышоў з арбiты, чаго дзiвiцца дзеянням Сэма?

Але Роя не суцяшала разбурэнне iншага.

- Для Сэма гэта не апраўданне, - горка зазначыў ён.

- Ён яшчэ мо выстаiць, - памеркаваў Джэк.

- Сумняваюся, - сказаў Рой. - Сумняваюся!

Рой адчуваў, што Джэк сказаў яму не ўсё, але больш нiчога сказаць не паспеў, бо з'явiўся Зел Сен-Клэр; у руках у яго было ружжо, у чорных зубах кароткая пiпка.

- А ты калi сюды з'явiўся? - здзiўлена спытаў Рой.

- Яшчэ ўчора вечарам, - адказаў Сен-Клэр. - Я сустрэў Джэка на Мускуснай завадзi, па дарозе сюды. А зараз я хадзiў шукаць аленяня цi яшчэ каго-небудзь на абед.

- А дзе Сахаты?

- Вiдаць, займаецца паляваннем разам з Самсонам i Скоцi. У канцы таго месяца ён сказаў, што я знайду яго тут. Ён павiнен быць недзе недалёка.

- Дык ён яшчэ не пайшоў у заказнiк?

- Як ён пойдзе без мяне? - сказаў малеча Зел, i яго спiты, зарослы сiвой шчэццю твар стаў злосным i пакрыўджаным. - Мы дамовiлiся сустрэцца тут, i калi ты не пярэчыш, я пачакаю iх тут дзень-другi.

- Вядома, - сказаў Рой. - Каля месяца таму ён быў у мяне, але я думаў, што ён пайшоў у заказнiк. Ён хацеў перакiнуць туды човен. Але мне здаецца, што час для гэтага надта познi; праз тыдзень усюды будзе лёд.

- Ну што ж, пойдзем пешкi, - адрэзаў Зел. - А ты пойдзеш?

- Пры Джэку не магу табе адказаць, - сказаў Рой, выцiскаючы з сябе невясёлы жарт.

Джэк Бэртан старанна рабiў выгляд, што i ўвагi не звяртае на iхнюю размову i цалкам захоплены распальваннем лямпы. Затым ён заняўся кухарствам, але Рой рашуча перапынiў гэта, бо Джэк быў дрэнны кухар. Рой прагаладаўся, таму хутка зрабiў абед з бекону, бобу, яек, бульбы i бляшанкi персiкавага кампоту. Джэк не ўмеў нават зварыць каву, якую любiў Рой, таму той налiў вады з вядра ў эмалiраваны кацялок, закiпяцiў яе, сам насыпаў туды молатай кавы. У дарозе ён пiў гарбату, але ў сваёй хацiне ласаваўся моцнай салодкай кавай са згушчоным малаком. Падчас яды пачалi распытваць Роя, як iдуць яго справы. Ён расказаў iм пра масавую лоўлю на Чатырох Азёрах i прызнаў эксперымент няўдалым. Яны пярэчылi, што ўвогуле ўлоў у яго неблагi, але Рой сказаў, што i гэткага ўлову ён больш не даб'ецца.

- На Зялёных Азёрах больш не засталося баброў, а лiсы i рысi не хопiць i па адным на пастку. Дзеля забавы там можна паставiць адну-дзве пасткi, але сапраўднай лоўлi там не чакай. Непатрэбнага клопату шмат, а здабытак - на капейку.

- Мы з Зелам праверылi некалькi тваiх пастак па дарозе сюды, - сказаў Джэк. - На балоце мы знялi пацука. - Джэк сказаў, што яны садралi скурку i паставiлi яе на распялку. Яна i вiсела на дроце разам са скуркамi дзвюх андатраў, якiя Рой узяў на тым жа балоце.

Рой пачаў ужо распраўляцца з норкай, якую злавiў на Лiтл-Рывер.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке