Алег Грушэцкі - Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства стр 5.

Шрифт
Фон

 Гэта герб тваіх продкаў!

 Маіх продкаў? У нас што, быў свой герб?  шчыра здзівіўся хлопец.

 Наш род належаў да гэтага герба і карыстаўся ім.

 Гэта як?

 Даўней, калі рыцары збіраліся на вайну і абядноўваліся пад адной харугвай з гербам, за вайсковыя заслугі іх семям мог надавацца герб. Ім яны потым карысталіся. Такім чынам многія шляхецкія семі займелі падобныя гербы. Наш род пайшоў ад сапраўдных рыцараў.

 Але ж!

Янка быў гэтак здзіўлены, гэтак усхваляваны, што мог бы выпусціць вуду і не заўважыць таго.

 Ашалець можна!  не мог ачомацца хлопец.  А чаму я нічога дагэтуль не ведаў?

 Папраўдзе, гэтага нават твой бацька не ведае. Я пра тое асабліва ні з кім не размаўляў.

 А чаму?

 Ну як табе патлумачыць? Не тыя часы былі, скажам так.

 У сэнсе?

 Калісьці за такое маглі і выправіць куды, у Сібір ці яшчэ што горай. Хаця твой бацька і нарадзіўся ўжо ў больш вольны час, але ўсё адно лепей было не распавядаць пра сваё паходжанне.

 А цяпер што?

 Ужо можна і не хаваць. Але каму гэта цяпер цікава?..  сумна прамовіў дзед.

 Мне!  гарэлі вочы хлопца.  Вельмі! Гэта ж так істотна ведаць,  кім былі твае продкі. Асабліва калі гэтакія. Я дагэтуль пра рыцараў толькі ў кніжках чытаў ды фільмы пра іх глядзеў. А цяпер разумею, што ў маім родзе былі рыцары! Цікава ж!

 Шчыра кажучы, мяне вельмі цешыць, што цябе гэта так уразіла,  павесялеў дзед.  Можа, у цябе атрымаецца болей даведацца пра нашых продкаў. Я стары ўжо. А ў вас, маладых, усе магчымасці сёння на тое ёсць. І архівы, і бібліятэкі вунь якія, і гэтае, як яго

 Сеціва?  падказаў хлопец.

 Ага, яно самае. Вось дзе рэч, кажуць, цудоўная.

 Усё, што пажадаеш, можна знайсці,  пагадзіўся Янка.  Трэба будзе ў вольны час, як вернемся, паглядзець. Магчыма, што і знайду.

 Мо што і мне потым апавядзеш.

 Абавязкова, дзеду.

 О!  раптоўна гукнуў дзед, і Янка павярнуўся ў той бок, куды глядзеў дзед.  Торкае, глянь ты, торкае!

 Ага,  адразу з імпэтам пералучыўся Янка на іншае.  Глянь ты, і сапраўды, бярэ! Ды і добра, відаць жа. Гэтак цягне, няйнакш, вялікая рыбіна.

 Так, давай, давай!  дзед шмаргануў вуду і закруціў шпульку.

Урэшце над воднай плынню паказалася і сама рыбіна, якая выскачыла на імгненне з вады, спрабуючы вызваліцца ад гачка. Яна была не з дробных. Галоўнае цяпер, каб яна не сарвалася.

 Падхватнік, Янка, хутчэй падхватнік!  крычаў дзед, падцягваючы рыбу, якая ўпарта супраціўлялася.

Хлопец кінуў сваю вуду і скокнуў па падхватнік. Дзед падвёў рыбу бліжэй да берага, а хлопец яе ўдала падхапіў. Ён ледзь выцягнуў рыбіну на бераг, ажно той падхватнік прагнуўся.

 Глядзі, глядзі!  раптоўна гукнуў дзед.  Хапай вуду, і ў цябе бярэ!

Хлопец кінуўся ратаваць сваю вуду, якую рыбіна магла сцягнуць за сабою. Янка падсякаў яе і падцягваў гэтак, як вучыў дзед. Рыба пачала весці з боку ў бок, але хлопец усё бліжэй падцягваў яе да берага. Лёска напіналася, як струна, але гэта адно падахвочвала хлопца. Яшчэ крыху намаганняў  і ягоны ўлоў на беразе.

А далей яны толькі і паспявалі, што выцягваць згаладалую рыбу, і за колькі гадзін ужо мелі болей чым зайздросны ўлоў. Такога Янка і не мог уявіць.


Нечаканая разгадка. Чароўная краіна

Дахаты нашы рыбакі вярнуліся надта шчаслівыя і з багатым уловам. Вядро, амаль поўнае рыбы, Янка ледзь перанёс праз парог і з грукатам бухнуў на падлогу. Яго перапаўняў гонар мужчыны-здабытніка, які з лішкам выканаў свой гаспадарскі абавязак карміцеля сямі. Следам за ім ужо больш сціпла ўвайшоў дзед і ціха паставіў вуды і рэчы ў кут.

 Вось!  пахваліўся Янка.  Ледзь данеслі!

 Матка Боска!  радасна пляснула ў ладкі бабуля.  Ну вы і малайцы!

 Але ж, сапраўдныя рыбакі! Здабытнікі! Гэта ж трэба, гэтулькі рыбы налавілі!  падтрымаў сваіх родных тата і папляскаў сына па плечуку.  Ну, дай пацісну табе руку!

І той з гонарам, але ў той самы час і ўсхвалявана працягнуў яе бацьку.

 Ды што вы,  прамовіў збянтэжаны ад пахвалы хлопец.  Я ж з дзедам. Каб не ён

 Слушна, Янка,  падтрымаў такое імкненне да справядлівасці бацька.  Славай трэба дзяліцца з тымі, хто дапамагаў яе дасягнуць.  Ну, тата,  звярнуўся ён ужо да свайго бацькі,  вы мяне ўразілі, нават перасягнулі самога сябе. Мяркую, Янка надоўга запомніць такую рыбалку!

 Толькі куды ж мне цяпер усю гэтую рыбу падзець?  прамовіла бабуля.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3