Дзмітрый Кудрэц - Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля стр 7.

Шрифт
Фон

 Ну высыпаць назад не буду,  Пятроўна закруцiла мех, адкiнула банку i накiравалася на вулiцу.

Дуся патупала следам. Пятроўна паставiла мяшэчак на зямлю i прысела на лаўку. Дуся прымайстрылася побач.

 Дзякуй табе. А то у магазiне кажуць  бяры, бабка мяшок. А навошта мне мяшок? Мне трошачкi трэба  помнiк падмазаць. Валерка заўтра ў тым баку будзе  справiць. Я б i сама падмазала, ды не дайду. Дзюжа далека. Я ў той бок толькi з музыкай паеду ды з вянкамi.

 Кiнь!  махнула рукой Пятроўна.  Ты яшчэ ўсiх нас перажывеш.

Дуся толькi пакiвала галавой.

 Ладна, родненькая,  старая палезла ў кiшэнь.  Дзякуй. А гэта табе.

Дуся працягнула некалькi скамячаных паперак.

 Ты што?  абурылася Пятроўна.  Нутка схавай свае грошы! Гляньце на яе  багацейка знайшлася. Схавай грошы, табе кажу, а то больш нiчога не дам.

 Ну дык  соўгала носам старая.  Вазьмi хоць Дразду на пiва.

 Шыш яму, а не пiва!  Пятроўна ўскачыла з лаўкi.  Ен машыну дроў згнаiў, а ты яго пiвам частаваць задумала! Схавай грошы! А то пакрыўджуся!

 Ну калi грошы не бярэш,  старая запiхнула паперкi назад у кiшэню,  тады я табе яек прынясу. Куры, слава богу, яшчэ нясуцца.

 Няўжо ў цябе яшчэ i куры есць?

 Есць,  старая цяжка ўздыхнула.  Тры курыцы i певень. Валерка кажа  давай на суп забем. Ды мне шкада. Як-нiяк, а гаспадарка. Гарод ужо не саджу. сiл Каровы даўно ўжо няма. Вось толькi куры i засталiся.

 А я сваю жыўнасць даўно звяла,  Пятроўна махнула рукой на пусты хлеў.  Карысцi анiякай. У магазiне дзешавей купiць таго мяса цi малака, чым скацiну выгадаваць. Ды i даглядаць трэба. Сена касiць

 Аблянелi,  Дуся падхапiла мяшочак i патупала да калiткi.  Толькi спаць ды гуляць. Хаця, мо яно так i спакайней. Спiну гнуць не трэба, ды рукi пэцкаць. Ну, пайду я. Дзякуй за цэмент. А яйкi я табе заўтра з унучкамi перадам.

 Не выдумывай!  аднекiвалася Пятроўна.  Абыйдуся я i без яек. У магазiне куплю. Мо памагчы данесцi?

 Не. Я сама датупаю. Спяшыць мне некуды. Ды i свая ноша рук не цягне.

 Ну як хочаш.

Пятроўна праводзiла старую да калiткi. Пастаяла трошкi. Дачакалася, калi старая знiкне за паваротам.

 Не, не хачу да такiх год дажываць,  Пятроўна здрыганулася.  Яшчэ гадкоў дваццаць пажыць i хопiць на мой век. Хаця тут не згадаеш.

Пятроўна паглядзела на неба i зноў кiнулася выкiдваць дровы з хляўчука на вулiцу.

Назаўтра з дровамi гуляў Дрозд. Ен зносiў iх назад у хляўчук i лаяў жонку:

 Казаў жа ей  не чапай! Сам спарадкую. Не  рукi дзяваць некуды! Трэба было дровы павыкiдываць! А калi б дождж пайшоу? Дзе iх сушыць? Ну заплеснелi трошкi. Ну i чаго лямант падымаць? У сараi i не такiя ляжаць. Рабiць мне больш нечага, як дровы з месца на месца перакiдваць.

 Здарова, Дрозд,  ззаду пачуўся нечы голас.  Што гэта ты з дровамi гуляеш?

Дрозд выпрамiўся. Ля калiткi стаяў Валерка.

 А вось размяцца трошкi вырашыў. Надворе добрае. Дай, думаю, дровы пакiдаю туды-сюды.

 Ну-ну!  ўсмiхнуўся Валерка.  Калi ахвота будзе  прыходзь да мяне. У мяне там два трактары не колатых. I разамнешся, i падсобiш.

 Яны у цябе ўжо другi год няколатыя ляжаць.

 А па мне хоць i тры. Я сабе як паравое паставiў, дык дроў зусiм мала трэба. А ты не збiраешся сабе ставiць?

 Што ставiць?  не зразумеў Дрозд.

 Паравое. Калi надумеш, пазавi. Я табе мiгам зраблю.

 Ды мне i печка пакуль не мешае.

 Ну як хочаш!  Валерка накiраваўся прэч.

 Пачакай!  аклiкнуў яго Дрозд.  А ты чаго прыходзiў?

 Да так! Спытаць. Матка ў цябе ўчора цэмент брала. Дык нейкi ен дзiўны.

 Цэмент?  Пятро не разумеў, пра што iдзе гаворка.  Якi цэмент?

 Ды помнiк трэба было падмазаць. Ды вось, кажу, нейкi незразумелы цэмент. Светлы. Не застывае. Намучыўся. Можа стары быў? Хаця i стары цэмент добра застывае. Дык вось я i рашыў запытаць, што гэта ў цябе за трасца такая?

Дрозд непаразумела хлопаў вачыма, потым пагледзеў на сарай, на Валерку, зноў на сарай i зарагатаў.

 Чаго ты?  спалохаўся Валерка.  Крышу знясло?

 Ну бабы! Ну дуры! Гэта ж не цэмент быў!

 Як не цэмент? А што?

 Цэмент я заўчора ўвесь на ганак зрасходваў. А гэта ў мяшку даламiтка была. Ну, мая па дабраце душы тваей матке i насыпала.

 Тваю макаўку!  Валерка плюнуў.  А я як дурны паўдня чакаў, пакуль застыне.

 Ну i як?  Дрозд перастаў рагатаць.

 Што як? Трымаецца. Як i нада быць,  Валерка накiраваўся прэч.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3