Ну i як? Дрозд перастаў рагатаць.
Што як? Трымаецца. Як i нада быць, Валерка накiраваўся прэч.
Ты калi трэба, крыкнуў Дрозд уваслед, прыходзь. Я табе яшчэ такога цэменту насыплю. А калi не паленешся схадзi за ферму. Там яго цэльная гара.
Дрозд хiхiкнуў i зноў прыняўся зносiць дровы ў хляўчук.
Цешча
Генка смяяўся:
Калі і есць анекдоты пра цешчу, то яны ўсе пра мяне. Каб я ведаў, што так атрымаецца, ніколі б не ажаніўся. Колькі з цешчай разам жывем, два разы толькі і пагаварылі. Адзін раз яна мяне аблаяла. Другі раз я яе. Вось і ўся рамова. А пра што нам з ею размаўляць? У яе свае інтарэсы, ў мяне свае. А агульных ні воднага.
А колькі ей гадоў? запытаўся Васіль.
А чорт яго ведае! Генка пацiснуў плячамi. Не то шэсцьдзесят тры, не то шэсцьдзесят чатыры.
Добры зяць! усміхнуўся Сяргей. Нават не помніць, колькі цешчы гадоў.
Было б чым галаву дурніць! адмахнуўся Генка. Мяне такая матэматыка не займае.
Тут год з дваццаць яшчэ патрымаць давядзецца, прадоўжыў Сергей. У маей жонкі адна бабуля дажыла да дзевяноста шасці, а другая да дзевяноста васьмі.
Гэта ты сваім зяцям расскажаш, надзьмуўся Генка, каб ведалі, што іх чакае. Самае смешнае жаніцьба, як у той рэкламе бярэш адну рэч і бясплатна атрымліваеш другую. Бярэш жонку, а ўдабавак і цешчу ўпрыдачу. А самае крыўднае, што ў майго брацельніка было две жонкі і ніводнай цешчы. Трэцці раз недарэка надумаў ажаніцца і зноў падфарціла зноў без цешчы. А тут на днях выпадак быў Звоніць мне малая, раве ў голас. Баба, кажа, забілася. А я і не ведаю ці то плакаць, ці то радавацца. Я рукі ў ногі і дадому. А ей хоць бы хны! Лезла на шафу з табурэткі грымнулася. Толькі руку пабіла. А шкада Калі б галавой ляснулась, мо там бы зварухнулась нешта паразумнела б хоць крышачку.
Не любіш ты яе, заўважыў Сяргей.
Не люблю, пагадзіўся Генка. У нас гэта ўзаемна.
Ну, Васіль пацягнуўся, досыць пра цешчу. Давайце, лепш, выпем. Каб нас гэткая трасца мінула.
Давайце выпем, падхапілі прапанову Сяргей з Генкам.
Налілі, чокнуліся, выпілі, закусілі.
Генка зноў пачаў распавядаць:
У ва ўсіх цешча, як цешча, а ў мяне мегера. Што прыдумала! У будні дзень спіць да абеду, а як выхадны ўзапрэцца ні свет, ні зара, і грымець пачынае. Два дні ў тыдні, калі паспаць можна, ды дзе там! Паспіш! Як назло робіць!
А пагаварыць з ей не спрабаваў?
З ею пагаворыш! успыхнуў Генка. Яна ж адразу ў слезы кідаецца! Усе вакол вінаватыя. Усе навакол гады i паразiты. Адна яна анел.
Не, Сяргей спачувальна ўздыхнуў, мая не такая.
А у мяне цешчы і зусім няма, дадаў Васіль. Памерла.
А хочаш, я табе сваю на пракат дам? прапанаваў Генка. Ды яшчэ i прыплачу.
Не, Васіль пакруціў галавой. Твая цешча, ты з ею і ваюй.
Ваюй! нахмурыўся Генка. Тут не вайна, а кругавая абарона. Ранкам не ведаеш, з якой яна нагі ўстала. Увечары не ведаеш, з якім настроем спаць ляжа. І то ей не так, і гэта не гэтак.
На тое яна і цешча, усміхнуўся Васіль.
А ну яе! Генка махнуў рукой. Давайце лепш выпем!
І то праўда, пагадзіліся Васіль і Сяргей. Давайце выпем.
Налілі, чокнуліся, выпілі, закусілі.
Генка зноў завеў размову:
А з другога боку, і ад яе карысць нейкая есць. І дзеці дагледжаны, і сабака не патрэбен. І на машыну сігналізацыю ставіць не трэба. Вось каб толькі хто ей язык падрэзаў
Генка гаварыў усе цішэй і цішэй, перамежваючы словы з пазіханнямі.
Ды і яе зразумець можна Адна ў хаце Ні пагаварыць не з кім, ні паспрачацца
А жонка? Дзеці?
У дзяцей свае інтарэсы. Баба ім не патрэбна. А жонка
Генка салодка пазіхнуў.
А жонцы таксама не да яе. У яе сваіх спраў поўна. І дзернуў мяне чорт тады жонку паслухаць Да цешчы жыць пайсці Хаця, чаго я жалюся? Сам вінаваты
Генка замоўк.
А ну цябе, з тваей цешчай! Сяргею надакучыў бясконцы Генкін маналог. Двайце лепш выпем.
Давайце выпем, падхапіў Васіль. Генка, ты як?
Адказу не было. Схіліўшы галаву на стол, салодка чмокаючы вуснамі, Генка спаў.
Спека
Такога пекла, што ўсталявалася ў гэтае лета, даўно не бачылі. І раней былі дні, калі слупок тэрмометра пыдымаўся больш за трыццаць градусаў, але каб такая спека трымалася амаль месяц, з сіняборскіх старажылаў не помніў ніхто. З аднаго боку яно на тое і лета, каб пагрэцца. А з другога вытрываць такія выбрыкі прыроды не ўсім было пад сілу. Вялі расліны, жывеліны шукалі сховішча ў цяні. А што ўжо казаць пра людзей? Добра малым і маладым яны да абеду спалі, а потым да самага змяркання прападалі на рэчцы. А што рабіць дарослым? Хочаш, не хочаш, а на працу хадзіць трэба, ды і хатнія справы на заўтра не адкладзеш. Вось і маяліся ў душных памяшканнях, пакутвалі пад пякучымі промнямі ў гародах, пракліная лета, спеку, сонца і яшчэ невядома каго. Плавіліся мазгі, цела агортавала млявасць, хацелася прахалоды, снегу і зімы. Але ж цяжэй за ўсе даводзілася хворым і старым. Такое надворе для іх было сапраўдным катаваннем, спасу ад якого не было нідзе.