Якая ты смешная! Усе любяць хадзiць у госцi. Хочаш, я да цябе ў госцi прыйду? Ты не хвалюйся. Я ведаю, як у госцi ходзяць. Канфеты ў мяне есць, а кветак я знайду. Ты кветкi любiш?
Люблю.
Ну, ўсе! малая паклала часопiсы на месца, злезла са стула i накiравалася да выхаду. Чакай мяне у госцi.
А часопiсы? Ты iх з сабой браць не будзеш?
Некалi мне! зусiм па даросламу адказала дзяўчына i знiкла за дзвярамi.
Ну i дзiце! Верка паклала часопiсы на месца. Бедная Iванаўна! I як яна з ей спраўляецца? Даў бог на старасцi гадоў падарунак.
Верка села на месца i прынялася лiстаць новы каталог кветак, прыкiдваючы на якiя яшчэ цуды прыроды i айчыннай цi замежнай селекцыi яна адшкадуе грошай. Ейны позiрк зноў прыцягнулi цюльпаны. На гэты раз яны былi нейкага непаразумелага сiняга колеру.
Няўжо такiя бываюць на самой справе? падумала Верка i штосьцi екнула ўнутры. Яна адклала каталог у бок, зачынiла бiблiятэку i бягом кiнулася дадому. Пачуцце яе не падманула. На месцы, дзе ранiцой квiтнелi дзiвосныя галандскiя цюльпаны зараз былi адны тычкi.
А божачкi мой! залямантавала Верка. А што ж гэта такое робiцца? А каму гэта рукi дзяваць некуды?
Верка кiнулася да хаты. Адшукаўшы ключ, што хавала пад ганкам, адчынiл замок, куляй уляцела на кухню i абамлела.
На стале ляжалi цемна-чырвоныя, амаль чорныя з белымi пражылкамi i махровымi краямi цюльпаны. А побач з iмi дзве пакамячаныя шакаладныя цукеркi.
Суперцэмент
Пад вечар Пятроўна вазiлася з дравамi i лаяла Дразда.
А каб табе пуста было! Казала ж хай на вулiцы ляжаць. Дык не! Змокнуць, кажа! У хляўчук iх запер. Змокнуць не змоклi, а сапрэць сапрэлi! Цэльную машыну дроў спаганiў. Куды iх цяпер? Не дровы адно гнiлле!
Пятроўна шпарка выкiдвала дровы з хляўчука на вулiцу i паглядала на неба. Па небе беглi хмаркi, збiваючыся ў кучу, прадвяшчая неўзабаве дождж.
А што гэта ты на ноч гледзячы з дравамi гуляеш? на двары зявiлася старая Дуся. Ледзь перастаўляючы ногi, яна дакуляла да ганку i цяжка апусцiлася на лавачку.
А цябе чаго на ноч гледзячы носiць? у тон старой запытала Пятроўна.
Прайшi тыя гадочкi, сумна прасiпела Дуся, калi я насiлася. Зараз больш поўзаю.
Памiраць не збiраешся? пажартавала Пятроўна.
Ды дзе там! адмахнулася старая. Бог пра мяне забыўся, а чорт не бярэ. Вось i капчу неба.
Ну-ну! Пятроўна зноўку накiнулася на дровы.
Я чаго прыйшла, Дуся канцом хусткi абцерла твар. Цi няма ў цябе хоць крышачку цэменту? Упрасiла Валерку каб на могiлкi зездзiў. Бацькiн помнiк зусiм на бок завалiўся. Падмазаць трэба. Я ў магазiн зайшла, а там толькi мяшкамi прадаюць. А навошта мне мяшок? Мне б трошачкi. Цi есць?
Пятроўна выпрамiлася.
Дзесьцi быў. Дрозд ганак заўчора падмазваў. Мо i застаўся.
Мне трошачку. Помнiк падмазаць, Дуся дастала з кiшэнi цалафанавы пакет.
Зараз пагляджу, Пятроўна адчынiла сарайчык. Дуся зпаўзла з лаўкi i патупала следам.
Мне поўмяшочка, гундзела старая. Валерка заўтра ў тым баку будзе, дык абяцаў падмазаць. Помнiк зусiм набок завалiўся. А ў магазiне толькi мяшкамi прадаюць. А навошта мне мяшок?
Чорт яго бяры, гэтага Дразда! мацюкалася Пятроўна, поўзаючы сярод розных мяхоў, скрынь, каробак i рознага хламу, якi ейны мужык натаскаў з уселякiх сметнiкаў. Колькi раз казала выкiнi ламачча вон! Ды дзе там! Усе патрэбна! Усе ў справу пойдзе! Кожную жалязяку дамой цягне.
Гаспадарлiвы, заўважыла Дуся. А мой усе з хаты прэ. Заўчора чугунок дзiравы знес. А я ў iм часнок захоўвала.
Здаецца знайшла! Пятроўна расчынiла нейкi мех. Пэўна гэта. Давай свой пакет.
Мне поўторбачкi. Многа не трэба.
Ды мне што? Шкада? Пятроўна нейкай банкай насыпала шэры парашок у пакет. Нейкi ен дзiўны! Цэмент звычайна цемны, а гэты занадта светлы.
Мо так i трэба, Дуся сачыла, каб Пятроўна насыпала паболей.
А хто яго ведае? Пятроўна моршчылася ад шызага пылу. Мо зараз такi цэмент выпускаюць.
Мо i выпускаюць, пагадзiлася старая. Я сама чула, што есць нейкi суперцэмент нават замест клею можна выкарыстаць.
Дык гэта i есць клей! усмiхнулася Пятроўна. Суперцэмент называецца. Я такi купляла. Толькi ўсе хлусня. Акрамя паперы ен нiчога не клеiць. Я тапкi хацела падклеiць ды дзе там! Развалiлiся на другi дзень.
Хопiць, родненькая, Дуся прытармазiла кабецiну. Разыйшлася. Амаль поўны насыпала. I не данясу.