I ранкам зноў пацягнулiся ў лес.
Па дарозе iх абагнала нейкая кабецiна на веласiпедзе. Прывiталася.
А ты што, Маря звярнулася да жанчыны, Васiльеўна, ў адпачынку?
Ды якi там адпачынак! кабецiна саскачыла з веласiпеду i пакрочыла побач з цеткай. Папрасiла Светку падмянiць на поўдня. У ягады збегаць. Iвончык, кажуць, учора на паўмiльена здаў.
У Iвончыка транспарт i зяць ляснiчы месцы ведае, заўважыла Маря. Чаму ж не здаць на столькi. Ты б у яго распытала, куды ен ездiць?
Скажа ен! Чакай! жанчына скокнула на веласiпед i падалася наперад.
А нам i ў сваiм балоце ягад хопiць, Кастусь вырашыў падбадрыць цетку. Ну? Куды сення накiруемся? На старое месца, цi на новае?
А дзе ягады, туды i мы, адказала цетка, крыху пазайздросцiў таму, хто ў лес не на сваiх дваiх ходзiць.
Ну i бог з iмi! Нам i так добра. Прагуляемся. Паветрам свежым падыхаем. На прыроду палюбуемся. Спiну пагнем. Рукi выпецкаем. I дадому вернемся. Стомленыя i задаволеныя, што не трэба нiкуды ехаць, палiць бензiн, трэсцiся ў машыне. Тут i ў сваiм балоце ягад хапае. Ходзiш па старых месцах, а такое ўражанне, што ў першы раз. Быццам тыя чарнiцы за ноч адрастаюць. Яшчэ бунейшыя, яшчэ прыгажэйшыя.
У гэты раз здавалi Вусцiнавiчу. Той, пачуўшы, што людзi да Людкi пабеглi, падняў кошт ледзь не ў два разы.
Кастусь спахмурнеў:
А каб я ведаў, то ўчора б не здавалi! Сення б удвая больш атрымалi!
Усiх грошай не заробiш, супакойвала яго цетка. Iтак, дзякуй богу, за тры днi амаль на маю пенсiю здалi. Ну што? Заўтра iдзем, цi перадых зробiм?
Якi тут перадых! запярэчыў Кастусь. Узiмку адпачнем!
Ну як пажадаеце, цетка кiнулася ў гарод, ратаваць бульбу ад жукоў. Можна i збегаць, калi дажду не будзе.
Не будзе, паспяшыў запэўнiць старую Кастусь. Я прагноз па радые чуў яшчэ тыдзень без дажду абыйдзецца.
Але прагноз не спраўдзiўся. Назаўтра зранку паліў дождж. Нядоўгі, рэдкі. Пабрызгаў з поўгадзіны і сціх. Паліць не паліў, а напаганіў. Перабіў усю ахвоту ісці ў лес. Ну яно і добра. Трэба ж і перадыхнуць крышачку. А то акрамя лесу анiякiмi iншымi справамi займацца не было часу. Кастусь нарэшце падрамантаваў заваліўшыйся плот. Вольга ператрэсла ўсе дываны, перамыла ў хаце, павыкiдвала на сметнiк старыя газеты, дзiравыя каструлi i яшчэ безлiч розных, як здавалася Марi, карысных рэчаў. Машка з Ангелiнай пад пільным даглядам бабулі выпалолі ўвесь гарод i зноўку падалiся на сяло.
Дзень скончыўся. Заход абяцаў назаўтра добрае надворе. Пагадзіліся збегаць ранкам у лес. Не так у заробкі, як у ахвотку. Але ранкам зноў сыпануў дождж. Лес адклаўся.
І так амаль два тыдні. З ранку дожджык, а потым сонца. Яно, канечне, можна было б і схадзіць, але збіраць мокрыя ягады асаблівага жадання не было. Ды i мiнулы азарт прапаў. Ды i гароднiна ўжо прасiлася з градак у слоiкi. А тут ўжо не да чарнiц.
Так і абсыпаліся апошнія ягады, не дачакаўшыся пакуль на іх хто-небудзь зверне ўвагу.
Зяць у перспектыве
З самога ранку Сяргей тупаў па хаце без настрою. Адпачынак толькі пачаўся, а яго ўжо цягнула на працу. I ўсе з-за жонкi, з-за гэтай, хай таму павылазiць, хто сказаў лепшай паловы жыцця! I чаму гэта нашы жонкi чакаюць выхадных альбо адпачынку, каб загрузiць нас працай, i тым самым сапсаваць настрой на ўвесь астатнi час? Хiба на гэта не iснуе буднiх дзен? Дык не! Толькi збярэшся на рыбалку, вырашыш паваляцца ў ложку да абеду, цi проста навесцi парадак у сваiх жалезках i думках, як жонка навыдумляе розных спраў, якiя анi ў якiм разе нельга адкласцi на потым, якiя неабходна зрабiць менавiта зараз, у гэтую хвiлiну. Ну i дзе тут не будеш злавацца? А яна, як назло, будзе ўвесь час верашчаць над вухам, выдумляючы ўсе новые справы i даючы процьму карысных парад, якiя на самой справы анiякай карысцi i не маюць.