Ваша справа, Мiколава галава знiкла за плотам.
Скiнулi боты, пераапранулiся. Маря з Вольгай занялiся абедам. Кастусь, каб забавiць час, сеў у цяньку разблытваць маток лескi, знойдзенай па дарозе. Машка з Ангелiнай, пакуль старыя былi пры справе, збеглi на сяло.
Назаўтра зноў усей кампанiяй падаліся ў лес.
Праходзячы міма Вусцінавічай хаты, Кастусь кiнуў позірк на сарайчык. Паперкі на ім не было.
Няўжо прымаць перастаў? спалохана прамармытала Маря.
Пэўна нулі прыпісвае, ўсміхнуўся Кастусь.
Мо і так.
Кінулiся на ўчарашнее месца, але да iх хтось тут ужо папоўзаў. І хаця на кусціках там-сям вiднелiся буйныя ягады, збіраць іх па адной не было нiякай ахвоты. Кінуліся ў другое месца і там таксама абзбірана.
Людзі не спяць, заклапочана пакачала галавой цетка. Павыбралi ўсе.
Нiчога, не трацiў надзеi Кастусь. Наша нам застанецца.
Прайшлі крыху далей. Але і там ягад было не шмат.
Дурны дзень! войкала Маря. Посуду набралі, а ягад няма. Вольга, што ты там поўзаеш? Пайшлі адсюль! Няма тут ягад!
А мне хапае, Вольга па адной кiдала ягады ў вядро.
І што гэта за інтарэс па адной ягадзiне збіраць? дзiвiлася цетка. Я так не ўмею.
Гэй! пачуўся неадкуль з боку кастусевы голас. Ідзіце да мяне! Тут ягад процьма!
Накіраваліся ў бок Кастуся. Той сядзеў амаль ля самой дарогі і жменямі шоргаў ягады ў вядро.
Анічога сабе! Маря ўзрушана ўзмахнула рукамi, ўбачышы некранутыя кусцiкi чарнiц. Вось дурні! Усе ў лес лезуць, куды падалей, а тут ля прыхаду іх відзьмо-нявідзьмо.
Паправiўшы хустку, закiнуўшы вядро за спiну, цетка шпарка пачала ссыпаць у назбiрку буйныя, як на малюнку ягады. Вольга намагалася не адставаць ад яе. Нават Машка з Ангелiнай, не гледзячы на недасып i на адсутнiчанне жадання хадзiць у лес, кiнулiся наперагонкi збiраць лясныя дары.
Ніколі не збірала чарніцы жменямі, пасмейвалася Вольга, перасыпаючы ягады з назбiркi ў вядро.
Толькi ела, дадаў Кастусь.
Вольга хацела агрызнуцца ў адказ, ды яе перабiла праходзячаяя мiма магазiншчыца Нiнка.
А што гэта вы тут ля дарогі робiце? здiўлена запытала Нінка. Хіба вам у лесе месца мала?
Месца многа, не адрываючыся ад справы, адказала Маря, ягад мала.
Ну гэта каму як! усмiхнулася Нiнка. Мне мае застанецца.
А посуду набрала! Маря выпрамiлася, каб крыху размяць здранцвеўшую спiну. Няйначай начаваць сабралася?
А колькі набяру, столькі і набяру, адмахнулася Нiнка.
А Пятро дзе твой? пацiкавiлася Мар'я. Чаго з сабой не ўзяла?
У Пятра другiя iнтарэсы, сумна ўздыхнула Нiнка. Ен больш да пляшкi ахвочы, чым да ягад.
Ну-ну, Маря перасыпала ягады з назбiркi ў вядро. Ты там мiма Вусцінавіча iшла, паперкi не бачыла?
Не бачыла. Я ў Людкі здаю, Нінка звярнула ў лес і знікла паміж сосен.
Вось будзе, калі Вусцінавіч не прымае, заенькала Маря. Куды я гэтыя ягады дзену? Калі толькі на наліўку паставіць. Ды і хто яе потым піць будзе?
Не прападуць, Кастусь ссыпаў апошнюю жменю ў вядро. Ўсе! Можна і дадому ісці. Машка, Малая! Дзе вы! Дадому пайшлі!
На бацькін голас зявіліся дзеўкі. З поўнымі ведрамі, з чорнымі ад ягад тварамі.
А нiчога сабе! цетка не чакала, што ўнучкi справяцца хутчэй за яе. Гэта ж трэба ўсе панабралi ўжо, толькi я адна засталася. Зусiм квалiфiкацыю страцiла.
Дапамаглi цетцы дабраць посуд. Нетаропка накіраваліся ў веску.
На гэты раз Маря пералезла праз лужыну без прыгод.
Як і меркавалi, ў Вусцінавіча сення быў не прыемны дзень. Давялося камандыраваць дзевак да Людкі. Самой ісці Маре не хацелася. Ногi гудзелi, ды i з Людкай былi нацягнутыя адносiны. Хай маладыя збегаюць. У іх і ногі шпарчэйшыя, і галовы святлейшыя.
Ну што? Кастусь выгадваў, колькі яны заробяць сення. Заўтра пойдзем?
Заўтра будзе заўтра, адмахнулася Маря. Ды i перадых трэба зрабiць. Ды i гарод зусiм зарос.
Ну як? Колькi сення заробiлi? Кастусь звярнуўся да вярнуўшыхся дачок i, пачуўшы адказ, заерзаў. Вы як хочыце, а я заўтра зноў пайду. Такiя грошы я нават i за тыдзень на сваей працы не зароблю.
Маря, пачуўшы колькi атрымалi сення таксама не ўтрымалася:
Бог з iм, з гародам, калi шаленыя грошы самi ў рукi цякуць.
Машка з Анегелiнай хацелi было паспрачацца, але прыкiнуўшы, што i iм перападзе значная частка, прымiрылiся.