Тута! адгукалася рэхам па бару.
Ідзі да нас! Тут ягад мора!
Ды і тут поўна! неслася ў адказ.
Маря выцірала твар канцом хусткі, схілялася долу і зноўку пачынала збiраць спелыя чарнiцы.
Сонца няспешна кацілася па небу. Станавілася горача. Посуд ўжо поўны, але Маря не спяшалася. Яна любіла, каб назбірана было з гарой. Пляменнiкi цярплiва чакалi пакуль цетка выпрамiцца, знiме хустку. Значыцца можна iсцi дадому. Потым чакалi пакуль дзеўкi дабяруць свой посуд. Маря, паставiўшы свае вядзерка на вiднае месца, бегала вакол i падсыпала ўнучкам па жменьцы. Кастусь бухцеў:
Самi хай збiраюць! Не малыя ўжо!
Вось i ў дзевак пацiху гарушкi выраслi. Можна i дадому вяртацца.
Дзякуй богу! Дзякуй лесу! Маря падхапiла вядро з адборнымi, нiбы на малюнку, ягадамi i няспешна патупала па пыльнай дарозе ў напрамку весцы. Пляменнiкi i малыя накiравалiся за ей следам.
Iшлi моўчкi. Нагаварылiся, пакуль збiралi ягады. Машка з Ангелiнай пабеглi наперад. Вольга iшла побач з цеткай, адмахiваючы ад камароў галiнкай. Кастусь цягнуўся апошні, паабапал дарогі выглядваючы грыбы.
Падзiвiцесь, Маря спынiлася ля вялiзнай лужыны пасярод дарогi. Цуд прыроды. Дажду бадай два тыдні не было, а лужына не высахла.
Абыйсцi лужыну можна было толькi з аднаго боку, дзе памiж ей i густым зараснiкам малiны сотняй ног была пратоптана вузенькая сцяжынка. Машка з Ангелiнай шпарка праскачылi мiма лужыны, быццам i не сцяжынка тут была, а шырокая дарога. Вольга таксама без уселякiх перашкод пераадолела перашкоду. А вось Маря замроілася, не ўтрымалася на нагах, падслізгнулася і зехаўшы са сцяжынкi ў лужыну, залямантавала:
Ягады! Ягады ратуйце!
Кастусь кiнуўся да цеткi, лоўка падхапіў каштоўную ношу. Толькi некалькi ягад рассыпалася па зямлі чорнымi пацеркамi.
Вось і памылася! абуралася на сваю нязграбнасць цетка, вылезаючы з лужыны. I лазню тапiць не трэба.
Машка з Ангелiнай цiха пасмейвалiся.
Чаго рагочыце? Маря абтрасла спаднiцу. Дажывеце да маiх гадоў, мо не так летаць будзеце.
Пайшлi далей. Праз поўгадзiны ўжо грукалi да Вусцiнавiча.
Гэй! Есць хто дома? Ягады прымайце!
Вусцінавіч павольна вылез са сваей схованкі.
Ну чаго дзверы ламаеце? Пачакаць не можыце? Іш ты! Колькі вас тут! Усім кагалам у лес вырашылі? Няйначай увесь лес вынеслi.
А што? Маря прысела на лавачку ля сарайчыка. Чаго ў хаце дарма сядзець, калі жывыя грошы ў рукі лезуць.
Вам паасобку лічыць, Вусцiнавiч адчынiў сваю гаспадарку, альбо разам?
Разам, адказаў Кастусь.
Машка з Ангелiнай незадаволена засапелi. Яны ўвесь шлях прыкiдвалi куды патрацяць свае грошы. Але з бацькай спрачацца не сталi.
Ссыпалі ягады ў дзве скрыні. Вусцінавіч паставіў скрынi на вагі, пасунуў туды-сюды гiркi, дастаў з кішэні калькулятар, пачаў падлічваць. Памыліўся. Пералічыў. Зноў памыліўся. Зноў пачаў пералічваць.
Сорак дзве пяцьсот, не вытрывала малая.
Правiльна, Вусцінавіч здіўлена пагледзеў на калькулятар, потым на дзеўчыну, потым зноў на калькулятар.
Ты глядзі! войкнула Маря. У цябе, Вусцінавіч, две вышэйшых адукацыі, а ў малой ні воднага, а як хутка падлiчыла. Не тое што твая тэхніка!
Вусцінавіч прамаўчаў. Працягнуў грошы і знiк са скрынямi недзе ў цемры сарайчыка.
Маря i кампанiя накiравалiся далей.
Машка з Ангелiнай зноўку пасмейвалiся. На гэты раз з Вусцiнавiча.
Прыемшчык знайшоўся! здзiўлялася малая. Два інстытута скончыў, а з калькулятарам падлічыць не можа.
І шкарпэткі дзіравыя, дадавала Машка. Хіба зашыць некалi?
Мо i некалі, уключалась у размову Маря. Увесь дзень ягады прымае.
Мог бы і новыя купіць, раіла Ангеліна.
У яго на новыя грошай няма, жартаваў Кастусь. Каб былі, дык ягады не прымаў.
Вось нарэшце і датупалі, Маря з палегкай уздыхнула. І ці думала я, што дажыву да такога часу? Тры пакаленні ў лес адразу ходзяць. І калі такое бывала?
А што гэта вы з пустым посудам вярнулiся? па-за плотам зявілася галава суседа Мiколы. Дзе ж вашы ягады?
У лесе засталіся, ў тон суседу адказала цетка.
У лесе! недаверлiва хмыкнуў Мiкола. Ведаем мы гэты лес! Няйначай да Вусцiнавiча адразу панеслi. А вось Людка больш за ягады дае.
Да Людкі яшчэ поўвескі топаць, адмахнулася Маря. I грошы ў яе не заўседы бываюць. А тут ля самога лесу. Поўны сервіс.
Ваша справа, Мiколава галава знiкла за плотам.