Нарэшце кароль скончыў і, пакінуўшы пяро ў чарніліцы, падняў галаву на свайго госця.
У Вашай Вялікасці выдатна атрымалася, сказаў Панурыш, злёгку пакланіўшыся. Ці гатова месца для дару?
Так, адказаў Панятоўскі, яно там, ён махнуў рукой у бок адной з дзвярэй залы.
Устаўшы з-за стала, ён накіраваўся да яе. Кароль адчыніў дзверы, з-за якіх быў бачны выхад у будынак капліцы злучанай з авальнай заляй калідорам.
Нам трэба дзейнічаць хутка, сказаў кароль.
Панурыш і Панятоўскі прайшлі ў далёкі канец памяшкання, там відочны быў маленькі столік. Ссунуўшы яго ўласнымі рукамі, кароль прыўзняў дошку, на якой стол стаяў, і вачам яго адкрылася глыбокая яма. На дне ямы ляжаў драўляны куфар, без якіх-небудзь упрыгожванняў.
Усё так, як павінна быць. Тут і варта пакінуць дар. Трэба будзе распарадзіцца, каб слугі схавалі ўсе сляды, старанна заладзілі падлогу. У вас жа яшчэ ёсць некалькі давераных слуг, Ваша Вялікасць?
Так, яшчэ ёсць.
Суразмоўцы вярнуліся ў авальную залу. За дзвярыма пачулася руская гаворка і бразганне шпор.
Канвой прамовіў Станіслаў Аўгуст, ды сумна паглядзеў у вакно.
Кароль памарудзіў у нерашучасці яшчэ імгненне, а затым павярнуўся да Панурыша, які стаяў за два крокі.
Тыя, хто павінны ведаць будуць, у тым ліку нейкія габрэі? спытаў кароль.
Так.
І апошняе, што вы павінны сказаць мне. Я прасіў імператрыцу за свой народ, я не магу забыць свой абавязак перад ім. Я ведаю, што вам адкрыта будучыня краіны, і мая будучыня таксама. Дык вось, адкажыце мне, я хачу ведаць: што будзе з маёй радзімай? кароль гаварыў усё хутчэй. I яшчэ адно: я памру ў Пецярбургу?
Панурыш паглядзеў на караля ва ўпор. Яго погляд быў непранікальны. Ён склаў далоні разам. Здавалася, зараз ён пачне ўгаворваць караля не прасіць адказаць на гэтыя пытанні. Бледны твар Панятоўскага быў зусім не падобны зараз на твар некалі магутнага манарха. Перад Якавам быў просьбіт. Развядучы далоні ў бакі, Панурыш сказаў толькі два словы:
Яна адродзіцца, а затым дадаў. Так, у Пецярбургу.
Кароль збялеў яшчэ больш і некалькі імгненняў толькі варушыў сухімі вуснамі. Ён закрыў вушы рукамі, як чалавек аглушаны выбухам, але хутка авалодаўшы сабою, пільна паглядзеў на госця.
Але ж вы сказалі, што я вярнуся ў Воўчын!
Так вернецеся, але ўжо пасля гэтага Панурыш памаўчаў і скончыў, жыцця.
Глава 5. Прыгоды з раніцы
Прафесар Лiтвакас расплюшчыў вочы. Ён пражываў у не самым старым раёне Вільні, але ўсё ж старадаўніх асабнякоў, якім хутка павінна было споўніцца сто гадоў, там было дастаткова. Многія заможныя людзі ўжо не першы год скуплялі маёмасць па суседству з прафесарам філасофіі. Называўся гэты раён Жвярынас.
Лiтвакас вельмі любіў свой раён і свой стары драўляны дом, пакрыты выдатным чарапічным дахам. У гэтым доме ў яго была вялікая спальня і вузкi спартанскi ложак, з якога ён і падняўся раніцай. Выгляд яго выдаваў бяссонную ноч. На яго прыложкавай тумбачцы ляжала кніга Эдгара По раскрытая на вершы «Сон у сне». Спехам памыўшыся, Лiтвакас хутка перакусіў тым, што засталося ад вячэры і, накінуўшы паліто, выбег з хаты. Сёння ён не збіраўся чытаць лекцыі. Скокнуўшы ў свой навюткі дарагі седан, чорнага колеру, прафесар завёў рухавік і праз кароткi адрэзак часу быў ужо за горадам, дзе дазволіў сабе развіць неабыякую хуткасць сто восемдзесят кіламетраў на гадзіну. Лiтвакас любіў хуткасць, акрамя таго ён спяшаўся. Яго седан, пабліскваючы на сонцы, ляцеў па трасе ў бок Беларусі.
Праскочыўшы мяжу адносна хутка, Лiтвакас працягваў ціснуць на газ і неўзабаве ўбачыў, што наперадзе замаячыла Гародня. Менавіта туды спяшаўся літоўскі прафесар.
Прыпаркаваўшыся ў цэнтры, Лiтвакас пастукаў пальцамі па рулі, злёгку паскроб яго прыемную навобмацак скураную паверхню, і дастаў з унутранай кішэні пінжака свой тэлефон. Прабегшыся па сэнсарных клавішах, ён паднёс трубку да вуха.
Алё, сказаў у трубцы прыемны, малады жаночы голас.
Вікторыя, гэта Лiтвакас.
Вы, прафесар? голас дзяўчыны гучаў здзіўлена, і як здалося Лiтвакасу, трохі стомлена.
Я прыехаў у Гродна і мне трэба пагаварыць з вамі, Віка.
Вы ў Гродне? голас суразмоўніцы Лiтвакаса стаў яшчэ больш здзіўленым.
Так, гэта вельмі важна. Я разумею, што ўсё гэта вельмі нечакана для вас. Я прама як няпрошаны госць у разгар чаявання. Проста зразумейце, што гэта вельмі-вельмі важна, Вікторыя.