Яўген Аснарэўскі - Хлопчыкi i дзяўчынкi

Шрифт
Фон

Хлопчыкi i дзяўчынкi


Яўген Аснарэўскі

© Яўген Аснарэўскі, 2019


Яўген Аснарэўскі

Хлопчыкі і дзяўчынкі

2019


інтро


Неяк я  валасаты філосаф Марк, і адзін просты пісьменнік  мой знаёмец, сядзелі на плоце. Нам крыху замінаў калючы дрот, а над намі тырчала высокая тэлевежа. А вось перад нашымі вачыма маячыла старая машына. Выдатная карціна, наогул. І вось мой сябар пісьменнік пытае мяне:

 Скажы, Марк, чым мы зоймемся сёння? Мы ж не будзем зноўку круціць твае пэйсы?

 Не, вядома,  сказаў я.  Сёння я раскажу табе восем істэрый ой, гэта значыць гісторый.

 Так гісторый цi істэрый?

 Можна сказаць і так, і так,  адказваў я.

 Ну давай, расказвай,  сказаў мне мой сябар просты пісьменнік.


Максiмка


Добры дзень, дарагія мае! Кланяюся ўсім тым, хто чытае гэты сшытак. Завуць мяне Максімка Багушэвіч. Ад нараджэння мне адзінаццаць гадкоў, а нарадзіўся я ў 1907 годзе, каля Гродна. Тата кажа, што я цямлівы не па гадах і што мне трэба шмат чытаць і вучыцца прыгожа пісаць. Часам ён жартуе, што я, можа быць, стану пісьменнікам. Мне насамрэч вельмі падабаецца пісаць і ад таго я вырашыў весці дзённік. Для гэтай справы тата даў мне свой сшытак. Ён вельмі добры і вялікi. Я мяркую, калі-небудзь сшытак гэты хто-небудзь прачытае і таму напісаў, што кланяюся таму, хто яго чытае.


13 сьнежня, год 1918

Мой тата ўжо месяц таму прапаў. Пайшоў у лес па дровы, і не вярнуўся дадому. Іншых родных у мяне няма, таму і адправілі мяне ў прытулак. Прытулак гэты займае манастыр святых Барыса і Глеба. Стаіць ён на гары над самым Нёманам, які я вельмі люблю. Раней мы лавілі ў Нёмане рыбу з маім старэйшым братам Лёвушкай. Лёвушка казаў, што Нёман  наш бацька, а потым смешна махаў рукамі і паўтараў вельмі грозным голасам: «Бацька!» Рыбы, бывала, выцягвалі шмат. Аднойчы злавілі нават велізарнага шчупака. Казаў Лёвушка, што гэты шчупак паўпуда вагой. Я дык браць яго баяўся. Вельмі ўжо ў яго была страшэнная морда. А Лёвушка смяяўся з мяне. Лёвушка мой загінуў на вайне з немцамі. Цяпер у мяне толькі тата.


20 снежня, год 1918

У прытулку ўбачыў я сцяг. Белы, а пасярэдзіне чырвоная паласа. Вісіць ён на самой браме. Ніколі такога не бачыў, але мне ён чымсьці спадабаўся. У нас ёсць школа, а ў ёй выкладае вельмі добрая настаўніца, якую я клічу цёткай. Цётка Тэкля Станішэўская, якая вучыць нас у школе, кажа, што гэта сцяг нашага народа. Я вельмі люблю цётку Тэклю і баюся яе. Адзін хлопчык сказаў мне, што яна першая настаўніца, якая вучыць на нашай простай мове. Не ведаю адкуль ён гэта ўзяў. Можа быць, хто-небудзь са старэйшых распавёў яму гэта. Мой тата казаў, што я павінен вучыцца на нашай мове. А мне вось вельмі падабаецца руская мова, але я згодны з татам, што наша мова нам родная да самых касцей, таму што яна ад нашай зямлі і продкаў.


27 снежня, год 1918

Цётка Тэкля казала сёння ў школе, што ў горад прыехаў важны чалавек і ён будзе цяпер галоўным у краіне, у якой мы самі будзем свабодным народам і гаспадарамі на землях сваіх. Яго прозвішча Луцкевіч. Я хачу запомніць гэтае прозвішча. Цётка кажа, што ён наш вызваліцель і прарок. Я не вельмі разумею, што такое прарок. Цікава, што сказаў бы тата.


29 снежня, год 1918

Мы хадзілі ў горад з нашым выхавальнікам дзядзькам Пашам. Нейкі немец спыніў нас і смяяўся над намі. Ён казаў, што мы маленькі народец і мы павінны падпарадкоўвацца немцам, а з-за таго, што немцы прайгралі вайну нас цяпер будуць рабіць палякамі. Немец толькі трохі ведаў рускую мову і ў яго атрымліваліся вельмі смешныя словы. Ды, акрамя таго, ён яшчэ і не вымаўляе р. Дзядзька Паша сказаў нам, што мы не палякі і што ён бы палякаў вешаў, а немцаў усіх да аднаго расстраляў бы. Ён вельмі раззлаваўся, але хутка супакоіўся. У яго ёсць маленькая фляжка, з якой ён п'е самагонку і пасля таго як вып'е  адразу супакойваецца. Мне здаецца палякі нядрэнныя людзі, толькі вельмі ганарлівыя. Так казаў тата.


1 студзеня, год 1919

Спраўлялi ў прытулку Новы год. Я ўспомніў як мы святкавалі з татам і Лёвушкай. Тады тата сам прыгатаваў нам вялікі пірог і наліў самаробнага віна. Я вельмі сумую па таце.


2 студзеня, год 1919

У нас ёсць у прытулку хлопчык, якога завуць Адамас. Прозвішча яго Казлаўскас. Ён кажа, што хутка Гродна будзе часткай Літвы і ўсе мы станем літоўцамі. Мне ён сказаў, што ў яго сапраўднае літоўскае прозвішча і што маё прозвішча таксама стане літоўскiм і я буду звацца Багушавiчус. Дзядзька Паша чуў нашую размову і адказаў, што гэта ў мяне сапраўднае літоўскае прозвішча, і што гэта Адамас павінен быць Казловічам, а не я Багушавiчусам. Я б не хацеў, каб мяне клікалі Максiмкас. А мы самі дражнім гэтага Казлаўскаса мянушкай Мадамас.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3