Глебус Адам - Дамавикамерон (на белорусском языке) стр 22.

Шрифт
Фон

- Не мог я iх выгнаць.

- Тады будзем спаць, - каханка павярнулася тварам да сцяны.

Мужчына паклаў руку на жаночыя грудзi. Яму хацелася цеплынi i пяшчоты. Жанчына адкiнула мужчынскую руку ад сваiх грудзей.

- Ты не хочаш?

- Будзем спаць.

- А чаму ты не хочаш? Ну, перапынiлi нас, з кiм не бывае...

- Непрыемна, калi побач чужыя людзi...

- Ну, хочаш, я пайду зараз i праганю iх.

- Не трэба, давай спаць.

Мужчына зноў паклаў руку на жаночыя грудзi. Яму нясцерпна хацелася пяшчоты. Жанчына ўзяла мужчынскую руку i павольна перасунула яе з грудзей сабе на жывот, потым нiжэй у самае гарачае месца.

Ранiцай каханка пабудзiла гаспадара. Яна паспела апрануцца i стаяла каля ложка ў куртцы i ботах.

- Ты сыходзiш? - гаспадар соладка пазяхнуў.

- Мяне чакаюць на працы, - каханка нахiлiлася i пацалавала гаспадара ў няголеную шчаку.

Той iзноў пазяхнуў, павярнуўся тварам да сцяны i апынуўся ў недагледжаным сне. Прачнуўся ён з-за таго, што моцна грукнулi ўваходныя дзверы.

"Сышлi. Нарэшце. Божа, якi кайф! Можна i ўстаць".

Гаспадар пайшоў на кухню, каб паставiць iмбрык. Там на разасланай коўдры ляжала сяброўка начнога Госця i з неапiсальным здзiўленнем пазiрала на аголенага засмучонага гаспадара, якi спачатку засмуцiўся, а толькi потым скемiў, чым так уразiў жанчыну.

- Прабач, - нарэшце сказаў ён i прыкрыў рукой сваё самае мужчынскае месца. - Я ж думаў, усе сышлi, i хацеў толькi iмбрык на плiту паставiць.

- Нiчога страшнага, я зараз устану i пастаўлю...

Гаспадар вярнуўся ў пакой i, калi пачаў апранацца, дык адчуў, што яму iзноў захацелася жаночае пяшчоты. Пакуль мужчына апранаўся, дык жанчына паспела прыбраць на кухнi i паставiць iмбрык.

- А я ложак не паспеў заслаць, - сказаў гаспадар, як пабачыў прыбраную кухню.

- Ты зараз iдзеш на працу? - спыталася жанчына.

- Не пайду, затэлефаную i вазьму бiблiятэчны дзень.

- А ў мяне самы звычайны адгул.

"Загул, - падумаў гаспадар, - самы звычайны загул. I трэба, каб ён працягнуўся". Ён разлiў кiпень па кубках.

- Ты, напэўна, не выспалася на падлозе?

- А чаму ты пытаешся?

- Гэта праўда, што твой сябра з мiнiстэрства ўнутраных спраў?

- А якое гэта мае значэнне?

- Калi ў цябе выхадны, дык можаш легчы на мой ложак i паспаць.

- У тваёй прапанове эратычны падтэкст?

- Я не падумаў, але, калi мужчына застаецца з жанчынай, у кожным слове, напэўна, ёсць падтэкст.

- Сапраўды, а чаму не паспаць у выхадны дзень? Занятак не з горшых, сяброўка начнога Госця памыла кубкi.

Мужчына i жанчына леглi ў ложак. Ён паклаў руку ёй на жывот. Яна абняла яго i прытулiлася ўсiм целам. Мужчына гладзiў жаночую спiну. Раптам у вiтальнi падаў голас дзвярны званок. Гаспадар адхiнуў палюбоўнiцу, устаў i на дыбачках прайшоў у вiтальню. Праз дзвярное вочка ён убачыў азызлы твар Госця.

"Колькi можна хадзiць? Нi канца, нi краю. Ну, колькi можна хадзiць i збiваць кайф? Не адчыню, i канец!" - падумаў гаспадар i вярнуўся ў ложак, дзе адчуў, што ўжо не хоча жаночай пяшчоты.

XXVII. НЯБОЖЧЫК

На памiнкi я патрапiў выпадкова. Ну, не зусiм выпадкова, бо ўсё ж ведаў Нябожчыка - колькi разоў сядзелi i выпiвалi за адным сталом. Але i памiнкi былi не зусiм памiнкi, бо сабралiся толькi аднакурснiкi Нябожчыка, нi мацi, нi жонкi, нi каханкi не было за жалобным сталом. Са слоў прысутных я зразумеў наступнае...

За чатыры днi да пахавання Нябожчык, тады яшчэ жывы i вясёлы саракагадовы мужчына, сказаў дома, што едзе ў камандзiроўку, а сам пайшоў да каханкi. Там ён i сканаў. Сэрца спынiлася. Каханка выклiкала "хуткую дапамогу". Нябожчыка завезлi ў морг, дзе ва ўлiковай кнiзе зрабiлi запiс наступнага зместу: такi i такi ўзяты па адрасу - горад Менск, вулiца Багдановiча, дом 55, кватэра 200. Потым адрас быў закрэслены i напiсана, што Нябожчыка забралi з дому. А калi "з дому", дык у моргу нiхто i не хваляваўся, усе былi ўпэўненыя, што сваякi ведаюць пра смерць.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке