Максім Кутузаў - Праклён Міндоўга стр 8.

Шрифт
Фон

Транята:

Так, я чуў гэту сумную гісторыю.

Даўмонт(пасля паўзы):

Я хачу забіць яго. Адпомсціць.

Транята:

Што ж, гэта годнае памкненне. Як у мужнага ваяра ў цябе не застаецца іншага шляху, акрамя помсты.

Даўмонт:

Слушна. Аднак адзін я не здолею. Мне патрэбна дапамога надзейнага і рашучага чалавека.

Транята:

Я падумаю, чым змагу табе дапамагчы, і адразу, як у мяне будуць для цябе навіны, паведамлю. А зараз ідзі. Не трэба нам загадзя прыцягваць непатрэбную ўвагу нашымі занадта доўгімі таямнічымі сустрэчамі без сведак.


Даўмонт ківае і моўчкі сыходзіць. Транята застаецца адзін.


Транята:

Вось гэта лёс у чалавека. Нават найгоршаму ворагу не пажадаеш такога. А Даўмонт чалавек нядрэнны. Неабходна яму дапамагчы. Тым больш я сам даўно шукаў магчымасці пазбавіцца ад нашага акрутнага караля. У нас з ім заўсёды былі складаныя адносіны. Спачатку ён адмаўляецца ад нашых багоў. Затым перадае ўладу над Жамойцю чужынцам, хаця яна яму самому і не належала і ён не меў ніякага права ёй так распараджацца. Пасля таго як я ўзначаліў войска ды вызваліў ад ворагаў гэтыя землі, я паабяцаў падараваць Жамойць яму ва ўладанне, калі ён канчаткова прагоніць чужынцаў прэч і вернецца да веры нашых продкаў. Міндоўг пагадзіўся. Але што ж гэта за кароль такі, які сёння верыць у адных багоў, заўтра у іншых, а паслязаўтра зусім ні ў кога не верыць! Старэйшы сын яго таксама змяніў веру, ды яшчэ больш рэзка і незваротна, чым бацька. У манахі пайшоў! Затое такім бязглуздым учынкам ён паказаў, што адмаўляецца ад каралеўскай спадчыны. Іншыя два сыны Міндоўга яшчэ зусім маленькія, і калі мы з Даўмонтам ажыццявім наш рызыкоўны намер, я як пляменнік караля змагу ўзначаліць дзяржаву. Так! (Ён ускаквае.)

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3