Вінцэсь Мудроў - Забойца анёла (зборнік) стр 23.

Шрифт
Фон

 Суседаўна, чуеш? толькі не памірай!

Макеіха, падобна, была жывая, бо пад пахамі ў яе было цёпла і вусны злёгку варушыліся. Падцягнуўшы суседку да паркана, Аўрора зморана плюхнулася на лясе, уголас пралепятала:

 Божухна, а куды ж я цябе цягну?

Перабіраючы рукамі штыкеціны, жанчына стала выбірацца з агарода, падабрала па дарозе згубленую басаножку і ўжо амаль непрытомная ўвалілася ў хату.

Пальцы зусім занямелі, і «хуткую дапамогу» Аўрора набрала толькі з чацвёртага ці пятага разу. Потым яна зняла з сябе прамоклую сукенку і, пашнарыўшы вачамі па пакоі, падхапіла з крэсла лінялы Макеішын халат.

Жанчына выйшла на ганак, і навакольны свет падаўся ёй дзіўным і незнаёмым. І гэта ад таго, што пад вокнамі ўжо не было старой вішні яна, як і яе гаспадыня, ляжала ля паркана, наставіўшы ўгору востра-зламаны, брунатнага колеру камель. Завеса дажджу рассунулася, наўкол павіднела, і Аўрора адчула раптам, што глядзіць на свет іншымі вачыма і што навальніца змяніла не толькі двор, але і саму яе. Штосьці змянілася, перайначылася ў душы. У той момант яна нават забылася на Макеіху і проста стаяла пад паветкай, з дзіўнай асалодай назіраючы, як аціхае залева. Старая настаўніца ўсё жыццё пражыла на самоце і саромелася гэтага. І заўсёды прыспешвала крок пад слінявымі позіркамі суседак старых пенсіянерак, што днямі поркаліся ў агародах, пад вечар глядзелі серыялы, а ўвечары збіраліся тут, ля Макеісішынай хаты, каб папляткарыць ды панаракаць на сваіх баламутных зяцёў ды нявестак. Яна і варажыць пачала на картах і на кававай гушчы каб убіцца да іх у давер, і нават пачала гаманіць на іхнай мове. І вось цяпер, дыхнуўшы азону, адчула, як сорам выпетрыўся з душы і замест яго там угняздзілася высакамерная грэблівасць да гэтых цёмных і неадукаваных пляткарак, да гэтай вуліцы і да ўсяго гэтага няўклюднага свету.

Струмені вады, што ліліся з паветкі, зрабіліся зусім ценькімі, разбэрсаныя хмары яшчэ кінулі некалькі буйных кропляў, уваслед ім сыпанула цёплая імжа, прыемна крануўшыся шыі, але неўзабаве і яна сунялася. І апошняя грымота пакацілася за далягляд усё адно як хтосьці вялізны і грозны пратупаў па небе. І да яе незласлівага вуркатання далучыўся перарывісты гуд машыны «хуткай дапамогі».

На двары зявіліся дзве маладухі ў белых халатах. Яны ўважліва абміналі лужыны, пра штосьці гаманілі, але, убачыўшы мокрую і завэдзганую хворую, што ляжала скраю агарода, збянтэжыліся. Але толькі на імгненне, бо тут жа скочылі праз лехі, прыселі на кукішкі. Маладая лекарка прыўзняла хворай павекі, намацала пульс, штосьці каротка і няўцямна сказала медсястры. Тая адчыніла валізу, дастала шпрыц, і Аўрора Леанідаўна, якая надта ж баялася ўколаў, адышла да весніц. Паклаўшы рукі на брамку, зірнула ўздоўж вуліцы. Па вулцы, збоку крамы, шпаркай хадою ішлі трое мужчынаў. Яны круцілі галовамі, заклапочана азіраліся, і Аўрора Леанідаўна махнула ім рукой.

Праз вецце зламанай грушы было бачна, як маладухі паклалі хворую на піўны намёт галава пры гэтым уперлася ў літару «О», а ногі спачылі на літары «В»,  лекарка цісканула гумовую грушу, моўчкі кіўнула сястры, і тая пабегла да машыны, скалануўшы паветра агідным пахам лекаў. Сівагаловы кіроўца выцягнуў з машыны насілкі, гэтаксама моўчкі кіўнуў рабацягам, што падышлі да хаты, і неўзабаве, сапучы і дробна перабіраючы нагамі, мужчыны вынеслі Макеіху з двара.

 Што ж вы сваю халеру не замацавалі?  Аўрора Леанідаўна паспрабавала надаць голасу суровыя ноткі.

 Н-не п-паспелі в-віхор наляцеў, праз сілу выдыхнуў адзін з рабацяг, зачапіўшыся плечуком за пацямнелае ад дажджу шула весніц.

«Хуткая» адехала не адразу. Праз акно было бачна, як хворай ставяць кропельніцу нечая рука трымала бутэлечку. Нарэшце машына завялася, праехала колькі метраў, заднія дзверы прачыніліся, і медсястра, вытыркнуўшыся з проймы, радасна крыкнула:

 Ажыла! Просіць, каб вы хату замкнулі ды нейкай Людзе патэлефанавалі.

Аўрора Леанідаўна доўга глядзела ўслед легкавушцы, якая паволі калывалася па вуліцы: Прафінтэрнаўскую ўвесь час перакопвалі, і асфальт скрозь прасеў, і калі тая, даехаўшы да крамы, павярнула направа, уголас прамармытала:

 А вось жа паехала на казённай машыне І ўжо ідучы дахаты, дадала:

 Карты не хлусяць.

Дваццаць крокаў дарогі

І

 Месца дакладна тое?  гукнуў Мікола, выціраючы мокрую чупрыну калашыннем спартовых штаноў.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора