Вінцэсь Мудроў - Забойца анёла (зборнік) стр 19.

Шрифт
Фон

 Так усе прыйшлі, хворых няма?  пытаецца русічка, штосьці пазначаючы ў класным журнале.

Я лезу ў партфель, цягну капэрту за ражок, і тая, выслізнуўшы з рукі, падае на падлогу. Прыціскаю капэрту нагой.

 Каролік, што там у цябе?  русічка надта порстка падхопліваецца.  Ану-ка, дай сюды

Пальцы доўгія, з наманікюранымі пазногцямі ушчаперваюцца ў капэрту, адрываюць левы ражок.

 Што вы робіце? Гэта ж «Бітлз»!  крычу я, хапаю Марковіч за руку, і пакамечаны ражок ляціць на падлогу.

Дагэтуль, відаць, ніхто з вучняў за рукі Марковіч не хапаў. Разявіўшы рот, настаўніца глядзіць спачатку на руку, потым на мяне і страшным голасам выдыхае:

 Каролік Зараз жа выйдзі з класа!

Я нікуды не йду: падхопліваю адарваны ражок, выпростваю гарачымі далонямі.

 Ну тады давядзецца выйсці мне.

Русічка бярэ са стала журнал, вылятае з класа, а праз хвіліну, падхапіўшы партфель і азірнуўшыся на Галку Панцялееву, выходжу і я. Каля дырэктарскага кабінета прыцішваю крок.

 Сёння прынёс нейкіх кудлатых фашыстаў, а заўтра прынясе ў школу парнаграфію!  вырываецца з проймы няшчыльна зачыненых дзвярэй звяглівы русічкін голас.

Я бягу па лесвіцы, і чую за спінай голас:

 Куды ты? Сёння ж кантрольная па матэматыцы! Мішка даганяе мяне, спрабуе схапіць за пінжак.

 У Вентспілс еду!  выдыхаю я, не азіраючыся.

Мішка спыняецца, крычыць штосьці, але я не слухаю, бо думкі мае занятыя іншым. Я ліхаманкава падлічваю: колькі патрэбна грошай, каб даехаць да Вентспілса. У маці, у шуфлядзе трумо, прыхавана пяцьдзясят рублёў. Усе браць не буду. Хопіць і трыццаткі.

Мой цягнік ідзе праз тры гадзіны. Седзячы ў вакзальнай пачакальні, са схаладнелым сэрцам выглядаю каго б папрасіць узяць квіток да Рыгі.

Ля бліжняй касы тры студэнты з партфелямі і тубусамі ў руках. Можа, іх папрасіць? Студэнты, як мне здаецца, глядзяць на мяне, дружна рагочуць, і я ўцягваю галаву у плечы. Тым часам чаргу ў крайнюю касу займае дзядок у зацяганым плашчы. Гэты з мяне рагатаць не будзе. Ну, спытае, куды еду. Скажу: да бацькі ў Вентспілс. Скажу яшчэ, што маці захварэла, таму выправіла аднаго, а касірка квітка не дае. Я падымаюся з лавы, але тут жа зноў сядаю, бо па праходзе між лаваў сунуцца два міліцыянты. Яны глядзяць па баках, і я пасоўваюся бліжэй да цётухны, якая спіць на другім канцы вакзальнай лавы. Колькі часу сяджу, утаропіўшыся на брудную падлогу, а калі зноў падымаю вочы, бачу сярод людзей Мішку Зыля і Галку Патрыкееву. Галава мая міжволі ўгінаецца, я спрабую неяк прыхавацца, але позна: Галка махае мне рукой.

 Ведалі, што ты тут,  яшчэ здалёк галёкае Мішка, абудзіўшы маю суседку па лаве.

 Ой, што было!..  выдыхае ў сваю чаргу Галка Патрыкеева.  У школу жонка Карпавіча прыбягала Крыку было-о  вочы Галчыны круглеюць і далоні ляпаюць на шчоках.

 А чаго крычалі?  пытаюся, адчуваючы лёгкі пах парфумы, які струменяць Галчыны валасы.

 Ну ты што не разумееш? Прыбягала з русічкай разбірацца. Вось пабачыце: Марковіч у іншую школу пяройдзе. Так што, Лёнік, можаш уздыхнуць з палёгкай.

Я уздыхаю, але без палёгкі, і Мішка стукае мяне па плячы:

 Ды не хвалюйся ты. Вунь і дырэктарка пасля ўрокаў прыходзіла, цябе шукала.

 Я сказала, што ты марыш праз цэнтр Зямлі калодзеж пракапаць, дык Наталля Леанідаўна паабяцала заўтра на класную гадзіну прыйсці і настаўніка фізікі прывесці. Ведаеш, высокі такі мужчына,  Галка аціхае, з насцярогаю пазірае мне ў вочы.

 Трэба ехаць,  кажу я, хоць і ведаю, што нікуды не паеду.

 Ведаеш, Лёня, калі ты зедзеш  Галка прыкусвае ніжнюю губу.

 І што будзе?

 Я буду сумаваць без цябе.

Кроў гарачай хваляй падкочваецца да твару, шчокі мае пачынаюць гарэць. Я насоўваю на вочы брылёк кепкі, іду да выхаду, і Галка акрыялым голасам распавядае пра маладога фізіка, які першы год працуе ў школе, у якога закаханыя ўсе дзесяцікласніцы і які распавядзе нам з Мішкам і ўсяму 5-му «А», ці можна заляцець у Амерыку праз цэнтр Зямлі.

За сценкай рыпаюць спружыны старой, даваеннай яшчэ атаманкі. Маці не спіць. Чакае Юрку, які ізноў швэндаецца недзе сярод ночы. Мне таксама не спіцца. Ляжу і з прытоенай радасцю думаю пра тое, як усё добра абышлося. Маці пра маю вандроўку ў Вентспілс нічога не ведае; грошы трыццаць рублёў неўпрыкмет паклаў назад у шуфляду; а русічка Марковіч, па чутках, збірае мэтлахі і падаецца ў іншую школу. Адзінае, што не дае спакою, гэта падраная капэрта. Я яе склеіў, але Юрка ўсё адно будзе лаяцца. І ў нядзелю не дасць грошай на кіно.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора