Гэта ўсё можа й так, што я ведаю Паскевіч хаця і ўсьміхаўся, але паступова яму рабілася не да сьмеху. Толькі дзе, па-вашаму, увесь гэты час быў я?
У кабінэце. Дзе ж вы маглі яшчэ быць? Ня думаю, што вы віселі на люстры пад стольлю хутчэй за ўсё, вы схаваліся за фіранкай. Стоячы там, вы адчулі, што драўляная перагародка ў вас за сьпінаю паддаецца, а калі Мялешка выбег з кабінэту ўвасьлед за пакаёўкай, вы выйшлі тымі самымі дзьвярыма, празь якія ў пакой трапіў Галавач і пра існаваньне якіх Мялешка не падазраваў, іначай ён, пры ўсіх ягоных разумовых здольнасьцях, здагадаўся б туды зазірнуць
Ну ў вас і фантазія, Бяляцкі роспачна заўважыў Паскевіч. Ды не было мяне там
Гэта вы сваёй бабулі расказвайце. Па лесьвіцы ў сьцяне вы спусьціліся на першы паверх і цераз кухню, дзе на той момант ужо нікога не было, спакойна выйшлі на двор, дзе, як вы кажаце, і «прабляваліся». Мясьціны былі вам цалкам незнаёмыя, і вы кінуліся бегчы абы куды, за вачыма, а неўзабаве апынуліся каля гэтага вось гатэлю. На наступны дзень вы не хацелі вяртацца да Мялешкі, бо баяліся трапіць пад увагу паліцыі, а замест гэтага вырашылі наведаць мяне, каб спраўдзіць, ці не пачалі вас шукаць.
А ўласна дзе ў той вечар былі вы? не прыдумаў лепшага пытаньня Паскевіч.
Я? зьдзівіўся Бяляцкі. Дома. Я на такія вечарыны не хаджу
Тады не разумею, адкуль вы ўсё гэта ўзялі
Усё гэта вы расказалі мне самі вы, Мялешка, Шашалевіч Ніводны з вас ня ўмее хлусіць. Акрамя таго, сёньня з раніцы я быў каля вілы і размаўляў зь лёкаямі паводле іх, ніхто ў часе банкету праз галоўныя дзьверы не сыходзіў, пагатоў адразу ж пасьля забойства паліцыя адпусьціла гасьцей толькі праз гадзіну, прычым усіх разам. Але вы ўсё-ткі нейкім чынам пакінулі вілу як? He знайшоўшы пад вокнамі ніякіх сьлядоў скачку, я падумаў, што забойца мусіў выйсьці праз кухню. Маю здагадку, даруйце за падрабязнасьць, неўзабаве пацьвердзілі ваніты непадалёк ад дому, побач зь сьцежкай, што вядзе да дзьвярэй кухні To бок сапраўдная таямніца тут была толькі адна: калі вы выйшлі праз кухню, якім чынам ніхто вас ня толькі не затрымаў, але й наагул не заўважыў вашага зьнікненьня? Скажам, у масе людзей, нават збольшага знаёмых, лёгка згубіцца: тыя, хто ведаў вас з карабля, маглі й не прыкмеціць вашай пазьнейшай адсутнасьці, бо аўтаматычна лічылі, што вы знаходзіцеся недзе сярод іх, у натоўпе калі толькі наагул не забыліся пра вас у тым вэрхале, як вы, мабыць, і спадзяваліся Але як абслуга магла не заўважыць незнаёмага, новага для іх чалавека, які нібыта сышоў адзін, раней за астатніх? Значыць, на нейкі момант вы мусілі схавацца ад усіх прычым не ў салёне, не ў сталовай, не ў калідоры, не ў прыбіральні, адкуль вы на двор ніяк бы не патрапілі, а ў месцы, пра якое ня ведаюць нават служкі, недзе паміж кабінэтам на другім паверсе і кухняй на першым Натуральна, я сам ніколі ня быў усярэдзіне вілы, толькі звонку, таму ня мог бачыць на ўласныя вочы патаемнае лесьвіцы. Але я сыходзіў з таго, што калі небарака Мялешка мусіць быць апраўданы, яна павінна там існаваць, бо іначай сапраўдны забойца ня мог бы ўцячы з пакою і з дому незаўважаным Гэты мэтад, калі вам цікава, завецца «абдукцыя».
Бяляцкі, клянуся вам, што вы памыляецеся
Hi ў якім разе. Я быў перакананы ў сваёй рацыі яшчэ да таго, як дзеля большай пэўнасьці завітаў у бібліятэку я акурат адтуль Прызнаюся, самым цяжкім у маім расьсьледаваньні аказалася знайсьці пляны вілы «Эстрэлья», але я іх знайшоў. Рысунак 1932 году дакладна адпавядаў Мялешкаваму апісаньню ейнай пляніроўкі, апрача, вядома адной дэталі, пра якую наш сябар ня ведаў, але ведаем я і вы, як ведаў і Галавач: лесьвіцы ў сьцяне правага крыла з паўночнага боку, між першым і другім паверхам Застаецца, каб пра яе даведалася паліцыя гэты зь першага погляду нявінны выбрык архітэктара можа стаць важкім доказам на карысьць невінаватасьці Мялешкі і змусіць шукаць забойцу сярод найбліжэйшых да Галавача людзей Тым часам вы ўжо будзеце ў Монтэвідэа.
Чакайце Але калі вы лічыце мяне забойцам, чаму вы імкняцеся мне дапамагчы?
Як вам сказаць Як чыстага лёгіка мяне цікавіць тэхнічны бок справы, вашая матывацыя не павінна мяне так ужо абыходзіць, але, ведаючы Галавача, я ўпэўнены, што яна ў вас была Хаця й, натуральна, ня ў вас аднаго. Хто ведае, калі б я пайшоў тады з вамі, я, магчыма, таксама б яго застрэліў, паспрабаваў пажартаваць Бяляцкі. Хіба толькі, калі б я хацеў яго застрэліць, то дакладна ня дзейнічаў бы так бяздумна, як вы, спадзеючыся на ўдачу Аднак спадарыня Фартуна, трэба сказаць, зь нейкай загадкавай прычыны была ў той вечар на вашым баку. Тое, што вы здолелі яго забіць, а пасьля яшчэ й зьнікнуць зь месца злачынства, іначай як цудам не назавеш, a паліцыя, як вядома, ня схільная верыць у цуды ёй прасьцей верыць у вінаватасьць Мялешкі.