Макс Шчур - Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік) стр 19.

Шрифт
Фон

 I што я ім скажу?

 Думайце самі. Можаце прызнацца, што забілі Галавача.

Паскевіч вылупіў на Бяляцкага вочы:

 Што вы верзяце? Вы з глузду зьехалі?

 He хвалюйцеся, я жартую,  пасьміхнуўся той.  Нікуды ісьці ня трэба, яны самі па вас прыйдуць, так ці іначай. Усё-ткі вас бачыла на той вечарыне даволі шмат народу, некаторыя ведаюць вас з карабля калі б не агульнае перакананьне, што ўва ўсім вінаваты Мялешка, рана ці позна нехта мог бы прыгадаць, што вы раптоўна некуды выпарыліся. Мяркую, у гатэлі таксама ўжо зьвярнулі ўвагу на ваш позьні прыход. Таму вам трэба не сядзець тут, а тэрмінова зьяжджаць. Для пачатку, у Монтэвідэа. Туды ўсе ўцякаюць, як што якое. Іначай вас, хутчэй за ўсё, абвінавацяць ня толькі ў забойстве, а яшчэ і ў шпіянажы. А калі вас асудзяць як бальшавіцкага агента, то ў найлепшым выпадку з астрогу вы ніколі ня выйдзеце.

 Але Шашалевічаўна

 Шашалевічаўна колішняя Мялешкава нарачоная. Згода, абыйшоўся ён зь ёю не найлепшым чынам, але гэта не падстава, каб падводзіць яго пад шыбеніцу Зрэшты, я думаю, што здолеў яе ў гэтым пераканаць. Цяпер на чарзе вы. Паслухайце: я абсалютна ўпэўнены, што гэта вы забілі Галавача. Вы чулі, што ў Мялешкі зь ім павінна адбыцца нейкая размова, адразу пасьля вячэры, як толькі пачнуцца танцы Мялешка сам расказаў мне, як прадстаўляў вас Галавачу. Незадоўга да танцаў вы сышлі пад выглядам таго, што вам блага, як быццам у прыбіральню. Магчыма, вы й пераелі, але дакладна нічога не пілі й былі цьвярозы іначай учора, калі вы прыйшлі да мяне, ад вас тхніла б перагарам на тры мэтры.

 Каб вы так блявалі, як я ўчора

 Гэта было пазьней, пасьля забойства, што натуральна ня кожны дзень даводзіцца забіваць чалавека. I, як вы сам прызнаяце, ванітавалі вы не ў прыбіральні, а ўжо на двары.

 Я ж кажу: я не знайшоў прыбіральні

 Затое знайшлі кабінэт Галавача ў правым крыле калідору як гэта ні сьмешна, яго паказала вам пакаёўка. Натуральна, ненаўмысна: схаваўшыся за паваротам калідору зьлева ад лесьвіцы, вы бачылі, як яна грукае ў дзьверы й гукае: «Спадар Галавач!» Аднак ніхто ёй не адчыніў і нават не азваўся, таму яна спусьцілася па лесьвіцы назад у салён дзякуй богу, што вам не прыйшлося забіваць яе як сьведку. Такім чынам, кабінэт быў замкнёны, Галавача на месцы не было. Вам заставалася толькі цярпліва чакаць ягонага прыходу. Вядома, разам зь ім мог прыйсьці і Мялешка у найгоршым выпадку, вам прыйшлося б застрэліць іх абодвух у калідоры, са сьпіны Ня ведаю, ці здольны вы былі пайсьці і на гэта, рызыкуючы быць пачутым і схопленым практычна адразу, а магчыма яшчэ й ня трапіць У кожным разе, ніякага пляну ўратаваньня ўласнага жыцьця, як, зрэшты, і пляну забойства, у вас не было вы, напэўна, спадзяваліся нейкім чынам проста выскачыць на двор праз вакно Тым ня менш, адбылося нешта зусім для вас нечаканае: празь нейкі час вы ўгледзелі, як клямка тарганулася, і пачулі, як нехта павярнуў ключ у замку, адамкнуўшы дзьверы кабінэту зьсярэдзіны хаця вы ня бачылі, каб нехта туды ўваходзіў. Паколькі вы наўрад ці верыце ў духаў, гэта навяло вас на думку аб тым, што Галавач трапіў да сябе ў кабінэт празь іншыя дзьверы Maгy я тут паліць? Дзякую.

Бяляцкі закурыў «Галюаз», потым працягнуў пачак Паскевічу той нерашуча пачаставаўся.

 Трэба аддаць вам належнае: вы не гублялі часу, нават рызыкуючы падставіць Мялешку як, на жаль, канец канцоў і атрымалася У пэўным сэнсе, сьмерць Галавача была ў значнай ступені самагубствам: ён сам адамкнуў дзьверы свайму забойцу. Відаць, ня мог дачакацца прыходу Мялешкі: так яму карцела паставіць яго на месца й запатрабаваць вяртаньня пазычаных грошай А можа, ён хацеў зрабіць нашаму сябру вымову: маўляў, няма чаго цягаць з сабой на банкеты невядома каго, хто ня толькі яго аб'ядае, але яшчэ й ня ўмее паводзіць сябе перад гасьцямі ня ведаю Як бы там ні было, замест Мялешкі ён убачыў у дзьвярах вас. He выключаю, што Галавач мог памерці ад нечаканасьці й жаху яшчэ да таго, як вашая куля трапіла яму ў галаву даруйце за міжвольны калямбур

Бяляцкі зрабіў паўзу, зацягваючыся цыгарэтай. Паскевіч слухаў яго па-дзіцячы ўважліва, нібы той распавядаў яму казку.

 Унізе ўсе таньчылі польку, і стрэлу ніхто не пачуў апроч Мялешкі, што акурат падымаўся па лесьвіцы, і спадарычны Шашалевіч: тая сьцяліла гаспадару ложак на другім канцы калідору, у левым крыле, і выйшла паглядзець, што адбываецца. У кабінэце яна ўжо засьпела нашага хутканогага атлета Мялешку, усяго запэцканага крывёй небарака кленчыў на каберцы, спрабуючы дапамагчы ахвяры, сам-насам зь нябожчыкам і кінутым вамі рэвальвэрам. Калі быць дакладным не рэвальвэрам, а «Вальтэрам», прывезеным вамі з Эўропы. Гэтае відовішча страшэнна напалохала дзяўчыну, і яна стрымгалоў кінулася ў залю, каб абвясьціць усім, што Мялешка забіў Галавача. У тым, што ён быў да гэтага здольны, у яе не было ніякіх сумневаў: пасьля таго, як ён абышоўся зь ёю зусім не па-джэнтльмэнску, ён ператварыўся ў ейных вачох у найгоршага мярзотніка ў сьвеце.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора