Макс Шчур - Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік) стр 12.

Шрифт
Фон

 А во дзе ён!  гукнуў яго яшчэ расчырванелы, але ўжо напарфумаваны пасьля душу Мялешка.  Ты дзе хаваесься, зямеля? Куды зьнік? Бой хоць бачылі?

 Урыўкамі паціснуў плячыма Паскевіч.  Яны так крычалі

 Незадаволеныя! Ну ясна: я ж вам казаў, усе паставілі на мяне А скулу ім у бок! Прайграваць таксама трэба ўмець. A то мне гаспадар ужо хутка зусім плаціць перастане, калі ўвесь час буду выйграваць Сёньня на матчы ўсе тутэйшыя знакамітасьці былі шкада, што я не пасьпеў вам нікога паказаць Ды нічога, яшчэ пасьпеем. Заўтра будзе вечарына нейкага там іхнага Зьвязу Патрыётаў, казаў Галавач, ці чаго, там нібыта павінны быць усе нашы Уф, намучыўся я зь ім, з гэтым Раб'ёсо! Але галоўнае адпрацавалі, гуляем! Хадземце, Паскевіч зойдзем у адну пульпэрыю

 А гэта што? Мабыць, бардэль, так?

Мялешка разрагатаўся.

 Ну, не зусім бардэлі тут афіцыйна забароненыя Проста карчма. Зрэшты, калі вас цікавіць бардэль, то няма праблем Але спачатку пасядзім як сьлед, піва якога вып'ем ці чаго Хадземце, адзначым маю паразу! Сёньня я зарабіў дастаткова

Пасьля бою Мялешка мог сабе дазволіць крыху падпіць. Відаць было, што ў карчме яго сапраўды бадай усе ведаюць, бо ледзьве ня з кожным ён здароўкаўся, рукаўся й перакідваўся колькімі тутэйшымі словамі. Здавалася, што ўсе яму спачуваюць, бо час ад часу Мялешка зьмяняў усьмешку ў твары на скрушны выраз пакаяннага грэшніка. Праз усе гэтыя вітаньні й руканьні на «сядзеньне» з Паскевічам у яго амаль не было часу, але той быў гэтаму хутчэй рады. Тут яму было спакайней, чымся ў «Арэне» ён пачуваўся ямчэй яшчэ й таму, што ў карчме не было столькі сьвяточна апранутых людзей: усе выглядалі звычайна, сьціпла, амаль як да вайны ў іх, у Маладэчне.

 А, Расіта!  гукнуў Мялешка, не пасыіеўшы зноў вярнуцца за столік, да прывабнай чарнявай маладзіцы, апранутай, як на Паскевічаў густ, крыху занадта адважна.  Комо эхтас? Бэн ака, тэ прэсэнто а м'яміго Ніколяс

Расіта ахвотна падышла да Мялешкі, манэрна выкідаючы ногі наперад і вагаючы клубамі той без цырымоніяў абняў яе за стан і засьпяваў опэрным голасам:

 «Кон эхта сэнёрыта мэ к'еро касар,
кон эхта сэнёрыта дэ Сан Ніколяс.
Кон эхта сі, кон эхта но,
кон эхта сэнёрыта мэ касо жо»

Неўзабаве яны пачалі цалавацца, і Паскевічу зрабілася крыху няёмка побач зь імі. Пасьля першага куфля піва ён неяк засумаваў, раптоўна адчуўшы сябе тут чужым. Мялешка заўважыў гэта, зьлітаваўся з свайго новага таварыша й адпусьціў Расіту, якая тут жа перайшла да іншага дзецюка за суседнім столікам.

 Ну, чаго засумаваў?  паклаў Мялешка руку на плячо Паскевічу.  Калі вам усё-ткі патрэбная жанчына, то не саромцеся,  шапянуў ён на вуха суайчыньніку.  Расіта зробіць для мяне ўсё. Значыць і для вас таксама.

Паскевіч крыху сумеўся й пакруціў галавой, нічога не адказаўшы.

 Дарэмна, дарэмна  крыху расчаравана ўздыхнуў Мялешка, але адразу ж зьмяніў тон: А вунь, каго я бачу! Рагулін! Блакітная кроў! Ану хадзі сюды, стары чорт! Я сёньня фундую!

Пачуўшы гэтыя словы, ад аднаго з сталоў паслухмяна ўзьняўся немалады ўжо чалавек, апрануты гэтак жа проста, як і астатнія, але зусім не па-тутэйшаму. Зарослы й падпіты твар адразу ж выдаваў ягонае славянскае паходжаньне.

 Тут шмат рускіх,  патлумачыў Мялешка Паскевічу, пакуль Рагулін з намогаю сунуўся да іх.  Змагары за цара й ацечаства, збольшага. Белагвардзейцы. Мяне былі зь імі часта блыталі на пачатку «Белы рускі», казалі. Затое абыходзіліся як з чалавекам спачувалі Ну, здароў, здароў, Рагулін! Дык ты жывы? Даўно цябе ня бачыў Што новага ў сьвеце? Бачыш, казаў я табе, што Пэрон пераможа, га? Казаў?

Рагулін нічога не адказаў на ягоныя кепікі, як быццам быў да іх прызвычаены, а моўчкі далучыўся да такіх жа, як і ён, «белых рускіх». Мялешка хуценька пазнаёміў яго з Паскевічам, замовіў абодвум шклянку хінэбры, а сам зноў адышоўся некуды ўбок, да нейкіх сваіх знаёмых. Ані Паскевіч, ані Рагулін, трэба сказаць, ня мелі асаблівай цікавасьці адзін да аднаго, таму сядзелі моўчкі, адзін са смакам прысёрбваючы хінэбру, другі, меней спрактыкаваны крывячыся па-над пустою шклянкай ад пякучай тутэйшае самагонкі.

Неўзабаве за сталом, да якога падсеў Мялешка, узьняўся нейкі загучны і для такой карчмы шум. Галасы мясцовых заўсёднікаў асабліва часта выгуквалі мянушку «Эль Грынго». Сярод крыкуноў вылучаўся адзін сярэдняга росту мужычок у капелюшы й накінутай на плечы коўдры, які паказваў на Мялешку пальцам з зусім не сяброўскім выразам у твары. Мялешка толькі круціў галавой і пасьміхаўся.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора