Доўга ехалі? амаль ласкава запытаўся Мялешка.
Ня тое слова. Я ўжо думаў, ніколі не даплывем. Тры тыдні. Сядалі ў Лівярпулі. Заходзілі ў Санцягу, у гэта у Сам-Паўлу. Я ўжо там і выходзіць зьбіраўся
Ну-ну I я там спыняўся па дарозе. Ажно ня верыцца! Колькі часу прайшло
А вы даўно прыехалі? запытаўся Паскевіч, жуючы мокры хлеб.
Я? Адзінаццаць гадоў таму, у трыццаць пятым. Смаркач яшчэ быў дваццацігадовы
Малады пахітаў галавой Паскевіч, нібы не ўхваляючы ягонага ўчынку.
Мялешка пасьміхнуўся.
I дурны. Усе так кажуць ну, хай сабе Затое з усіх нашых аргентынцаў я тут самы старэйшы за выключэньнем Бяляцкага Я вас зь ім як-небудзь пазнаёмлю Уцёк, прызнаюся шчыра, ад Войска Польскего. Мне гэтага мой гаспадар і пасьля вайны ўсё яшчэ дараваць ня можа. «Ты паляк, мусіў быў за Вэлькон Польскон змагацца, а не ўцякаць!» А я яму: па-першае, гэта вы паляк, а я русо блянко, магу і пашпарт паказаць. Па-другое, кажу, чаму ж вы самі за яе не змагаліся? A па-трэцяе, кажу, каб мяне тут не было, дык на кім бы вы цяпер, пане Сікорскі, грошыкі зараблялі?
Пры слове «грошыкі» Паскевіч крыху пасур'ёзьнеў і насьцярожыў слых.
Даруйце, можа, не выпадае так адразу пытацца Чым вы тут займаецеся?
Я? За мяне не хвалюйцеся. Прафэсійны баксэр. Таму, дарэчы, і ня п'ю трэнэр не дазваляе, засьмяяўся Мялешка. Хаця ёсьць тут і лепшыя рэчы за гарэлку. Во, глядзіце: ведаеце, што гэта такое? He?
Белы тытунь?
Кока. Проста з Балівіі. Вось ёю мяне якраз трэнэр сам забясьпечвае між намі хоць гэта і забаронена Асабліва перад матчамі
Паскевіч, трэба сказаць, быў уражаны Мялешкавай табакеркай значна менш, чым вялізарнай місай спагецці, якую акурат паставілі перад ім.
Мяне тут усе ведаюць! балаболіў далей Мялешка, які быў сёньня відавочна ў гуморы. Спытайцеся ў любога, хто такі Эль Грынго, і вам адкажуць: Эль Грынго, браце гэта ўсясьветная кляса! Стаў грошы ніколі не прайграеш! Ведаеце, колькі ўсе тут вінаватыя гэтым во кулакам? Ня верыце? Хочаце пераканацца? Прыходзьце ўвечары ў клюб «Арэна Сэнтраль» у мяне там сёньня бой з Эль Раб'ёсам. Прыйдуць усе, каму лёгкага хлеба хочацца гэта значыць, амаль усе нашы: палякі, украінцы, рускія Іншаму сраку няма чым прыкрыць але за такое відовішча апошні сэнтаво дадуць Таксама, дарэчы, можаце паставіць! засьмяяўся баксэр. Хаця, калі сур'ёзна, то насамрэч ня раю, дадаў ён шэптам. Сёньня я павінен прайграць.
Паскевіч толькі стрымана пасьміхаўся, ня ведаючы, верыць яму ці не ўсёй гэтае натхнёнае балбатні.
Наагул, тут праца ёсьць? асьцярожна спытаўся ён пасьля таго, як пабачыў на заплочаным Мялешкам рахунку лічбу з двума нулямі.
Той адмоўна пакруціў галавой:
Цяпер амаль няма. Нават чорнай работы мала. He ў найлепшы вы час прыехалі цяпер тут іншаземцаў ня надта любяць, наадварот Палітыка такая. Таму гэтыя ў порце й лямантавалі: «Дахаты паедзем!» А за што яны паедуць? Але вы не хвалюйцеся. Спадзяюся, у вас ёсьць нейкія сродкі на першы час? Ну і выдатна. Жыць можаце пакуль што ў мяне
Дзякуй, вядома Вялікі дзякуй. Але, можа, я ўсё-ткі ў гатэль Вы і так для мяне сёньня столькі зрабілі
Кіньце, які гатэль! У мяне месца хопіць. Будзеце мне за кампанію Толькі ў мяне ёсьць да вас адна просьба, дадаў ён пасьля кароткага роздуму.
Якая? зь недаверам зірнуў на яго Паскевіч.
Мялешка крыху завагаўся.
Ведаеце, вельмі мне той ваш удар спадабаўся! натхнёна прызнаўся ён. Зьнізу, у сківіцу, ды яшчэ левай рукой вельмі разумна, і добра выканана! Вы, часам, боксам раней не займаліся? Шкада 3 такім талентам вы азалаціцца б маглі! Але я заўжды кажу: пачынаць ніколі ня позна! Можа, зойдзеце са мною на трэнінг у клюб? Я вас гаспадару прадстаўлю. Ну што вам губляць? Прынамсі, паспрабуеце Можа, з часам і для вас знойдзецца праца Га?
Згода, паціснуў плячыма Паскевіч. А калі гэты трэнінг?
Заўтра раніцай. Але спачатку бой!
3
Як і прадказваў Мялешка, матч скончыўся ягоным зьбіцьцём. Эль Раб'ёсо адным ударам паклаў яго ў шостым раўндзе некаторым здалося, што ажно непраўдападобна лёгка. Паскевіч ня здолеў доўга вытрымліваць шалёнага рыку абуранага натоўпу (мабыць, ён нагадаў яму ці то негасьціннае прывітаньне ў порце, ці то штосьці нашмат больш даўняе), таму выйшаў на паветра, запаліць. На вуліцы было ўжо ня горача, a па-лагоднаму цёпла. Па шырокім асьветленым праспэкце перад будынкам «Арэны» праплывала мноства зіхоткіх машын, па ходніках сям-там ішлі парамі прыгожа апранутыя смуглявыя людзі, што сакаталі на незразумелай, але мілагучнай мове, з адкрытых тэрасаў рэстарацый чулася музыка. Места Паскевічу падабалася, і нават тутэйшыя цыгарэты неяк асабліва яму смакавалі..