Чаго, сэр?
Норда.
Вы так называеце буру?
Так.
Я ніколі не чуў, каб норд быў небяспечны хіба толькі караблям на моры, умяшаўся Калхаўн. Я, канешне, ведаю, што ён нясе з сабой пранізлівы холад, але
He толькі холад, сэр. Ён прынясе нешта горшае, калі вы не паспяшаецеся схавацца ад яго Містэр Пойндэкстэр, звярнуўся коннік да плантатара нецярпліва і настойліва, вы і ўсе вашы людзі ў небяспецы. Норд не заўсёды бывае страшны, але гэты Гляньце! Вы бачыце гэтыя чорныя смерчы?
Мы глядзім на іх і не можам зразумець, што гэта такое
Гэта вестуны буры, і самі па сабе яны не страшныя. Але глядзіце вунь туды Ці бачыце вы гэту чорную хмару, што завалакла неба?.. Вось чаго вам трэба баяцца! Я не хачу палохаць вас, але павінен сказаць, што яна нясе з сабой смерць. Яна рухаецца сюды. Выратаванне толькі ў хуткасці. Паспяшайцеся, a то будзе позна. Праз дзесяць хвілін яна будзе тут і тады Хутчэй, сэр, прашу вас! Загадайце вашым вазніцам паганяць з усіх сіл. Само неба загадвае вам!
Падпарадкоўваючыся гэтым настойлівым патрабаванням, плантатар аддаў распараджэнне рухацца і гнаць абоз з як мага большай скорасцю.
Жах, які ахапіў як жывёл, так і вазніцаў, зрабіў непатрэбным умяшанне пуг.
Карэта і коннікі па-ранейшаму ехалі наперадзе. Незнаёмец трымаўся ззаду, як бы ахоўваючы караван.
Час ад часу ён нацягваў павады, азіраўся і кожны раз праяўляў усё большую трывогу.
Заўважыўшы гэта, плантатар падехаў да яго і спытаў:
Небяспека яшчэ не мінула?
На жаль, не магу вам сказаць нічога суцяшальнага. Я разлічваў, што вецер зменіць напрамак.
Вецер? Я не заўважаю ніякага ветру.
He тут. Вунь там страшэнны ўраган, і ён нясецца прама на нас Божа мой, ён набліжаецца з неверагоднай хуткасцю! Наўрад ці мы паспеем перасячы выпаленую прэрыю
Што ж рабіць? усклікнуў плантатар у жаху.
Ці нельга заставіць вашых мулаў бегчы яшчэ хутчэй?
He, яны і так ужо выбіваюцца з сіл.
У такім выпадку я баюся, што ўраган дагоніць нас
Выказаўшы гэта змрочнае меркаванне, коннік азірнуўся яшчэ раз і паглядзеў на чорныя смерчы, як бы вызначаючы хуткасць іх руху.
Складкі, што абазначыліся вакол яго рота, выдалі нешта больш сурёзнае, чым незадаволенасць.
Так, ужо позна! усклікнуў ён, раптоўна спыніўшы свае назіранні. Яны рухаюцца хутчэй за нас, намнога хутчэй Няма надзеі ўцячы ад іх!
Божа мой, сэр! Хіба небяспека такая вялікая? Няўжо мы не можам нічога зрабіць, каб пазбегнуць яе? спытаў плантатар.
Незнаёмец адказаў не адразу. Некалькі імгненняў ён маўчаў, як быццам аб чымсьці напружана думаў; ён ужо больш не глядзеў на неба, погляд яго блукаў па фургонах.
Няўжо няма ніякай надзеі? паўтарыў плантатар.
He, ёсць! радасна адказаў коннік; здавалася, нейкая шчаслівая думка азарыла яго. Надзея ёсць. Як я не падумаў аб гэтым раней. Нам не ўдасца ўцячы ад буры, але пазбегнуць небяспекі мы можам. Хутчэй, містэр Пойндэкстэр! Загадайце вашым людзям ахінуць галовы коней і мулаў, інакш жывёлы будуць аслеплены і ашалеюць. Коўдры, хусткі усё згадзіцца. Калі гэта будзе зроблена, хай усе залезуць у фургоны. Трэба толькі, каб навесы былі шчыльна закрыты з усіх бакоў. Аб карэце я паклапачуся сам.
Зрабіўшы гэтыя распараджэнні, коннік паскакаў уперад, у той час як Пойндэкстэр з наглядчыкам аддавалі неабходныя ўказанні вазніцам.
Спадарыня, падязджаючы да карэты, сказаў коннік з усёй ветлівасцю, якую дазвалялі абставіны, вы павінны зашмаргнуць усе фіранкі. Ваш кузен няхай увойдзе ў карэту I вы таксама, спадары, сказаў ён, звяртаючыся да Генры, Калхаўна і Пойндэкстэра, які толькі што падехаў. Месца ўсім хопіць. Толькі хутчэй, прашу вас! He губляйце часу. Праз некалькі хвілін бура будзе над намі.
А вы, сэр? са шчырай заклапочанасцю спытаў плантатар чалавека, які столькі зрабіў, каб пазбавіць іх ад пагрозлівай бяды. Як жа вы?
Пра мяне не турбуйцеся: я ведаю, што набліжаецца. He ўпершыню я сустракаюся з гэтым Хавайцеся, хавайцеся, прашу вас! Нельга губляць ні секунды. Вы чуеце завыванне? Хутчэй, пакуль на нас не наляцела пылавая хмара!
Плантатар і Генры хутка саскочылі з коней і ўвайшлі ў карэту. Калхаўн упарта працягваў сядзець у сядле. Чаму ён павінен баяцца нейкай уяўнай небяспекі, ад якой не хаваецца гэты чалавек у мексіканскім касцюме?
Незнаёмец загадаў наглядчыку залезці ў бліжэйшы фургон, і той без пярэчання падпарадкаваўся. Цяпер можна было падумаць і пра сябе.