Майн Рыд - Коннік без галавы стр 10.

Шрифт
Фон

 Правільна,  сказаў ён.  Кіпарыс бачны. Незнаёмец аказаўся чэсным чалавекам. Ты быў да яго несправядлівы, Каш. Мне не верылася, што ён мог так злосна пажартаваць Слухайце, містэр Сансом! Аддайце распараджэнне вазніцам трэба рухацца далей.

Калхаўн злосна прышпорыў каня і паскакаў па прэрыі; яму больш не хацелася ні размаўляць, ні заставацца ў кампаніі сваіх спадарожнікаў.

 Дай мне паглядзець на гэту картку, Генры,  сказала Луіза.  Мне хочацца ўбачыць стрэлку, якая так дапамагла нам. Знімі яе адтуль няма чаго пакідаць яе на кактусе, раз мы ўбачылі дрэва.

Генры выканаў просьбу сястры, ні на хвіліну не задумаўшыся над яе патаемным сэнсам.

4. Чорны норд

Ён зняў картку з кактуса і кінуў яе на калені Луізе.

 Морыс Джэральд!  прашаптала крэолка, убачыўшы на адваротным баку імя.  Морыс Джэральд!  паўтарыла яна ўсхвалявана, хаваючы картку на грудзях.  Хто б ты ні быў, адкуль бы ты ні прыйшоў, куды б ні ляжаў твой шлях, з гэтай пары ў нас адзін лёс! Я адчуваю гэта я ведаю гэта так жа ясна, як бачу неба над сабой! О, якое грознае неба! Ці не будзе такім жа мой невядомы лёс?

Як зачараваная сядзела Луіза пад уладай сваіх летуценняў. Яна сціскала скроні тонкімі пальцамі, і, здавалася, усе сілы яе душы былі накіраваны на тое, каб зразумець мінулае і пранікнуць у будучыню.

Аднак яе мары хутка былі перарваны. Да яе даляцелі воклічы, у якіх чулася трывога.

Луіза пазнала занепакоены голас брата.

 Паглядзі, бацька! Хіба ты іх не бачыш?

 Дзе, Генры, дзе?

 Там, ззаду фургонаў Цяпер ты бачыш?

 Так, я нешта бачу, але не магу зразумець, што гэта такое. Яны выглядаюць, як  Пойндэкстэр на хвіліну спыніўся заклапочаны.  Я, праўда, не разумею, што гэта такое

 Вадзяныя смерчы?  падказаў Калхаўн, які, убачыўшы дзіўную зяву, паблажліва далучыўся да кампаніі, што сабралася вакол карэты.  Але гэтага не можа быць мы занадта далёка ад мора. Я ніколі не чуў, каб яны зяўляліся ў прэрыі.

 Што б гэта ні было, але яны рухаюцца,  сказаў Генры.  Глядзіце! Яны набліжаюцца адзін да аднаго і зноў разыходзяцца. Калі б не гэта, можна было б прыняць іх за вялізныя абеліскі з чорнага мармуру.

 Волаты ці чэрці!  са смехам заўважыў Калхаўн.  Казачныя страшыдлы, якім уздумалася прагуляцца па гэтай жудаснай прэрыі.

Адстаўны капітан з цяжкасцю прымушаў сябе жартаваць. Як і ўсіх астатніх, яго прыгнятала нядобрае прадчуванне.

I не дзіва.

З паўночнага боку над прэрыяй раптоўна зявілася некалькі калон. Яны не мелі акрэсленай формы і пастаянна мяняліся па велічыні і абрысах; то яны стаялі нерухома, то слізгалі па абвугленай зямлі, нібы волаты на канях, выгінаючыся і нахіляючыся адзін да аднаго, быццам у фантастычных фігурах нейкага дзіўнага танца. Уявіце сабе легендарных тытанаў, якія ажылі на прэрыі Тэхаса і скакалі ў шалёнай вакханаліі.

Было зусім натуральна, што падарожнікаў ахапіла трывога, калі яны заўважылі гэту нябачаную зяву, нікому з іх не вядомую. Усе былі ўпэўнены, што набліжаецца стыхійнае бедства.

Пры першым жа зяўленні гэтых загадкавых фігур абоз спыніўся; негры-пешаходы, таксама як і вазніцы, ускрыкнулі ад жаху; мулы пранізліва зараўлі.

З боку чорных вежаў даносіўся вейкі гул, падобны на шум вадаспада; час ад часу ён перабіваўся трэскам нібы ружэйнага стрэлу ці грукатам аддаленага грому.

Шум нарастаў, станавіўся больш выразным. Невядомая небяспека набліжалася.

Падарожнікі аслупянелі ад жаху, і Калхаўн не быў выключэннем ён ужо больш не спрабаваў жартаваць. Усе позіркі былі скіраваны на свінцовыя хмары, што завалаклі неба, і на чорныя гмахі, якія набліжаліся, здавалася, для таго, каб раздавіць вандроўнікаў.

У гэту прыгнятальную хвіліну раптам пачуўся крык з процілеглага боку, і хаця ў ім чулася трывога, ён усё ж нёс заспакаенне.

Азірнуўшыся, падарожнікі ўбачылі конніка, які імчаў стрымгалоў.

Конь быў чорны як сажа, такога ж колеру быў і коннік, не выключаючы твару. Але, нягледзячы на гэта, яго пазвалі: гэта быў той самы незнаёмец, па следу якога яны ехалі.

Дзяўчына ў карэце першай пазвала яго.

 Наперад!  усклікнуў незнаёмец, набліжаючыся да каравана.  Наперад, наперад! Як мага хутчэй

 Што гэта такое?  разгублена запытаў плантатар, ахоплены страхам.  Нам пагражае небяспека?

 Так. Я не чакаў гэтага, калі пакінуў вас. Толькі даехаўшы да ракі, я ўбачыў грозныя прыметы.

 Чаго, сэр?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3