Незнаёмец загадаў наглядчыку залезці ў бліжэйшы фургон, і той без пярэчання падпарадкаваўся. Цяпер можна было падумаць і пра сябе.
Малады чалавек хутка разгарнуў сваё серапе яно было прымацавана да сядла, накінуў яго на галаву каня, абматаў канцы вакол шыі і завязаў вузлом. He менш спрытна ён развязаў свой шалік з кітайскага шоўку і абкруціў яго вакол капелюша, заткнуўшы адзін канец за стужку, а другі спусціўшы ўніз, такім чынам атрымалася нешта накшталт шаўковага забрала.
Перш чым зусім закрыць твар, ён яшчэ раз азірнуўся на карэту і са здзіўленнем убачыў, што Калхаўн усё яшчэ сядзіць на кані. Пераадолеўшы міжвольную антыпатыю да гэтага чалавека, незнаёмец настойліва сказаў:
Схавайцеся ж, сэр, прашу вас! Інакш праз дзесяць хвілін вас не будзе ў жывых.
Калхаўн падпарадкаваўся: прыметы блізкай буры занадта відавочныя; з паказной павольнасцю ён злез з сядла і забраўся ў карэту, пад ахову шчыльна зашморгнутых фіранак. Тое, што адбылося далей, з цяжкасцю паддаецца апісанню. Ніхто не бачыў відовішча буйнай стыхіі, бо ніхто не адважваўся глянуць на яго. Але калі б хто-небудзь і адважыўся, ён усё роўна нічога не ўбачыў бы. Праз пяць хвілін пасля таго, як былі ахінуты галовы мулаў, караван ахутала непраметная цемра.
Падарожнікі бачылі толькі самы пачатак урагану. Адзін са смерчаў, наткнуўшыся на фургон, рассыпаўся густым чорным пылам здавалася, што з неба пайшоў парахавы дождж. Але гэта быў толькі пачатак.
Ненадоўга паказаўся прасвет, і вандроўнікаў абдало гарачым паветрам, нібы з жарала домны. Затым са свістам і выццём падуў парывісты вецер, несучы ледзяны холад; завыванні яго былі такія аглушальныя, што здавалася, усе трубы Эола апавяшчаюць аб зяўленні Караля Бур.
Праз імгненне норд дагнаў караван, і падарожнікі, спыніўшыся на субтрапічнай раўніне, трапілі ў мароз, падобны да таго, які скоўвае ледзяныя горы на Ледавітым акіяне.
Усё ахутаў змрок, нічога не было чутна, акрамя свісту ветру і яго глухога рову, калі ён налятаў на навесы фургонаў.
Мулы, якія інстынктыўна павярнуліся да ветру задам, стаялі прыціхлыя, галасы людзей, што ўсхвалявана размаўлялі ў карэце і ў фургонах, заглушаліся выццём урагану.
Усе шчыліны былі закрыты, таму што варта было толькі высунуцца з-за палатнянага навеса, як можна было задыхнуцца. Паветра было насычана попелам, што быў падняты разлютаваным ветрам з выпаленай прэрыі і ператвораны ў драбнюткі смяротны пыл.
Больш за гадзіну насіліся ў паветры чорныя воблакі попелу; увесь гэты час падарожнікі сядзелі, яе асмельваючыся выглянуць вонкі.
Нарэшце каля самых фіранак карэты пачуўся голас незнаёмца.
Цяпер можна выйсці, сказаў ён, адкідваючы шаўковы шалік са свайго твару. Бура не спынілася, яна будзе працягвацца да канца вашага падарожжа і яшчэ дні тры. Але баяцца больш няма чаго. Попел увесь змецены. Ён паляцеў уперад, і наўрад ці вы дагоніце яго па гэты бок Рыо-Грандэ.
Сэр, сказаў плантатар, спешна спускаючыся па прыступках карэты, мы вам абавязаны
жыццём! усклікнуў Генры, знайшоўшы патрэбнае слова. Я спадзяюся, сэр, што вы зробіце нам гонар і назавяце сваё імя.
Морыс Джэральд, адказаў незнаёмец. Хаця ў форце мяне звычайна называюць Морысам-мустангерам.
Мустангер! пагардліва прамармытаў Калхаўн, але так ціха, што пачуць яго магла толькі Луіза.
Усяго толькі мустангер», расчаравана падумаў пра сябе арыстакрат Пойндэкстэр.
Цяпер я вам больш не патрэбны. Дарогу вы знойдзеце без мяне і майго ласо, сказаў паляўнічы на дзікіх коней. Кіпарыс бачны, трымайце прама на яго. Перайшоўшы раку, вы ўбачыце флаг, што развяваецца над фортам. Вы паспееце закончыць падарожжа да наступлення цемнаты. Я ж спяшаюся і павінен развітацца з вамі.
Уявіце сабе дябла вярхом на пякельным кані, і гэта будзе даволі дакладнае аблічча Морыса-мустангера, калі ён у другі раз пакідаў плантатара і яго спадарожнікаў.
Аднак ні запэцканы попелам твар мустангера, ні яго сціплая прафесія не расчаравалі Луізу Пойндэкстэр ён ужо заваяваў яе сэрца.
Калі Луіза пачула яго імя, яна прыціснула картку да грудзей і ў задуменнасці прашаптала так ціха, што ніхто, акрамя яе самой, не мог пачуць:
Морыс-мустангер, ты паланіў сэрца крэолкі! Божа мой, Божа мой! Ён занадта падобны на Люцыфера, ці магу я пагарджаць ім!
5. Жыллё паляўнічага на мустангаў
Там, дзе Рыо-дэ-Нуэсес (Арэхавая рака) збірае свае воды з сотні рэчак і ручаін, якія ўсеялі карту, нібы галіны вялікага дрэва, ляжаць на дзіва маляўнічыя мясціны. Гэта ўзгорыстая прэрыя з раскіданымі па ёй дубовымі і арэхавымі гаямі, якія то тут, то там уздоўж берагоў зліваюцца ў суцэльныя зялёныя лясныя масівы.