Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік) стр 15.

Шрифт
Фон

 Не эт, а тэ. Можаш прачытаць слова?

 Ге-рой.

 Правільна. Малайчына. Вось ты, Дворак Пётр, і ёсць герой. Цябе ўжо ў трэці клас можна запісваць. На сёння табе хопіць, пасядзі маўчком.

Тамаш Капора зайздросна шаптаў: Ну ж ты і хітры! Выкруціўся! Я і не ведаў, што ты такі

Петрык сядзеў амаль шчаслівы. Настаўнік заняўся іншымі, пачаў дапытваць іх падрыхтоўку. Петрык пакруціўся. Неўзабаве яму стала сумна. Ён падняўся і пайшоў да дзвярэй.  Ты куды?  заступіў яму дарогу настаўнік.  У туалет.  Наступны раз будзеш падымаць руку і прасіць дазволу. Ідзі.

Пятрок выйшаў, пахадзіў па калідоры, спусціўся на двор, сарваў кветку з клумбы. Неяк ногі самі сабой панеслі яго са школьнага двара. Ён і не заўважыў, як апынуўся на полі, ужо зжатым, жоўтым ад пожні. Вось груша, пад якой яны елі траву. Сцежачка Так ногі самі і прывялі яго дамоў. Бабуля Домна грэлася ў двары.

 Баба, мяне пахвалілі!

У бабы ледзь не аднялася мова.  Захацеў быць такім, як бацька?!  ды плескача.  Цябе ж у кут на ўвесь дзень паставяць! На калені на гарох! Лінейкаю па руках!..

Ды зноў плескача! Калі ў абед падехаў аўтобус, і Галька ўрачыста прынесла Петрыкаў ранец, ён, зарованы, запалоханы, мала што разумеючы, толькі прасіў бабулю, каб не казала матцы.  Ох, і ўляціць табе,  суцешыла яго Галька.  І сёння, і заўтра!

На Петрыкава шчасце, маці вярнулася позна, стомленая, амаль не распытвала, як прайшоў першы школьны дзень, а бабуля, дзякуй ёй, добрая душа, і выглядам не паказала, што нешта здарылася. Не перадаць, з якім сорамам ехаў Петрык у школу на другі дзень. Але і тут абышлося. Настаўнік проста прамаўчаў. Ну ні слоўка!

Тамаш Капора дзівіўся, зайздросціў: Трэба ж так умець Зноў выкруціўся! Спрытняк! І як толькі ўдаецца?

Пятрусь, аднак, напярод вырашыў дзейнічаць больш абачліва, а пакуль залегчы на дно, каб спадцішка рабіць назіранні і набірацца вопыту.

9

З таго часу, як пайшоў у школу, Петрык толькі і чуў: ты ўжо вялікі, ты ўжо вялікі. Ты ўжо школьнік, вялікі, сказала маці. Хопіць табе мыцца ў балеі. Будзем ездзіць да дзядзькі Стаха ў мікрараён, у ванну. І яны пачалі ездзіць да дзядзькі Стаха. Звычайна па пятніцах, увечары пасля працы. Маці напакоўвала сумку буракоў, морквы, бульбы, гуркоў, памідораў.

 Ты прывыкай, і яны хай да цябе прывыкаюць,  вучыла маці. Мо з настаўнікам паможа А мо кватэру на цябе перапішуць Ды прыглядвайся да яго, вучыся! Не глядзі, што ён такі. Гэта ён на людзях прыдурваецца, а сам жыць умее, не тое, што твой бацька

Петрыка заўсёды ўражваў гэты хуткі пераход ад слабадской цішы да горада. Некалькі прыпынкаў і вось ты ўжо ў мікрараёне, як на іншай планеце. Дзіцячы сад, чужая школа. Гастраном. Знаёмы двор прамакутнік, па два дамы з тарцоў, па тры уздоўж. Усё замкнута. Пасярод двара дзіцячая пляцоўка, арэлі, грыб-мухамор у пясочніцы. Лавачкі ля падездаў.

Дзядзька Стах з жонкай цёткай Таняй жылі ў трохпакаёўцы. Адзіная іх дачка Лена вучылася ў Мінску на доктара. Для яе бацька будаваў яшчэ адну такую ж трохпакаёвую кааператыўную кватэру, але ўжо ў цэнтры (як для слабадчан чароўным словам было мікрараён, так для жыхароў мікрараёна цэнтр). А пакуль жылі ў сваёй шыкоўнай, прасторнай кватэры ўтрох: дзядзька Стах, цётка Таня і Ціша, сучачка з гладкай поўсткай, крывымі лапкамі, лупаценькая, з вусікамі. Спала яна на канапцы, куды, растаўсцелая, не магла ўзабрацца, тады азіралася, просячы дапамогі, і яе падсаджвалі. Ела з асобнай міскі, а то і з гаспадарскай, за сталом, калі дзядзька Стах браў яе на калені. Выгульвалі яе мала, у асноўным яна сядзела на падаконніку, пазірала ў вакно і тапырыла вусікі.

Маці вучыла Петрыка прыглядацца, запамінаць а што тут было прыглядацца? Толькі пазіраць і зайздросціць. Прыбіральня, ванна, балкон, кухня усё ў адным памяшканні, і разам з тым ізаляванае. На падлозе дываны, на сценах дываны. Чысціня, ахайнасць. Мора вольнага часу сядзі сабе за сталом і нічога не рабі. Цуд, а не гарадское жыццё!

Багатыя Стах і цётка Таня заўсёды прымалі бедных сваякоў Петрыка з маці гасцінна, але з паблажлівасцю.

 Ну, што новага? Хто памёр?  яшчэ з парога кожны раз пытаў Стах.

 Пакуль ніхто,  адказвала маці як бы крыху вінавата.

Цётка Таня працавала ў бальніцы медсястрою. І хоць цяпер, дома, ад яе нічым не пахла, Петрыку заўсёды чамусьці здавалася, што ўсё ж такі яна крыху пахне бальніцай, хлёркай і крухмальнай пасцельнай бялізнай. Цётка абдымала Петрыка, пры гэтым абмацваючы,  так, што дрыжыкі бегалі па скуры і рабілася шлакотна, уздыхала: Пусценькі Не ўеты.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3