Наш.
Калі?! Учора ўвечары, позна, калі тата ад вас вяртаўся.
Пятрусь стаяў аслупянелы. Вось дык падзеі! Як хутка прыйшла кара! Злачынства і імгненна пакаранне Але ж ён не хацеў гэтага! Цяпер Галька ўзненавідзіць яго, падумае, гэта ён на яе кару напусціў Ён ужо сабраўся ўсё растлумачыць, сказаць, што не ён вінаваты ён ніколечкі не крыўдуе! а слова, якое нельга вымаўляць чалавечаму языку, але тут Галя сказала: Нага сіняя, як неба! Хочаш, пакажу? і задрала спаднічку.
Нага была не як неба, а хутчэй як вясёлка на небе: сіняк, густа змазаны ёдам і зялёнкаю, і ад таго рознакаляровы, і на сіняку чорныя, заманлівыя сляды дзірачак ад зубоў, зверху і знізу.
З сабакі поўсць стрыглі, палілі і попелам замазвалі
Навошта?
Каб не заікалася. І яшчэ доктар прыязджаў. Цяпер мяне будуць вазіць у паліклініку на ўколы.
Сколькі навін! Петрык аж пазайздросціў.
А ты ў шлёме будзеш ездзіць?
Канечне! Гэта ж горад; там без шлёма нельга, адразу арыштуюць.
Не усё ж такі Галька здораўская! Вунь колькі прыгод, і як прыгожа ўмее расказваць нага сіняя, як неба!..
8
Першага верасня маці памагла Петрыку ўздзець на плечы ранец дачакаўся свайго часу бацькаў падарунак, узяла за руку і павяла на прыпынак.
Па дарозе сустрэлася Галька Капора з братам Тамашам. Хлопчыкі міжволі пацягнуліся адзін да аднаго, адзін чарнявы, другі бялявы, абодва падстрыжаныя, вушатыя, натапыраныя і напалоханыя дзеці поля, лесу, рэчкі, прастору, волі
На прыпынку ўжо многа стаяла слабадскіх школьнікаў. Старэйшыя былі вясёлыя, смяяліся, хлопцы штурхалі дзяўчат, а меншыя, такія, як Петрык з Тамашам, збіліся ў маўклівы гурток са сваімі букетамі гладыёлусаў вышэй галавы, а ў дзяўчынак у кожнай на галаве яшчэ неверагоднай велічыні банты.
Паказаўся знаёмы Ікарус. Раптам усе пачалі хвалявацца: а можа не спыніцца? Аўтобус і праўда праехаў далей чым трэба, потым усё ж прытармазіў, даў задні ход і неахвотна спыніўся.
Ехаць было два прыпынкі. Раней Пятрусь бачыў школу толькі з акна аўтобуса. Звычайна калі вадзіцель абяўляў: Школа! кожны раз ён прыліпаў лобам да шкла і з недаверам, нават са страхам пазіраў на цагляную трохпавярховую будыніну, якая трывала асацыіравалася ў яго з турмою. Колькі ён сябе помніў, старэйшыя палохалі яго: Пачакай, пойдзеш у школу пабачыш
Там, браце, не мёд!..
Гуляй цяпер бо ў школе не пагуляеш!..
Калі ім верыць, галоўная задача школы была ў абмежаванні свабоды, а ўся навука складалася з суцэльных забаронаў. Там на ўроках забаронена гаварыць, азірацца, уставаць, свістаць; няможна было нават, калі захочаш, выйсці ў прыбіральню. Трэба было толькі сядзець моўчкі, рукі склаўшы, і вачэй з настаўніка не зводзіць.
Аднак усё аказалася не такім і страшным. Пасля ўрачыстай лінейкі іх прывялі ў клас. Петрыка пасадзілі за адну парту з Тамашам. Клас вялікі, прыгожы. Стаяў прыемны пах, які бывае пасля рамонту. Праўда, каляровыя плакаты былі страшныя на адным чалавек з разрэзаным жыватом, дзе ўсё напаказ, усе вантробы да апошняй кішачкі; на другім чалавек зацягваецца цыгарэтай, і лёгкія ў яго гніласна-зялёныя, а побач другі чалавек удыхае водар ружы, і ў гэтага лёгкія чысценькія, ружовага колеру. Потым карта, глобус. Каля вялікай дошкі стэндзік, там кішэнькі для картак з лічбамі і з літарамі; да кожнай літары малюнак: в вожык, г грыб, е лясная красуня-елка, ё тая самая елка, толькі навагодняя, прыбраная бліскучымі цацкамі.
Малады настаўнік адразу спытаў: Хто ведае на памяць верш? Я!
Хто?
Дворак Пятрок!
Увесь клас так і паехаў са смеху. Пятрусь з Тамашам нічога не разумелі.
З гэтага дня вы ўжо вялікія, сказаў настаўнік. Таму адвыкайце ад гэтых сю-сю, Марыначак-Паўліначак, Сяргейкаў-Петрачкоў. Наступны раз будзеш казаць Дворак Пеця, або Дворак Пётр. Так і прыгажэй, і больш правільна. Ну, расказвай верш.
Мы вясёлыя рабяты. Наша імя
Жарабяты, хіхікнулі ззаду.
Акцябраты! пакрыўджана выгукнуў Петрык.
Добра, сядай. А хто ўжо ўмее чытаць?
Я! Я Дворак Пётр!
Якая гэта літара?
Баба Домна вучыла ўнука так: каля мяне парасяты кэ-лэ-мэ-нэ-пэ-рэ-сэ-ты.
Сэ, сказаў ён.
Не сэ, а эс. А гэта?
Пятрусь бачыў, што тэ, але ўжо засумняваўся і сказаў: Эт.
Не эт, а тэ. Можаш прачытаць слова?
Ге-рой.
Правільна. Малайчына. Вось ты, Дворак Пётр, і ёсць герой. Цябе ўжо ў трэці клас можна запісваць. На сёння табе хопіць, пасядзі маўчком.