Франц Іванавіч Сіўко - Эдэм (зборнік) стр 8.

Шрифт
Фон

«Уууох!» грымнуў наўздагон уцекачам і стаяў пад с кляпеннем, пры глушаны сцяною, г олас паў барадатага


Яна варухнулася, правяла далонню па вуснах. Крыві на гэты раз не было, але галава балела моцна. «Сон, значыць»,  мільгнула думка і тут жа знікла, адціснутая ў нетры памяці новым, цяпер ужо рэальным, уражаннем.

За акном чырванела ў промнях цьмянага, прытомленага за лета вандроўкамі сонца безназоўнае дрэўца з невялікімі, з вішніну, ягадзінамі ўсцяж галін акурат такое, як саснілася.

Яна падхапілася, не зважаючы на млявасць у нагах, падбегла да акна.

«У-уд-ог!» гэтак, здаецца, назваў яго варят з акрываўленымі рукамі. Дзядзька Андрэй кажа, быццам узрасцілі яго, прышчапіўшы флянец ад дрэва, пасаджанага нейкім царом у ваколіцах аднаго мястэчка блізу Дубраўкі і прывезенага графам пасля вайны. Быццам з крыві забітых людзей узышоў парастак і палівалі яго вадою з ракі, у якой тых забітых утапілі. І быццам такое атрутнае яно, гэтае дрэва, што як паясі варыва з ягоных ягад, здурнееш і будзеш рабіць абы-што.

Дзверы рыпнулі, крыва загайдаліся на заржавелых завесах. У сянях было відна, паскі святла прабіваліся паўз дзіркі між кроквамі пабітай ветрам і дажджамі саламянай страхі, гойсалі па сценах, зазіралі ў кублы ды цэбры і тут жа выскоквалі зноў на волю. Пелагея аглядзелася.

Хата: сені ды адзіны пакойчык самотнае жытло нябожчыцы Палашкі якраз тое, што ёй зараз патрэбна.

Яна адшчапіла другую дзверыну, увайшла ў пакой.

Печ была на месцы. Гурба дроваў, не скарыстаных гаспадыняю, ляжала пад прыпекам. Тут жа, побач, стаяла прыслоненая да сцяны качарга.

Яна дастала з палка чыгунок, пераставіла яго на прыпек. Цяпер трэба было прынесці вады ды раскласці агонь.

На панадворку Васька, фурманаў унук, абіраў дзяды і цаляў імі ў галубоў.

 Васька, вады!  загадала яна і падала праз акно вядро.  А як прынясеш пана Браніслава пакліч. Там у кошыку ягады, няхай прынясе. І цвікоў заадно прыхопіць.

Застаўшыся адна, яна развяла агонь і, пакуль дровы ўгараліся, агледзела вокны. Адно было пабітае, дзірка зеўрала акурат пасярод шыбы; яе заткнула рыззём. Затым узялася скрэбці чыгун.

Калі хлопцы прыйшлі, у яе ўсё было гатова.

Яна спаласнула чыгун прынесенай вадою, выліла бруднае, зноў наліла.

 Пастаў на прыпек,  загадала Бронаку, упетрыўшы невідушчы пагляд у полымя.

Ён выканаў загад гэтаксама пакорліва, як рабіў усё для яе дагэтуль.

 Цяпер выйдзі і забі вокны дошкамі.

 Забіць дошкамі?  Хлопец сумеўся.  Што ты надумалася?

 Мая справа.

Бронак забіў вокны, у нерашучасці застыў на дварэ.

 Што з дзвярамі?  спытаў, не адважваючыся ўвайсці.

 Таксама забі. Сачы за дымам. Як пасвятлее, адчыніш.

 Добра,  пагадзіўся ён і зірнуў у шчэлку між дошкамі: у хаце было цёмна, і доўгі Пелагеін цень у водсвеце полымя здаўся яму падобным на прывід.

Марыя Іпатаўна адставіла кубак, затуліла твар шалем, гучна кашлянула.

 Добры напой,  сказала і ўзяла з падноса яблык.  Як называецца?

 Крамбамбуля,  закаркоўваючы штофік, адказала Пелагея.

 Але ж і назва! А адкуль рэцэпт?

 Андрэй Мікалаевіч прывёз з Дубраўкі. Марыя Іпатаўна грэбліва перасмыкнула вуснамі.

 Што толькі не прыдумаюць гэныя ліцвіны!

 Але вы самі кажаце, што напой добры.

 Кажу бо праўда. Але гэта зусім не значыць, што ўсё іхняе добрае. Я не збіраюся сімпатызаваць зброднікам. Шляхта тая, ці як там яе, толькі і чакае моманту, каб зрабіць нам якую прыкрасць.

 А дзядзечку яна падабаецца.

 Во-во, падабаецца.  Твар графіні зрабіўся зусім чырвоны.  Спіць і трызніць як найхутчэй у Дубраўку адехаць.

 У Дубраўку? Значыць, вырашылася-такі справа?

 Вырашылася.  Марыя Іпатаўна незадаволена зморшчылася.  Прапанавалі на выбар як удзельніку вайны адзін з маёнткаў, дык лепш не прыдумаў, як тое шляхцюцкае балота ўзяць. Уяўляю, што там за рэзрух.

 І хутка адязджаць?

 Праз два месяцы. Я не хачу ехаць. Тут звыклае ўсё, сваё і галоўнае Алёшава часць побач. А там? Усё нанова трэба пачынаць. Ды хіба пераканаеш Андрэя Мікалаевіча!

 Можа, яшчэ і сам перадумае,  хаваючы радасць за ветліваю ўсмешкай, сказала Пелагея і зноў адкаркавала штоф.  Яшчэ, цёцечка?

Лекар Фокс ужо трэці тыдзень наведваў графіню, але хваробы прызнаць так і не змог. Марыя Іпатаўна паводзіла сябе неспакойна: то кідалася целам на сцяну, то пачынала дрыгаць нагамі, то раптам ускідвала ўгору рукі і махала імі да знямогі, быццам намагалася злавіць штосьці нябачнае ў паветры. Часам буйнасць рабілася невыноснай, тады лекар наліваў з прыгатаванага Пелагеяю штофа чарку напою, даваў хворай, і яна тут жа засынала.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3