Франц Іванавіч Сіўко - Эдэм (зборнік) стр 7.

Шрифт
Фон

 А ты маё,  вызваляючы галаву, каб паглядзець, ці зашчэпленыя дзверы, сказала Пелагея і ціха засмяялася.

 Пелагея, адчыні, чуеш?  Голас Марыі Іпатаўны дрыжэў ад абурэння.  Адчыні!

 Наўрэлі![8] Хутчэй ты!  Пелагея паправіла сукенку, пайшла да дзвярэй.

Графіня ўвайшла ў пакой, падазрона бліснула вачыма ў Бронакаў бок.

 Я прасіла, здаецца, вас, пан Дыба, сюды не прыходзіць. Вы забыліся?

 Я даруйце, графіня.

 Пан Браніслаў толькі памог мне павесіць мапу.  У Пелагеіным голасе чулася знаёмая Марыі Іпатаўне цвёрдасць.

 Мапу!  усклікнула яна, з жахам глянула на свежазаклееную частку сцяны.

І, не чакаючы, пакуль Бронак падымецца, пакіравала да дзвярэй. Па дарозе, аднак, не ўтрымалася, азірнулася зноў.

 Гэта апошні раз, пан Дыба, чуеце?

 Гэта апошні раз!  Пелагея рынулася на ложак, уткнулася тварам у падушку.

Бронак пайшоў ужо, але пах ягоных валасоў з наўлечкі яшчэ не выпетрыўся. Які ён прыгожы, яе Бронак! Аднаго ягонага дотыку ёй дастаткова, каб страціць галаву. І іх хочуць разлучыць! Не, не будзе гэтага! Калі праўда, што графу дораць скарбовы маёнтак у Дубраўцы, яны з Бронакам таксама туды паедуць. А перад тым О, яна ведае, што перад тым. Толькі кабету тую ў сукні, што прымроілася падчас апошняга прыпадку, зноў пабачыць

 Пелагея!

Марыя Іпатаўна, бледная і нейкая нязвыкла высокая ў сваёй чорнай аксамітавай сукенцы, зноў стаяла ў дзвярах і гняўліва ссоўвала бровы на аздобленае з абодвух бакоў радзімкамі пераноссе.

Пелагея падхапілася з ложка.

 Пелагея, я прасіла цябе не пускаць сюды гэтага мужыка? Скажы, прасіла?

 Прасілі, цёцечка.

 Дык што ж у рожкі са мною бярэшся, неслух?  Графіня падышла бліжэй, рэзкім штуршком адарвала руку дзяўчыны ад мапы.  Ён што, падабаецца табе?

 Падабаецца.

 Вось яно што.  Голас Марыі Іпатаўны памякчэў. Ну, мала што! Мне таксама ў маладосці шмат хто падабаўся. Дык глядзі больш каб ён сюды ні нагой!


Галоўка паволі высунулася вонкі, лыпнула вейкамі, гучна, быццам просячы як хутчэй вызваліць з абрыдла га схрону, заквіліла.

«Да мяне, сюды!» Жанчына ў чорнай сукні схапіла немаўля, хуценька павяла за руку з памяшкання.

У доўгім, абвешаным з абодвух бакоў мапамі калідоры акно было расчынена, і праз яго бачнае было нейкае дрэва. Яно ўсё было абсыпанае ягадамі і вельмі нагад вала тое, што расло пад акном у Любашы. «Яно»,  сказала жанчына, затуліла целам малую ад скразняку, панесла ў наступны пакой.

У вялікім памяшканні з размаляванымі сценамі і столлю два мужчыны: адзін барадаты, з акрываўленымі па локці рукамі і ў высокай баярскай шапцы, другі без бароды, затое з вусамі, у каптане і з сумкаю цераз плячо, з якой выглядваў цяслярскі рыштунак,  штосьці варылі ў чыгуне.

Пакой быў раздзелены на дзве часткі перагародкаю, і ў другой яго палавіне мужчыны і кабеты, ссунуўшы на сярэдзіну стала кубкі, чакалі пачастунку. Час ад часу барадаты акунаў у варыва палонік, нёс да стала. Людзі падхопліваліся з месцаў, навыперадкі падстаўлялі кубкі. Тыя, каму пашчасціла зрабіць гэта першымі, тут жа апаражнялі іх і тут жа, бы ашалелыя, імчаліся да выхаду. Але ён быў замураваны, і яны ў адчаі кідаліся на мур, разбіваючы галовы аб цэглу, валіліся нежывыя адзін на аднаго. Ужо дзясяткі з тры няшчасных зыходзілі крывёю, курчыліся на тым месцы ў перадсмяротнай агоніі.

Безбароды падышоў да жанчыны ў сукні, прапанаваў пакаштаваць варыва. «У святым месцы няможна»,  адмовілася яна.  «У святым сама клін клінам выбіваць»,  настойваў ён.  «Свае кліны маем»,  сказала яна і выняла з кішэні раслінку.  «Добра».  Вуса ты задаволена ўсміхнуўся, вярнуўся да чыгуна. Потым нечакана выхапіў адною рукою са скрыні нож, другою цапнуў хаўрусніка за бараду і хуткім рухам адхапіў до брую яе палову.

Жанчына ў сукні прыхінула Пелагею да сябе, рыну лася да дзвярэй.

«Уууох!  закрычаў ім наўздагон абстрыжаны.  Хапайце іх!»

Плойма грэшнікаў з ашчэранымі зяпамі сарвалася з плафона, кінулася выконваць загад.

Раптам паветра затрымцела, і над дзвярамі ўзнеслася невядома адкуль самотная, уся ў чорным, постаць Любашы. Яна павольна спусцілася на падлогу, нячутна ступаючы, дакранулася да сцяны збоч дзвярэй. Дзверы рыпнулі, расчыніліся.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3