Франц Іванавіч Сіўко - Эдэм (зборнік) стр 6.

Шрифт
Фон

Усякая трасца на чалавека, ага. Тыфус табе, а то ўвосень скуллё ўкашацца. Ну, і лечыш цыбулінай. Прыкладзеш нанач раненька, глядзіш, і прарвець. А знак усё адно астанецца. І ўсё на беднага. Пан, як што, ляжаць і ляжыць сабе. А ты роб.

Посля вайны дужа хварэлі. Мерцвякоў усюдых, як блох тых, было, па ямах засыпалі. Каторых палілі. Тыфус узняўся, а тады й крываўка. Семямі касіла. Страшна. На двор выйдзеш і дрыжыш, каб ад суседзяў не пераляцела. Мае бацькі і дзве сястры з крываўкі паўміралі.

У вайну тэж паскудна было. Перва маскаль наляцеў. Хранцуз далёка йшчэ быў, дык яны заўчэсня. Мальцаў у войска адразачку, а мужыкоў рабаваць. Хлеб, яйко якое, млечына усё выметуць. У пана Кандратовіча дзесяць коней узялі, жыта яшчэ чатыры падводы, срэбра. Самога ў крэпасць пасадзілі, паневаж[4] проці йшоў. Але мы ня велька па ім бедавалі. Блаж быў пан, жулікаваты. Дзеўку каторую бедную возьмець у пакоі, яна й родзіць тады. Сам з польскага мовіў, і нам загадваў. Сястра ягоная, Канстанцыя, і Тамаш, брат, саўсім другое дзела.

Тады, посля троху, хранцуз прышоў. Пры шаблях усе, гунуровыя. Аканом панскі з маскалёў быў, дык яго застрэлілі адразу, каб не баразніў. Маладзейшых мужукоў у войска пабралі і знова цягнyць. Сто гарнцаў мёду з пасекі вывезлі, касцёл і цэркву ў мястэчку падчыстую вымелі.

Біліся дужа. У нас не, нічога, а во ля мястэчка многа палягло. У ліпцы колька дзён чорна а чорна было ад дыму. Гарматы так білі у вушох залягала. Многа палягло. Каторых шаблямі пасеклі, каторыя пад коней трафілі. Ранілі многа. З маскалёў адзін быў прыбіўшыся да нас ранены. Даглядалі яго, пакуль з падводай за ім не прыехалі. Посля, палепшаўшы, знова прыязджаў, без рукі ўжо. Бывала, ходзіць усё наўкол пакояў, разглядаець. Лядоўню дужа ўпадабаў.

Цяперака во калек многа, ля касцёла ў мястэчку ў нядзелю, як рабакоў тых у бруху. Ага, болі касцёлы ў нас, ксяндзы пры іх, клерыкі. Цэркваў тэж троху ёсці. Упярод, пры вуніі, начыя былі, пераробілі.

Зямля ўсякая: і пясок, і гліна. На пяску, як дождж, добра расцець, у сухое лета па нізябінах. Сёлета дрэнь ураджай, авёс сам два[5] калі надойдзець. Арэх тока нішто. Арэхі добра: натрасеш увосень і ясі ўсю зіму.

Пакоі ня рушым, так стаяць. Анэгды прыязджалі з воласці, аглядалі. Бытта новы пан маецца прыехаць, а хто, скуль невядома. Каб жа добры трафіўся.

Дзераўца гэта углісам[6] даўней называлі. А Кандратовіч як пасяліўся, адразачку флянец прышчапіў і году загадаў зваць. Як палякі адыйшлі, падгніваць стала. Дык адзін вухарац зрэзаў вяршліну і да дзічкі прышчапіў. І добра зробіў, а то шкода ж. Улетку ад слонца схувацца і паесць тэж. У вайну ягадамі ратаваліся. Расцець бо велькае і ягад многа. У галаву бець, праўда. Пры Кандратовічу, бывала, як што зайдзець з мужукамі, рабункі якія,  яго даець. Тады зразу і паспакайнеюць. Перад вайной было, былі ўзняўшыся, каб чыншу мені плаціць. Дык ён загадаў ахмістрыні раўгені наварыць і даў. Трое сутак спалі, як забітыя.

Вучыцца не, ня вучымся. Пашто нам? Добра робіць граматы не надабя. Чувалася, бытта збіраюцца адчыняць школу, а што з таго будзець, паглядзём. Мая Антолька да навукі здатная. Па ксёнжках чытаць наўчылася. Цяперака да ксяндза ходзіць катахізмаў цвічыць. Хваліць ксёндз, кажаць, разумная.

Назвіска[7] наша? Старынскія. Ага, тутака жывём, вун хата ля става

6

1818

Кліны

 Перастань!  Пелагея вызваліла руку, нямоцна, больш дзеля прыліку, чым насамрэч, квэцнула хлопца па плячы.  Цётка ўбачыць, будзе нам абаім.

Бронак адсунуўся ад яе, стаў ля шафкі з парфумаю.

 Я рукі тваёй папрашу.

 Яшчэ што! Забудзься пра гэта.  Яна разгарнула складзеную ў чатыры столкі мапу, прыклала яе да вольнага месца на сцяне між акном і дзвярыма.  Вось тут добра будзе, праўда? Падай клей.

 Што гэта?

 Копія вайсковага ўмацаванага лагера. Дзядзечка прэзентаваў.

Бронак падаў клей.

Пелагея намазала іспод мапы клеем, прыціснула да сцяны.

 Зацяжкая, не хоча трымацца. Ці, можа, клей благі. Памажы мне.

Хлопец стаў ззаду, дыхнуў ёй у шыю, прыклаў далонь да мапы.

Пелагея рэзка павярнулася да яго, парывіста абняла.

 Каханне маё

 А ты маё,  вызваляючы галаву, каб паглядзець, ці зашчэпленыя дзверы, сказала Пелагея і ціха засмяялася.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3