Уладзімір Мікалаевіч Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік) стр 4.

Шрифт
Фон

Сузіранне

Славутая перакладчыца японскага клясыка Басё на расейскую мову Вера Маркава нарадзілася ў Менску. Гэта яшчэ адна нітачка, яшчэ адна містычная сувязь паміж Японіяй і Беларуссю, якіх, пры жаданні, можна знайсьці нямала.

Турыстаў у Японіі прывозяць на пляцоўку, адкуль відаць Фудзіяма, і пакідаюць там на некалькі гадзін. Тыя абураюцца: што мы будзем рабіць тут столькі часу?! Сузіраць прыгажосць, чуюць яны ў адказ.

Пэўна, і ў беларусаў ёсць гэткае ж імкненне да цярплівага сузірання хараства. Спыніцца, засяродзіцца й сузіраць гэта вельмі карысна. Любы беларус можа прыйсьці, прыкладам, да гарадзенскай Каложы і сузіраць гэты цуд гадзінамі. Альбо прыйсці да полацкай Сафіі, да Сынковіцкай царквы-крэпасці, няспеша абходзіць іх і падоўгу любавацца іхнаю красой. Альбо папросту ляжаць на спіне дзе-небудзь на ўзлеску і бясконца глядзець на аблокі.

А калі павярнуць пытанне Ці падобныя светапогляды беларусаў і японцаў? у гумарыстычны бок, дык чалавек аніколі ня стоміцца, як бы доўга яны ні доўжыліся, сузіраць чатыры рэчы: як цячэ вада, як гарыць агонь, як яму выдаюць грошы і як іншы працуе, а ён там часам спачывае.

23 ліпеня 2004 года.

Пытанні крыві

Мабыць, слушная здагадка-азарэнне: напэўна ж, нездарма апынулася ў Парыжы беларуская дзяўчына Надзея Хадасевіч з мястэчка Зембін. Хутчэй за ўсё, паклікала яе ў Францыю кроў. Паклікалі тыя кропелькі гальскае крыві, якія пацяклі, запульсавалі ў жылах яе продкаў напачатку дзевятнаццатага стагоддзя, пасля таго, як на Барысаўшчыне некалькі месяцаў кватаравалі напалеонаўскія войскі. Пад Зембіным і дагэтуль стаіць так званы Напалеонаў дамок

Дык ці не да далёкіх сваякоў выправілася напачатку дваццатага стагоддзя Надзея з надзеяй ці нават з пэўнымі гарантыямі?

Мабыць, была пэўная наканаванасць і ў тым, што сталася яна навучэнкаю, а потым і жонкаю, стваральніцай музея і захавальніцай творчай спадчыны славутага французскага жывапісца, кераміста і манументаліста Фернана Лежэ?!

Як казаў адзін з Булгакаўскіх герояў: Пытанні крыві самыя складаныя пытанні ў свеце.

5 лютага 2005 года.

Найдаражэйшы каньяк

Пасля аднае імпрэзы мастакі бралі кроплю дый заспрачаліся былі, хто з іх смакаваў самы экзатычны дый самы дарагі напой.

У апошняй намінацыі пра сваю бясспрэчную перавагу абвясціў Канстанцін Ш.: Асабіста я спажываў аднаго разу каньяк за тысячу даляраў!

Заінтрыгаваныя калегі прыціхлі, каб выслухаць ягоныя аргументы.

Аказалася, што сыходзіў неяк Косця ўвечары ад знаёмцаў дый дазволіў сабе на развітанне кілішак каньяку, маўляў, дахаты даеду без прыгодаў, бо гэта зусім поруч літаральна пару кварталаў.

Аднак толькі выруліў з двара на праспект, як прыпыніў яго аўтаінспектар-ДАІшнік.

Папрасіў паказаць дакументы і, як на злосць, унюхаў у салоне сваёй дзяжурнай машыны пах спіртнога!

Натуральна, не схацеў Канстанцін страціць вадзіцельскія правы дый стаў дамаўляцца, каб разысціся з інспектарам палюбоўна, а гэта значыць праз грашовы штраф.

Раскрыў партманетку, а ў ёй толькі дробныя беларускія купюры дый сотка баксаў!

Давялося ахвяраваць далярамі

Так пяцідзесяціграмовы кілішак абышоўся Канстанціну фактычна ў сто даляраў, а паўлітровік пацягнуў адпаведна на тысячу зялёных!

25 сакавіка 2005 года.

Ь

Адзін з шырока растыражаваных і выстаўленых у расейскай сталіцы плакатаў гарадскім уладам і службам давялося дэмантаваць. А вінаваты аказаўся лішні мяккі знак!

Замест Не спится ветеранам на бігбордах красавалася Не спиться ветеранам!

Гэты прапагандысцкі шэдэўр, зразумела, не знамыснасць, а вынік перадсвяточнай істэрыі або нават банальнай непісьменнасці выканаўцаў.

Але, аказваецца, мяккі знак можа быць вызначальным, знакавым і спалітызаваным ня толькі ў нашае мове і рэчаіснасці!

9 траўня 2005 года.

Альтэрнатыва

Часам нядобразычліўцы, што беспамылкова адчувае па інтанацыях, пытаюцца ва Уладзі:

 А ў якім вы за сябра пісьменніцкім саюзе, Уладзімір?

 У адзіна правільным і самым сапраўдным, у тым самым, што быў утвораны ў 1932 годзе на загад Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна, у тым, у які ўваходзілі Народныя паэты і пісьменнікі Янка Купала і Якуб Колас, Аркадзь Куляшоў і Максім Танк, Міхась Лынькоў і Іван Мележ, Васіль Быкаў і Янка Брыль

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора