Уладзімір Мікалаевіч Сіўчыкаў - Бювар (зборнік)

Шрифт
Фон

Уладзімір Сіўчыкаў

Бювар

Маналогі і дыялогі

© Уладзімір Сіўчыкаў, 2009

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2015

Загадка Вінцэнта

Эсэ

«Калісь глядзеў на сонца я»

Максім Багдановіч «Добрай раніцы, дня або вечара!

Калі Вы не памыліліся нумарам і Вам ёсьць што сказаць, дык пасьля доўгага сігналу мецьмеце адну мінуту! Мы Вам абавязкова ператэлефануем. Дзякуй!»

Менавіта так адгукаецца, калі Ты помніш, хатні аўтаадказчык у Вінцэся. Ня ведаю, Браце, у які час чытацьмеш гэтыя радкі, але спадзяюся дый ведаю, што абмежаваньня па часе на гэта няма. Але і сам Ты прасіў пісаць пра ўсё падрабязьней.

Дык вось, акурат на каталіцкія Каляды быў я на юбілеі. Здаецца, ужо казаў, што ня надта шаную «дацкія» мерапрыемствы, але звыкаюся (або звыкся ўжо) прымаць іх як дадзенасьць. Гэтым разам сьвяткаваньне праходзіла ў Музычным тэатры, што называўся раней Тэатрам музычнай камедыі. Але настрой меў ня дужа вясёлы. Можа, праз тое, што апошнім разам быў у гэтым будынку (зноў жа на юбілеі!) на Каласавінах і выходзіў не ў гуморы.

Тады сьвята ўяўляла з сябе практычна бенефіс міністра культуры Гулякі (пашанцавала ж міністэрству ці міністру?  з такім прозьвішчам!) складаўся з даклада і «раздачы сланоў» фактычна ягоным жа падначаленым чыноўнікам ад культуры. Былі, праўда, яшчэ два-тры выступоўцы, але ўсё ж не тыя асобы, якія маглі б як сьлед ушанаваць песьняра. Ну, а са сьвежасьпечанай інсцэніроўкі віцебскага тэатра імя Якуба Коласа паводле твораў класіка ўвогуле сышоў настолькі яна аказалася няўдалаю. Парадавала ж тое, што пабачыў у глядзельнай зале і ў фае некалькі мілых майму сэрцу людзей, з задавальненьнем перамовіўся зь імі.

Некалькі прыемных сустрэч надарылася і на саракагоддзі навучальнай установы, якая пасьпела зьмяніць некалькі назоваў і завецца цяпер нуднавата-доўга і няўклюдна Беларускі рэспубліканскі вучэбны комплекс гімназія-каледж мастацтваў. Але большасьць выпускнікоў і цяперашніх вучняў Каледжа, сярод якіх і мая Хрысьціна, завуць яе па-ранейшаму каротка дый выразна Парнат. Чаму так, ніхто зь іх, можа, і не возьмецца патлумачыць напэўна. Нават Алесь Пушкін, які зрабіў выдатную размалёўку ў фае перад тамтэйшаю канцэртнай залаю. Мне дык чуюцца ў гэтай назве як мінімум два складнікі Парнас дый інтэрнат.

Выхоўваюць у Каледжы і музыкаў, але хораша гутарылася найперш з былымі парнатаўцамі-мастакамі Феліксам Янушкевічам, Косьцям Шаранговічам, зь цяперашняй выкладчыцай Галінай Хінка-Янушкевіч, а таксама з Рыгорам Сітніцам, які спалучае ў сваёй асобе выпускніка і выкладчыка. Перастрэў і Генадзя Хлобыстава, які мае ў Каледжы гучную афіцыйную пасаду кіраўніка ДзЮТА Дзіцяча-юнацкай творчай акадэміі. Займаецца ён пераважна мастацкімі праектамі, прэзентацыямі, выставамі, а таксама Public Relations, сувязямі, як кажуць, з грамадскасьцю. Разгаварыліся у тым ліку і пра нядаўняе ўшанаваньне Леанарда да Вінчы. Чамусь расшчодрыўся Генадзь і спрэзентаваў мне дзьве паштоўкі з рэдкімі ў тыражаваньні малюнкамі Леанарда, анатамічнымі штудыямі чалавечага цела. Рэдкія яны таму, што захоўваюцца ў каралеўскай калекцыі Лізаветы ІІ у Віндзоры, а манархіня дужа неахвотна публікуе і распаўсюджвае свае рарытэты.

Ведаеш, Браце, даўно ўжо заўважыў, як моцна ўражваюць тыя творы, на якія вока не «замыленае». Як правіла, гэта рэчы з замежных музейных экспазіцый, а таксама рэпрадукцыі з палотнаў, малюнкаў, іншых твораў з невялікіх музеяў, з прыватных калекцый або якія нанова знойдзеныя ці адкрытыя. Згадваю, што на той час, калі я паступіў у Менскую мастацкую вучэльню, азнаёміцца з шэдэўрамі сусьветнага мастацтва можна было толькі ў савецкіх музеях, найперш у Маскве і Піцеры (тагачасным Ленінградзе), а таксама ў бібліятэках. Добра, што бібліятэчныя фонды ў вучэльні былі нябедныя, бо патрапіць у рэспубліканскую Ленінскую (цяпер Нацыянальную) бібліятэку зь ліку студэнтаў маглі толькі старшакурсьнікі з ВНУ. Ну, а пра замежныя музеі можна было адно толькі марыць: выязджалі за кардон партфункцыянеры, дыпламаты, зрэдку прафсаюзныя дзеячы і журналісты, а таксама Спартоўцаў, маракоў гандлёвага флоту дый тых, хто праходзіў вайсковую службу на тэрыторыі так званых сацыялістычных краін, можна не лічыць музейныя залы, трэба думаць, іх вабілі мала.

Альбом па мастацтву можна было «дастаць» (тым часам не набывалі, а «даставалі» амаль што ўсё!) у кнігарні. Сьпецыялізаванай у Менску была кнігарня «Дружба», якая мясьцілася тады на Ленінскім прасьпекце непадалёк ад перакрыжаваньня з вуліцаю Казлова. Мой першы ў мастацкай вучэльні выкладчык жывапісу і кампазіцыі Юры Міхайлавіч Выхадцаў лаяўся і страшэнна абураўся той завядзёнцы каб набыць альбом, выдадзены хаця б у Вугоршчыне ці Чэхаславакіі, трэба было мець знаёмства з гандляркаю і нават ёй пераплочваць удвая, хаця кнігі па мастацтву аніколі не былі таннымі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора