Кнут Гамсун - Голад (зборнік) стр 9.

Шрифт
Фон

 А ваш гаспадар не мараход? спытаў дзядок, і ў голасе яго не было і ценю кпіны. Мне памятаецца, нібыта ён матрос!

 Матрос? Прабачце, але, пэўна, вы ведаеце яго брата, а гэты гандлёвы агент, Ю. А. Хапалаці.

Я думаў на гэтым скончыць размову, але дзядок ахвотна верыў ва ўсё.

 Я чуў, нібыта ён спраўны чалавек? працягваў ён свае асцярожлівыя роспыты.

 Тое праўда. Кемлівы спадар, выдатны дзялок, адказаў я. Агент па продажы ўсялякага ўсяго: брусніцаў з Кітая, перя і пуху з Расіі, скуры, драўніны, чарніла

 Ха-ха, чорт яго бяры! жвава перапыніў мяне стары.

Гэта рабілася пацешным. Я захапіўся і прыдумляў адну хлусню за другою. Я зноў сеў, забыўся на газету, на таямнічыя паперы, пачаў гарачыцца і перабіваць суразмоўцу. Даверлівасць гэтага маленькага дзядка абудзіла ўва мне нейкае ідыёцкае нахабства: мне нясцерпна хацелася патапіць яго ў хлусні, зламаць ягоны супраціў.

 А ці не даводзілася вам чуць пра электрычны малітоўнік, які вынайшаў Хапалаці?

 Электры як вы сказалі?

 Пра малітоўнік з электрычнымі літарамі, што свецяцца ў цемры! Гэта грандыёзная справа з абаротным капіталам на шмат мільёнаў крон: там працуюць уласныя ліцейні літараў, велізарная колькасць механікаў з вялікімі заробкамі ці не семсот чалавек, як я чуў.

 А я што казаў ціха прамовіў стары.

І пасля гэтага ён змоўк, ён верыў кожнаму майму слову, не задумваючыся, і прытым не здзіўляўся. Гэта трохі расчаравала мяне: я спадзяваўся, што мае выдумкі адабюць у яго ўсялякую ахвоту яшчэ што-кольвечы казаць.

Я роспачна прыдумаў чарговыя дзве байкі, увайшоў у азарт і шапнуў, што Хапалаці цэлыя дзевяць гадоў быў міністрам у Персіі.

 Вы, мабыць, і ўявіць сабе не можаце, што гэта значыць   быць міністрам у Персіі? спытаў я. Там міністр важнейшы, чым у нас кароль, гэта амаль усё роўна што султан, калі вы ведаеце, хто гэта такі. Але Хапалаці быў на вышыні і ані разу не схібіў.

І я расказаў пра Юлаялі, яго дачку, чараўніцу, прынцэсу, якая мела трыста рабыняў і спачывала на ложку з жоўтых ружаў; яна была найпрыгажэйшай істотаю, якую я калі-небудзь бачыў, хай мяне Бог пакарае, роўнай з ёю я не сустракаў у жыцці!

 Тое значыць, што яна была гэткая прыгожая? разгублена запытаў стары, апусціўшы вочы.

 Прыгожая? Яна непараўнальная, панадліва салодкая! Вочы ядвабныя, рукі нібы з бурштыну выштукаваныя!

Адзін позірк яе спакушаў, як пацалунак, і калі яна клікала мяне, яе голас, як струмень віна, пяніў маю душу. Ды і чаму б ёй не быць гэткай пекнай? Ці ён мяркуе, што яна якая-небудзь пасыльная з касы або служыць у якім-небудзь пажарным ведамстве? Ды яна проста нябесная істота, нешта казачнае.

 Ага, вядома, прамовіў ён, крыху агаломшаны.

Яго спакой надакучыў мне, я быў усхваляваны сваім голасам і казаў зусім сурёзна. Я не думаў больш пра скрадзеныя паперы, пра змову на карысць якой-небудзь замежнай дзяржавы. Маленькі, пляскаты скрутак ляжаў паміж намі на лаўцы, але ў мяне ўжо не было аніякага жадання зазірнуць у яго і даведацца, што ў ім ляжыць. Я быў захоплены ўласнымі думкамі, перад вачыма ў мяне праносіліся дзівосныя вобразы, кроў ударыла мне ў галаву, і я смяяўся з усяе моцы.

А стары быццам збіраўся сыходзіць. Ён прыпыніўся і, каб не адразу скончыць размову, спытаў:

 Напэўна, у гэтага Хапалаці велізарныя багацці?

Як мог гэты сляпы агідны стары распараджацца чужым прозвішчам, якое я прыдумаў, так, нібы яго можна было ўбачыць на кожнай шыльдзе ў горадзе? Ён ані разу не запнуўся, не перакрывіў аніводнага гуку, прозвішча адбілася ў яго памяці і трывала ўкаранілася там. Я злаваўся і злаваўся на гэтага чалавека, якога нішто не магло збянтэжыць або выбіць з раўнавагі.

 Не ведаю, адказаў я раптам. Зусім не ведаю! Але хай будзе вам вядома, што клічуць яго Юхан Арэнт Хапалаці, калі меркаваць з ініцыялаў.

 Юхан Арэнт Хапалаці, паўтарыў стары, крыху збянтэжыўшыся ад маёй запальчывасці. Потым ён змоўк.

 Вы б паглядзелі на яго жонку, працягваў я, выйшаўшы з сябе. Гэта такая таўстуха Вы, мажліва, не верыце, што яна вельмі тоўстая?

Не, гэтага ён, вядома, не мог адмаўляць: у такога шаноўнага пана чаму не?

На кожную маю выхадку стары адказваў лагодна і ціха, узважваў словы, быццам баяўся сказаць лішняе і раззлаваць мяне.

 Што за дябал, вы, напэўна, думаеце, што я ўзяўся тлуміць вам галаву? закрычаў я, губляючы кантроль над сабою. Вы, пэўна, думаеце, што спадара па прозвішчы Хапалаці і ў прыродзе няма? Першы раз у жыцці бачу такога ўпартага і зласлівага старога! Якая муха вас, пане, укусіла? Вы яшчэ, чаго добрага, палічылі мяне за жабрака, які надзеў святочную вопратку, а ў самога нават партабаку, поўнага цыгарэтаў, няма? Я не прывык да такога стаўлення да сябе, магу вас запэўніць, і, далібог, ні ад кога гэтага не пацярплю, хай вам будзе вядома!

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3