Холмс марудна расплюшчыў вочы і нецярпліва зірнуў на свайго волата-наведніка.
Калі вашая вялікасць зробіць ласку і раскажа пра сваю праблему, сказаў ён, мне будзе нашмат прасцей нешта параіць.
Госць ускочыў з крэсла і пачаў мераць крокамі пакой, не могучы стрымаць хваляванне. Потым адчайным жэстам сарваў з твару маску і шпурнуў яе на падлогу.
Вы маеце рацыю, усклікнуў ён, я кароль! Навошта было гэта хаваць?
І праўда, навошта? ціха прамовіў Холмс. Вашая вялікасць не сказала яшчэ і слова, як я ўжо зразумеў, што перада мной Вільгельм Готсрайх Сігізмунд фон Армштайн, вялікі герцаг Касель-Фельштайнскі і спадчынны кароль Багеміі.
Але вы ж разумееце, сказаў наш дзіўны наведнік, зноў сеўшы і правёўшы рукой па высокім белым ілбе, вы разумееце, што я не прывык сам займацца такім. Аднак справа такая далікатная, што я не магу даверыцца нікому, не рызыкуючы трапіць пад чужую ўладу. Я прыбыў з Прагі інкогніта, каб папрасіць у вас парады.
Калі ласка, прасіце, сказаў Холмс, зноў заплюшчваючы вочы.
Карацей кажучы, рэч вось у чым: гадоў пяць таму падчас доўгага візіту ў Варшаву я пазнаёміўся з добра вядомай авантурысткай Ірэн Адлер. Імя гэтае, несумненна, вам вядомае.
Прашу вас ласкава пашукаць яе ў маёй картатэцы, доктар, ціха сказаў Холмс, не расплюшчваючы вачэй.
Шмат гадоў таму ён завёў сістэму рэгістрацыі ўсіх фактаў, датычных розных людзей і рэчаў, а таму цяпер складана было знайсці штосьці, пра што ён не змог бы адразу здабыць інфармацыю. Я адшукаў біяграфію, заціснутую паміж біяграфіямі габрэйскага рабіна і аднаго каменданта штабу, які напісаў працу пра глыбакаводных рыбаў.
Так-так, паглядзім, сказаў Холмс. Хм Нарадзілася ў Нью-Джэрсі ў 1858 годзе. Кантральта, хм «Ла-Скала», хм Жыве ў Лондане усё правільна! Як я разумею, гэтая маладая асоба зацягнула вашую вялікасць у пастку, вы напісалі ёй некалькі лістоў, якія могуць вас скампраметаваць, і таму прагнеце вярнуць іх сабе?
Усё менавіта так, але якім чынам
Вы прабраліся таемным шлюбам?
Не.
Ніякіх дакументаў ці сведчанняў?
Ніякіх.
Тады я вашую вялікасць не разумею. Калі гэтая маладая асоба наважыцца шантажаваць вас ці яшчэ што, як яна давядзе іх сапраўднасць?
Мой почырк.
Глупства! Фальшыўка.
Мая прыватная папера.
Скрадзеная.
Мая пячатка.
Падробленая.
Мой фотаздымак.
Куплены.
Мы фатаграфаваліся разам.
О, а вось гэта кепска. З боку вашай вялікасці гэта было неасцярожным учынкам.
Я зваряцеў, страціў розум!
Вы сурёзна сябе скампраметавалі.
Тады я быў толькі кронпрынцам. Я быў малады. Мне і цяпер усяго трыццаць.
Фотаздымак трэба вярнуць.
Мы спрабавалі не атрымалася.
Вашая вялікасць мусіць заплаціць. Купіце яго.
Яна не хоча прадаваць.
Тады трэба скрасці.
Мы зрабілі пяць спробаў. Нанятыя мной узломшчыкі двойчы абшуквалі яе дом. Падчас яе падарожжа мы правяралі яе багаж. Двойчы ладзілі на яе пастку. Ніякіх вынікаў.
Ніякіх слядоў здымка?
Ніякіх.
Холмс засмяяўся:
Нічога сабе задачка!
Але для мяне гэта вельмі важна! усклікнуў кароль з дакорам.
Не сумняюся. Што яна плануе рабіць са здымкам?
Знішчыць мяне.
Якім жа чынам?
Я збіраюся жаніцца
Я чуў пра гэта.
з Клатыльдай Лотман фон Саксэн-Менінген, другой дачкой скандынаўскага караля. Магчыма, вы чулі пра строгія прынцыпы яе сямі. Дый Клатыльда сама чысціня. Нават цень сумневу адносна майго мінулага можа прывесці да разрыву.
А што Ірэн Адлер?
Пагражае, што адправіць ім фотаздымак. І яна гэта зробіць! Зробіць, я ўпэўнены! Вы не ведаеце яе у яе сталёвыя нервы. Самы прыгожы жаночы твар і самы разважлівы мужчынскі розум. Яна не спыніцца ні перад чым, каб не даць мне ажаніцца з іншай жанчынай. Ні перад чым!
І вы ўпэўненыя, што здымак яшчэ не дасланы?
Упэўнены.
Чаму?
Бо яна сказала, што вышле яго ў дзень афіцыйнага абвяшчэння заручынаў. У наступны панядзелак.
Ага, значыць, у нас засталося тры дні, сказаў Холмс пазяхаючы. Гэта радуе, бо пакуль у мяне засталіся адна-дзве важныя справы, якія патрабуюць тэрміновага развязання. Вашая вялікасць, безумоўна, яшчэ застанецца ў Лондане?
Канечне. Вы зможаце знайсці мяне ў гасцініцы «Лэнгхэм» пад імем графа фон Крама.
Тады я перадам вам цыдулку раскажу, як ідзе справа.