Міхась Міхалевіч - Пра Вяллю, рыбу і рыбалку. Нататкі вандроўніка з Вілейкі стр 7.

Книгу можно купить на ЛитРес.
Всего за 78 руб. Купить полную версию
Шрифт
Фон

У цяперашні час сцвярджэнне К. Тышкевіча, што «вугор найчасцей у ваколіцах Вільна прабывае», таксама не зусім слушнае: пачынаючы з 20-х гг. яшчэ «за Польшчай» пачалося зарыбленне азёраў Нарачанскага і Браслаўскага краёў лічынкамі вугра, якія набываліся ў Францыі і Англіі. Пры савецкай уладзе з улікам былых традыцый «пашавае вуграводства» працягнулася. Аж да 2005 г. азёры Нарач і Свір зарыбляліся шклопадобнай лічынкай гэтага віду, а ў 2015 г. маладняком вугра было зарыбленае возера Свір. Адно можна сцвярджаць без сумнення, што ў Віліі вугор насамрэч у апошнія паўстагоддзя значна часцей сустракаўся ніжэй вусця р. Нарачанкі, а таксама ў большай колькасці лавіўся ў першыя дзесяць гадоў ніжэй затвора галаўнога гідравузла Вілейскага вадасховішча.

Сом цяпер, хоць і рэдка, але ўсё ж лавіўся ў Вяллі: пасля 1857 г. трапляўся рыбакам нават у верхняй, «балотнай», частцы значна вышэй Данюшава. Месцамі здабычы сома ў верхняй частцы Віліі ў розны час зяўляліся: 1928 г.  Сосенка, 1937 г.  вусце Іліі, в. Рыбчына, 1955 г.  Мель, 1964 г.  Гліннае, 1965 г.  ур. В. Гара (в. Асіпавічы), 1969 г.  Алянец, 1970 г.  Міхалішкі, 1972 г.  Залессе, 1992 г.  Плёсы, 2006 г.  Дубок, 2008 г.  ур. Ясьбішча (в. Асіпавічы), 2010 г.  в. Рыбакі і інш.

А пра ракаў Канстанцін Тышкевіч у манаграфіі напісаў так: «Ракі знаходзяцца паўсюль па рацэ, акрамя Міхалішак; у гэтай частцы Віліі, паблізу мястэчка, ніводзін з жыхароў не памятае, як мяне там запэўнівалі, каб рака хтосьці ў гэтым месцы злавіў, і ніхто да гэтай пары не абгрунтаваў згадку, чым можна патлумачыць натуральную прычыну такой зявы».

Мясцовыя жыхары Міхалішак пасля таго, як мінула больш за 150 год, удакладняюць даследаванне Канстанціна Тышкевіча на сённяшні дзень: ракі паспяхова тут лавіліся крыху ніжэй за мост аж да 90-х гг. ХХ ст. У цяперашні момант амаль не трапляюцца, і вінаватыя ў гэтым, на думку мясцовых жыхароў, электравуды.

Варта адзначыць, што на працягу ХХ ст. у вярхоўях Віліі двойчы ракі практычна знікалі з ракі: упершыню за Польшчай, а пасля таго, як іх пачалі масава і разбойна лавіць амаль ва ўсіх рэчках у пачатку трыццатых гадоў і прадаваць у Берлін і Парыж. Пасля 1939 г., калі гандаль у вярхоўях Вяллі стаў немагчымым, межы пры Саветах закрыліся і здавалася зараз ракі адродзяцца, то наадварот, яны практычна прапалі на два дзесяцігоддзі з вярхоўя Віліі ўжо пасля таго, як пачалі сплаўляць лес новым, даўно ужо тут забытым, але больш танным бальшавіцкім спосабам. Пры бальшавіках бярвенні не скаблілі на беразе ад кары, не вязалі ў плыты і пачкі, а як ёсць адразу кацілі у раку быдлам (па-руску «молью»). Такі дзікунскі сплаў дрэва наносіў вялікую шкоду усім насельнікам ракі, таму што кара набракала, адставала ў вадзе і асядала на дно і гніла там. Другі раз калі «стварылі» Вілейскае вадасховішча. Але што здзіўляе, ракі ўсё ж выжылі, прыстасаваліся і сталі зрэдку зноў сустракацца як вышэй, так і ніжэй за вадасховішча.

Да будаўніцтва Вілейскага вадасховішча, па апавяданнях мясцовых жыхароў, ракаў лавілі паўсюль, але найбольшая іх колькасць здабывалася на Вяллі за Польшчай ля в. Белая і мястэчка Быстрыца, дзе існаваў пастаянны рачыны промысел, даваўшы значны прыбытак наяўнымі грашыма простым сялянам узбярэжжа, бо ракаў куплялі адразу агенты перакупшчыкі, а рыбу трэба было злавіць і везці прадаць у мястэчка на кірмаш ці перакупшчыку. Жыхары в. Белая, у асноўным дзеці, налоўлівалі іх рачоўніцамі на жабу за тыдзень некалькі дзясяткаў кошыкаў. Захоўвалі ў скляпах, у халадку, спецыяльна прыкрыўшы мокрым імхом, каб ракі заставаліся жывымі. А ў нядзельку, як апавядала жыхарка в. Белая, ехалі спярша да царквы ці касцёла ў Смаргонь і нават у Вільню, пагрузіўшы вялізныя кошыкі з накрыўкамі на калёсы, і, пабыўшы з раніцы ў храме, пасля везлі ракаў далей на базар ці перакупшчыку, а адтуль ракаў везлі ўжо оптам яшчэ далей у замежжа, на Захад.

Цікавай зяўляецца народная традыцыя ў прыбярэжных вёсках р. Нарачанкі (в. Слабада, в. Іжа). Існуе павере, што ўжыванне ракаў вельмі дадатна ўплывае на палавую сферу, стымулюючы і павялічваючы палавую цягу як мужчын, так і жанчын. Таму юнак, які кахае дзяўчыну і не ўпэўнены, што яна зможа адказаць яму ўзаемнасцю, стараецца для ўзбуджэння лібіда запрасіць яе на лоўлю ракаў. На месцы спаткання ў прыбярэжным лесе загадзя хаваюцца кацялок, соль, запалкі для вогнішча. Калі дзяўчына пагаджаецца зняць пробу далікатэсу, то ні піва, ні віна ёй не трэба: далейшае рамантычнае развіццё падзей гарантаванае. Пры гэтым мужчынская палова свята верыць, што менавіта ракі дапамаглі ім спакусіць сваіх будучых жонак. А жаночая палова хітравата адмаўляецца даць шчырыя тлумачэнні. Аднак, не абвяргаючы мужчынскую версію, абыходзяцца стандартнымі джакондаўскімі ўсмешкамі. Таксама пра гэта я чуў ад Бохана А. А. (1955 г. нар. в. Іжа). Хлопцы з Іжы, калі ў р. Вузлянцы чамусьці не маглі злавіць ракаў, лёталі ў канцы 70-х гадоў у Каралеўцы, на р. Нарачанку, да моста, дзе заўсёды можна было ў віры налавіць ракаў, каб спецыяльна пачаставаць дзяўчат перад вечарынай. Сведкам такой традыцыі частавання дзяўчыны ракамі на спатканні мне пашчасціла быць на р. Нарач ля в. Слабада ў 2005 г.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3